Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Трасца яго матары! І скуль ён узяўся? — абурана прамовіла свякроў, уваходзячы ў хату і выціраючы рукі ручніком, мусіць, памыла іх на дварэ снегам.

— Я ледзь са страху не памерла, — прызналася Таіса.

— Няма чаго гэтай поскудзі баяцца.

— Можа, мама, снедаць будзеш? Дык усё гатова.

— Пачакаем Аўдзея, няхай прачынаецца, дык разам і паснедаем.

Сын не прымусіў сябе доўга чакаць, прачнуўся ад галасоў жонкі і маці, раскатурхалася нарэшце і Ліза. Сям’я села снедаць: Аўдзей на чырвоным куце, Малаша на ўслоне, побач з ёю Ліза. А Таіса села на другім канцы стала насупраць мужа. Елі сопкую бульбу з капустаю. Лізе далі шклянку малака. Бо есці капусту яна не магла. У дзяўчынкі хістаўся і балеў малочны зуб.

— Патрывай, вылечу твой зуб, — паабяцала баба Малаша малой, і тая ўзрадавана ўсміхнулася ў адказ.

Пакуль Таіса прыбірала са стала і мыла посуд, старая ўзяла моцную льня­ную нітку, паклікала да сябе Лізу і сказала:

— Хадзі, вырвем твой зуб.

— Рваць не хачу, мне будзе балець, — заўпарцілася дзяўчынка. — І як я буду без зуба?

— Не бойся, мы пачаруем, і ў цябе новы зуб вырасце, яшчэ прыгажэйшы. Сядай, разяўляй рот і трымайся мацней. Ліза паслухмяна падставіла малочны зуб пад пятлю з ніткі, але Малаша не паспела яшчэ як след тузануць, як малая сашчапіла зубы.

— Якая ты баязлівая! На вячоркі сёння не пойдзем.

Дзяўчынка не магла ахвяраваць вячоркамі, яна прыадкрыла рот, Малаша тузанула за нітку — зуб вылецеў з Лізінага рота і павіс на нітцы. Малая схапілася за шчаку ад болю, на вочы нагарнуліся слёзы.

— Вось знайшла па чым плакаць. Гондэ мы яго закінем за печ. На табе, мышка, зуб касцяны, а дай Лізе залаты, — сказала старая і шпурнула зуб за печ.

Пасля сняданку Аўдзей у хаце не затрымаўся, узяў пляшку самагонкі і сказаў, што пойдзе да хлопцаў. Гэтыя яго паходы Таісе не падабаліся, але яна трывала. На вуліцы зіма, усяго мужчынскае працы ў двары, што дроў насекчы ды жыта намалоць раз на тыдзень на хлеб. Гэта ён зрабіў яшчэ пазаўчора. Трэба ж нечым мужыку займацца, няхай пабудзе сярод людзей. Малаша пайшла да Дамінкі па нейкай сваёй справе, а Таіса села дапісваць распачаты ліст. Яна расказала пра сённяшнюю ноч, якою ўсе былі занятыя, ды і яна не спала, а толькі драмала, назіраючы, як свякроў з Аўдзеем завіхаюцца каля свайго самагоннага апарата, пра пацука, якога Малаша забіла без ваганняў і страху.

Свякруха прыбегла з вуліцы босая, церла адна аб адну замерзлыя ногі, саграваючы іх, падсела да стала і спытала ў Таісы:

— Што пішаша?

— Ліст дадому, — адказала нявестка.

— Дык пачытай, — папрасіла Малаша, сама яна была непісьменная, але вельмі ж хацела дазнацца, што ж там нявестка напісала пра сваю свякроўку, ці пахваліла, ці зганіла.

Таіса здзіўлена зірнула на старую і адказала:

— Нядобра чытаць чужыя лісты.

— Хіба ж мы чужыя? — абурылася Малаша, калі пачула адмову.

— Хоць мы і не чужыя, але абыдземся без рэвізораў.

— Як ты сказала? Левізораў. — паспрабавала Малаша паўтарыць за нявесткаю незразумелае слова.

— Без правяральшчыкаў, — удакладніла нявестка.

У гэты час у хату ўвайшла суседка, Сымонкава Адарка, спытала з парога:

— Як маецеся?

— Гондэ напісала нешта бацькові, а прачытаць не хоча. Левізорам мяне назвала.

Таіса моўчкі, дэманстратыўна заклеіла канверт, апранула сваё прыгожае гарадское паліто шэра-блакітнага колеру з каракулевым чорным каўнерыкам, завязала квяцістую шаліноўку, апранула дачку, і падалася з ёю да паштаркі.

Свякроў і суседка правялі маладзіцу нядобрымі позіркамі.

— Ты, Малаша, не папускайся, бо нявестка табе на карак сядзе ды будзе паганяць.

— Выбрыкнула б яна ў маёй свякроўкі, дык зазнала б па чым фунт ліха, — адказала гаспадыня. — Бывала сядзем за стол, а старая возьме і шпурне маю лыжку ў парог. Я пайду падыму, абатру лыжку і зноў іду да стала. Ні слова супраць не скажу.

— Не той цяпер свет... Раней кожны трымаўся радні, а цяпер разбэсціліся.

Малаша толькі згодна ківала галавою, падтаквала, а сама тым часам дума­ла: «І цябе, Адарка, гэты свет разбэсціў, інакш, як жа ты магла прыдбаць сабе байстручка ад упаўнаважанага Пастухова? Я ўжо колькі гадоў жыву ўдавою, а ў блуд не кінулася, захоўваю вернасць мужу. Прыгожы быў мой Аўдзей, не ў прыклад свайму брату даўганосаму ды хітраму Саўку.»

— Я за ўсё жыццё ні разу не запярэчыла ні Сымонку, царства яму нябеснае, ні ягонай радні. Каб яго вайна не забрала, ды вярнуўся ён, дык мо не было б шчаслівейшай пары на свеце, — мройліва прамовіла Адарка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x