Зинаида Дудюк - Аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Аднарог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аднарог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык мае зубы не ўстаўныя? — у сваю чаргу здзівіўся Карней.

— Яшчэ чаго! Зубы ўстаўляць! Смех дый годзе! Растуць яны як міленькія! Галоўнае — добра пасадзіць.

Карней зразумеў, што ён не верыць ёй, а яна — яму. Яны людзі розных эпох і пакаленняў, але ён ужо любіў сваю прапраўнучку, ганарыўся яе розумам і адчуваў, што недарма жыў на свеце і кахаў сваю Васілісу. Яшчэ парадавала тое, што ёсць музей, пра які марылі Платонавіч з жонкаю. Хто сказаў, што мары не здзяйсняюцца? Здзяйсняюцца — няхай сабе і ў пятым калене!

Гарыслава прыязна развіталася з Карнеем, яшчэ раз запрасіла на вячэру і скіравалася да цэнтра рэабілітацыі. Ён пайшоў у бок поплава і раптам твар у твар сутыкнуўся з Іванам Прыблудным.

— Ці ты гэта, Іване? — ускрыкнуў Карней узрушана і нават радасна: як жа, сустрэў чалавека са свайго часу!

— Ну, я... А ты хто? — спытаў насуплена Іван.

— Карней, не пазнаў? Падмаладзілі тут мяне...

— Ты — Карней?.. А хаця, мне таксама тут зубы ўставілі і яшчэ хрэн ведае, што са мной зрабілі. Я таксама пасля іхняй рэабілітацыі сябе не пазнаў...

— Як ты сюды трапіў?

— Не помню. Добра заклаў за каўнер і заснуў, — Іван шчоўкнуў сабе па шыі двума пальцамі, — прачнуўся тут, на вуліцы. Яны мяне схапілі і павезлі ў свой цэнтр, пачалі страўнік мыць, клізмы рабіць замест таго, каб даць пахмяліцца. А ты што тут робіш?

— Хацеў ад цябе схавацца, ды не ўдалося, — пасміхнуўся Карней.

— Здохну тут! Скажы, як назад вярнуцца? — спытаў Іван, як злодзей, азіраючыся па баках.

— Не ведаю, — адказаў Карней, а сам падумаў, нашто гэтае пустазелле трэба ў вёсцы, няхай лепш тут перавыхоўваецца.

— А ў цябе выпіць няма?

— Няма...

— Вось трапіў дык трапіў! Тут жа гарэлкі не прадаюць, віно — і тое мензуркамі мераюць, а калі трохі перабраў — зноў у цэнтр, на чыстку. Яны мне прапаноўваюць вечнае жыццё, а на які хрэн яно мне? Мусіць, павешуся...

— Дык ідзі ў лес і гані сабе самагонку!

— Ага, у лес! Яны ж мяне ўключылі ў групу рызыкі, чып нейкі прышылі і трымаюць, як сабаку на ланцугу! Няхай яна гарам гарыць гэтая будучыня разам з імі!

— Супакойся, Іван, змірыся. Жыццё не такое благое. Падбяры тут сабе добрую маладзіцу ды і жыві, ты ж яшчэ зусім малады чалавек.

— Ох, не, Карней, не! Душа гарыць! Не вытрымаю я тут! Мне воля трэба! — Іван адчайна закруціў галавою.

— Бывай, яшчэ сустрэнемся! — Карней узмахнуў на развітанне рукой, яшчэ пачуў, што Іван нешта сказаў яму ўслед, але не азірнуўся: не мела сэнсу доўжыць далей гаворку. П’яніцу хоць побач з Богам пасадзі, яму ўсё роўна будзе блага.

Як толькі даміны расступіліся, яшчэ здалёку ўбачыў Карней цэлы табун белых жарабят. «Дзе ж мой Кося?» — разгублена спытаў сам у сябе і хутка пайшоў бліжэй, спадзеючыся ўбачыць свайго дарослага аднарога. Але тут быў толькі маладняк. Карней засумняваўся, мо ягоны конік так і не вырас, і пачаў клікаць свайго аднарога:

— Кося! Кося! Кося!

Аднак ні адно жарабя нават не павярнула галавы на ягоны голас. Табун шчыпаў траву і не звяртаў аніякае ўвагі на чалавека. Карней наблізіўся да аднаго жарабяці, памацаў лоб і адчуў пад пальцамі рог. Так гэта быў статак маладых аднарогаў! Адкуль ён узяўся? Мо заўсёды тут быў? А зрэшты, якая яму справа да гэтага абыякавага табуна. Сэрца трывожна захвалявалася, страх халадком прайшоў па спіне. Карнею трэба было знайсці свайго Косю, інакш ён ніколі не зможа вярнуцца ў свой час... Ледзь не подбегам кінуўся назад да доктара, бо толькі той мог сказаць, куды падзеўся Кося.

14

Доктар вагаўся, быццам падбіраў у думках самыя правільныя і патрэбныя ў гэты момант словы, нарэшце сказаў:

— Вымушаны прасіць у вас прабачэння, шаноўны спадар Карней, за ўсіх навукоўцаў нашай установы. Такая недарэчнасць атрымалася... Супрацоўнікаў вельмі зацікавіў ваш аднарог, яны вырашылі даследаваць яго, злавіць не змаглі, здолелі толькі загнаць у ангар і замкнуць там да раніцы... А на другі дзень знайшлі жарабя мёртвым. Мы ўсе былі ў роспачы! Не паверыце! Дзяўчаты галасілі, як па нябожчыку!

— Божа, я ж папярэджваў! Аднарогі не жывуць у няволі! — з болем і адчаем у голасе папракнуў доктара Карней. — Як можна было так здзекавацца з далікатнай жывёлы!

А сам падумаў са злосцю, што схаваў аднарога ад Платонавічавых акадэмікаў, дык гэтыя даследчыкі даканалі Косю.

— Даруйце, даруйце нам! Я гатовы стаць на калені і прасіць прабачэння! Вінаватыя мы ўсе: наіўныя і дапытлівыя людзі! Нам здаецца, што гэты свет існуе толькі для нас! А на самой справе — гэта мы жывём дзеля яго! Кожнае жыццё не больш, чым паленца ў яскравым вогнішчы жыцця! — горача прамовіў доктар. — Калі гэтае няшчасце здарылася, мы вырашылі кланіраваць аднарога. Атрымаўся цэлы статак з ягонага матэрыялу. Выкарысталі ўсё да апошняй шарсцінкі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x