Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, калі так, дык мне ўсяго працы застаецца, што навучыць яе пісаць.

Размаўляючы з Таісай, Вячаслаў Уладзіміравіч пачуў знаёмы дыялект, і

спытаў, скуль яна родам. Высветлілася, што яны землякі. І тут паплылі згадкі пра радзіму, а Ліза тым часам выслізнула з хаты, каб расказаць Бузюмішанай Мані, што настаўнік сядзіць у іх у хаце, размаўляе з мамай, што ён прыехаў таксама з вёскі, якая стаіць на Дняпры.

На наступны дзень настаўнік больш не пытаў у Лізы яе прозвішча, яна сапраўды стала вучаніцаю першага класа, старалася пісаць, як паказваў Вячаслаў Уладзіміравіч, і маляваць. Калі пасля заняткаў Ліза з Маняю вярталася дамоў, іх перастрэў Банадысін індык, вялізны, ростам з першакласніц, страш­ны, з чырвонаю галавою і барадою. Калі ён выцягнуў шыю, пайшоў у наступ на Лізу і наважыўся дзюбнуць яе, тая адбілася торбаю. Тады індык кінуўся ў атаку на Маню, яна спалохалася, заенчыла, затуляючыся торбаю. Ліза кінулася на дапамогу сяброўцы і адбіла яе ў разгневанай і зламыснай птушкі. Індык павярнуўся і пачаў пагражаць Лізе. Зноў дзяўчынка размахвала торбаю, баронячыся ад нахабнага драпежніка. Індык убачыў, што Ліза не баіцца яго, кінуўся палохаць Маню. Так-сяк разам яны адбіліся ад лютага індыка і пашыбавалі дамоў, разважаючы, што ў наступны раз трэба хадзіць асцярожней, каб зноў не ўвязацца ў непатрэбную бойку.

Дома Ліза нікога не застала. Дзверы былі на замку. Яна села на прызбе і стала чакаць, малюючы дубчыкам на зямлі кветкі. У двор увайшоў худы і высокі міліцыянер у шапцы з чырвоным аколышкам, даўганосы, як той індык, з якім давялося сёння біцца Лізе.

— Дзе твае ўсе? — спытаў ён

— Не ведаю. Я толькі са школы прыйшла.

Міліцыянер уцягнуў паветра носам, патузаў за замок, пазаглядваў у занавешаныя вокны, плюнуў пад ногі і пайшоў з двара. Ліза недаўменна правяла яго позіркам і зноў пачала маляваць на пяску, раздумваючы, чаго гэты дзядзька прыходзіў. Хвілін праз колькі з’явілася баба Малаша, сказала, насцярожана выглядваючы за вароты:

— Пайшоў міліцыянт.

— Ага, — адказала Ліза.

— Халера яму ў бок.

Малаша пастаяла ў двары, нарэшце супакоілася і паклікала Лізу.

— Папалуднуеш і будзеш вартаваць, каб міліцыянт зноў не вярнуўся.

Ліза ўвайшла ў хату, убачыла ля печы самагонны апарат і здагадалася,

чаму баба баялася міліцыянта. Ён забараняў людзям гнаць самагонку. Звычайна самагонку гналі па начах, а баба чамусьці вырашыла зрабіць гэтую справу ўдзень, і ледзь не папалася. На запечку сядзела мама і калыхала браціка.

— Цябе баба замкнула? — спытала Ліза.

— Замкнула. А што ў цябе міліцыянер пытаў?

— Дзе ўсе?

— А ты што?

— Нічога. Я нічога не ведала.

— Ты ж нікому не кажы, што баба самагонку гоніць. Нам гарэлка трэба, каб ахрысціць браціка, куму з кумам пачаставаць.

— Добра, дабра, — пагадзілася Ліза, а сама падумала, ці ж яна не разумее, што міліцыянту нельга праўду казаць, магла б і не папярэджваць.

15

Аўдзей вярнуўся з заробкаў толькі ў лістападзе, прывёз паўтоны пшаніцы ды трохі грошай. Усё ж лепш чым нічога. Відно было, што засумаваў па сям’і. Гэта цешыла Таісу. Першыя дні яны амаль не разлучаліся. Нават калі спатрэбілася намалоць жорнамі мукі, ён сабраўся памагаць жонцы.

— Ідзі яшчэ і за хлеў за яе, — злосна сказала Малаша сыну.

Яна сама не бачыла спачування ад свякрухі, не мела дапамогі ад хворага мужа, таму не спачувала нявестцы. Была перакананая, што ў гаспадарцы, кожны валачэ свой воз сам на колькі стае моцы.

Жорны мела Дамінка, да яе і накіраваліся Аўдзей з Таісаю. На замес цеста трэба было перамалоць два вядры зерня. Хлеб пяклі раз на тыдзень і захоўвалі ў каморы, каб чарсцвеў і меней з’ядаўся. Павіталіся з гаспадыняю, перакінуліся словам ды заняліся справаю. Круцілі ўдваіх цяжкія жорны, размаўлялі. Яна расказвала пра дзяцей, пра тое, як хрысціла сына, што баба Параска дала памідораў і гуркоў, дык стол атрымаўся, як на яе думку, прыгожы і быццам багаты. Не мела чым аддзячыць добрай суседцы, дык аддала Лізіну ляльку яе ўнучцы.

— Вой, а яшчэ было мне бяды, — успамінала Таіса, — гэта ж свіння апарасілася, ды прывяла дванаццаць парасят. А потым пяцёра пагрызла, мусіць, не здолела ўсіх пракарміць. Дык маці ўкінула іх у чыгун, дзе свіная бульба варылася, а сама пайшла да сястры. Як пачала я таўчы тое варыва, дык ад агіды мяне ледзь не вывернула. Добра, што Адарка забегла ды давяла тую справу да ладу, а так я і не ведаю, што было б.

Ён слухаў, усміхаўся. Гэта быў светлы час узаемаразумення і любасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x