Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не займай дзяўчыну.

Якім адпускаў Марылю. Расчырванелая, прысаромленая і ўспацелая, яна ўставала з запечка, папраўляла хустку, брала соль ці запалкі і знікала. З-за гэтых паводзінаў Ліза не любіла Якіма. І наогул, ёй не падабалася, калі ў нядзелю збіралася ў хату мноства людзей, якія дапазна гулялі ў карты, дымілі цыгаркамі, што адно ёй было месца — на печы з лялькаю. У будні дзень у кожнай чужой хаце Ліза магла знайсці сабе занятак, а ў нядзелю ніхто не працаваў, таму Ліза сядзела дома. Яна бачыла, што і маме не падабаюцца гэтыя зборышчы, а таму яшчэ больш злавалася на гэтых гулякаў. Калі нарэшце ўвечары ўсе разыходзіліся, Ліза прасіла тату, каб ён намаляваў хату з вялізным замком.

— Я ж маляваў табе хату надоечы, — адмаўляўся тата.

— Намалюй яшчэ, — прасіла Ліза. — Падсвядома спадзеючыся, што аднойчы іх сям’я займее свой домік, куды нежаданым гасцям уваход будзе забаронены.

Тата маляваў яшчэ адну хату дакладна такую, якая была на папярэдняй старонцы сшытка. Іншы раз Ліза хадзіла да Лаўрэнкаў, у якіх было шмат дзяцей, але гуляць яна не ўмела, а сядзела ды назірала, як цётка калыша сваіх блізнят у падвешаных калысках. Іншы раз наведвалася да Бузюмішыных меншых дачок, амаль равесніц. І зноў назірала, як яны гуляюць у сям’ю, не замінала, але і не імкнулася браць на сябе нейкую пэўную ролю ў гульні. Заставалася гледачом у гэтым дзіцячым тэатры жыцця. Найбольш ёй падабалася хадзіць да дарослых дзяўчат, якія ўспрымалі Лізу як малое і неразумнае дзіця, пра нешта яе распытвалі, нешта ёй расказвалі. І не было на свеце больш удзячнага слухача, чым гэтая чужая дзяўчынка немаведама скуль закінутая Богам у глухую палескую вёску.

Падабаліся Лізе Барбарыны дочкі, Люба і Клава, абедзве тоненькія ды ўвішныя. У гаспадыні голас сварлівы, рэзкі, картавы, як карканне вароны, а дзяўчаты маўклівыя і пяшчотныя. Паставілі станок з кута ў кут, робяць аснову для кроснаў. Ліза пры іх, сядзіць ціхенька на ўслончыку, назірае. Ходзіць Люба з кутка ў куток хаты, навівае ніткі на калкі асновы, ажно ў жываце булькае нішчымная зацірка. І ўсім добра. Ніхто нікому не замінае. Здаецца ўсё жыццё праседзела б Ліза з гэтымі маўклівымі дзяўчатамі, ды прыходзіць мама, забірае яе і сварыцца, што яна, як збродлівая кошка, поўзае па чужых хатах. Дзяўчынка не крыўдуе, яна шчасліва думае, што некалі і сама будзе навіваць аснову і ткаць дзівосныя палотны.

5

Даўно ў Малашыным двары не ўладарыла мужчынская рука. Малодшы сын Кандрат служыў у войску ўжо трэці год, сярэдні Паўлюсь жыў асобна, а таму меў удосталь уласных клопатаў. Нарэшце з вяртаннем Аўдзея пачаліся добрыя перамены. Па-першае, ён навазіў альховых дроў, як іх тут называлі каўбасак, за тое што цурубалкі былі тонкія ды чырвоныя. Наогул тутэйшы люд пазбягаў карыстацца гэтаю драўнінаю, з-за колеру, а яшчэ з-за таго, што альха расла па нізінах, называлі такія дровы чортавымі. Але, калі была нявыкрутка, дык ехалі зімою на замерзлае балота і секлі гэтае дабро, каб не мерзнуць у хаце. Па-другое, калі трохі апаў снег, тымі ж акоранымі каўбаскамі ўзяўся сын ладзіць плот, варотцы ды весніцы. На стук ягонага малатка найперш прыбегла суседка Барбара, агледзела работу і з зайздрасцю сказала:

— Добра Малашы, у яе сыны, а ў мяне адны дочкі.

— Дык трэба было табе, цётка, трымацца Грубаса, быў бы і ў цябе гаспадар. Навошта аддала Вакулісе? А яна вунь сабе яшчэ і сына нарадзіла.

— Вой, згадаў леташні снег! — замахала рукамі старая. — На халеру мне той Грубас! Мой мужык быў тутэйшы, дык і з тым нагаравалася, а як бы я з нейкім з чужых мясцін ужылася?

— Людзі розныя і сярод нашых ёсць. Пра Грубаса ў сяле ніхто благога слова не скажа. Прыжыўся.

Барбара не стала пярэчыць, пайшла. Мусіць, не хацелася ёй згадваць пару сваёй маладосці. Не надта прыгожаю ўдалася Барбара, і голас мела скрыпучы, як у сухадрэвіны, да ўсяго яшчэ і картавіла, але ж працаўніца была шчырая. Пасватаўся да яе чалавек, бяздзетны ўдавец з суседніх Маневіч. Скуль было ёй, маладой і наіўнай, ведаць, што ліхадзей ён, сваю жонку раней часу ў магілу загнаў, а як ажаніўся з Барбараю, дык і з яе пачаў вяроўкі віць. Нездарма ж суседзі яго Чортам празвалі. Пэўна, ведалі, што няма ў яго ні жалю, ні сумлення, ні страху перад Богам. Маладзіца трывала, дзве дачкі нарадзіла і думала, што век неяк прабядуе з гэтым злыднем. Ды ён такое ўтварыў, што яна не стрывала, уцякла да маці з дзецьмі. Памёр колішні кавалер ягонай нябожчыцы-жонкі, пахавалі яго побач з яе магілаю. Чорт, як дазнаўся пра гэта, ноччу выкапаў жонку і перахаваў яе ў іншым, дальнім кутку могілак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x