Зинаида Дудюк - Аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Аднарог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аднарог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Калі ж вы паспелі ўсё гэта? — здзіўлена спытаў Карней.

— Зірніце ў акно...

Карней глянуў праз шыбу і ўбачыў сад у квецені, яблыні пеніліся ружовымі кветкамі, над імі лёталі руплівіцы-пчолкі. Над садам панаваў дух аднаўлення, а высокае блакітнае неба акрывала з пяшчотаю і цеплынёю гэты невыказна прыгожы свет.

— Я трапіў да вас летам, а цяпер ужо вясна? Ці я праспаў амаль цэлы год? — уражана спытаў пацыент.

— Так, — пацвердзіў доктар. — Спалі вы на незвычайным ложку. Які, колькі трэба, масіраваў кожную вашу мышцу, не дапускаючы застою крыві. Вы працягвалі насычана жыць, мы навучылі вас у сне маляваць і пісаць вершы, мы давалі вам веды па гісторыі, эканоміцы, сацыялогіі, філалогіі, псіхалогіі ды іншых навуках. Так што гэты час для вас не прайшоў дарэмна! Вы яшчэ будзеце здзіўляцца сваёй дасведчанасці...

Карней памаўчаў, спрабуючы ацаніць пачутае, не ведаючы пакуль, радавацца альбо засмучацца тым пераменам, што адбыліся з ім. Свядомасць ягоная дваілася, адзін малады і бадзёры голас казаў: «Усё выдатна»; другі, стары і стомлены, пытаўся: «Навошта мне гэта?» Раптам ён зноў згадаў пра Уладзіка і з горыччу прамовіў:

— Мяне ж Інка, Уладзікава маці, пракляне, што я звёз невядома куды яе сына...

— Калі вы вернеце ёй здаровага хлопчыка, яна вам даруе... Здароўе дзіцяці — для бацькоў галоўнае, — адказаў доктар.

— Не зусім так. Інка жыла на дапамогу па інваліднасці за сына... А цяпер ні Уладзіка, ні грошай... Працы няма...

— Няхай Уладзік застаецца тут. У вашым часе, як я разумею, недасканалая сістэ ма адукацыі, усё на зародкавым узроўні. Вы пахадзіце па гарадку, паглядзіце, як цяпер людзі апрацоўваюць зямлю, як сеюць, якія ў нас машыны, і наогул... Карацей кажучы, пераапранайцеся, касцюм ваш новы вісіць у шафе. Для вас падабралі рэтраадзенне, больш звыклае, чым цяперашняе.

— Аднекуль я ведаю, што адзенне ў вас шчыльна аблягае цела, як другая скура, і рэагуе на вонкавую тэмпературу. Калі горача, яна стварае прыемную прахалоду, калі холадна — сагравае.

— Усё так і ёсць. Пераапранайцеся, я вас чакаю на ганку.

Карней надзеў штаны, тэніску, куртку, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зноў збянтэжыўся: свядомасць яшчэ не здатная была ўспрыняць новы вобраз. Але ён не стаў любавацца сабою, а хутка пайшоў да доктара, каб не прымушаць таго чакаць.

— Ну, як цяпер сябе адчуваеце? — доктар кінуў на пацыента зацікаўлены позірк.

— Не ведаю, што і сказаць. Старасць з маладосцю змагаюцца ўва мне. А хто пераможа?..

— Пажывём — пабачым. Зірніце, вунь дзеці гуляюць у футбол. Там Уладзік...

— Добра. А дзе ж мой аднарог?

— Знойдзеце яго на поплаве, — адказаў доктар і таропка вярнуўся ў корпус рэабілітацыйнага цэнтра.

Карней пайшоў да футбольнага поля і доўга прыглядаўся да двух дзесяткаў светлагаловых хлапчукоў у аднолькавых жоўтых і блакітных майках, пакуль нарэшце пазнаў Уладзіка. Хлопчык так быў захоплены гульнёю, што, здавалася, нічога, акрамя мяча, не бачыў, і на вачах у Карнея забіў гол. Трэнер, які вёў і судзіў гульню, пахваліў Уладзіка, маўляў, малайчына, старайся.

Карней дачакаўся, калі Уладзік вызваліцца і паклікаў яго да сябе.

— Хто вы? — здзіўлена спытаў хлопчык.

— Дзед Карней, не пазнаў мяне?

— Які ж вы дзед? — ніякавата цепануў хлопчык плячыма.

— Не здзіўляйся, Уладзік. Мы трапілі ў будучыню. Тут у людзей вялікія магчымасці. Цябе паставілі на ногі, а мяне вылечылі ад старасці і зрабілі маладым знешне, а ў душы я ўсё яшчэ застаюся дзедам.

— Я пазнаю твае вочы і ўсмешку, — сказаў Уладзік.

— Вось і добра. А калі табе цяжка называць мяне дзедам, дык заві дзядзькам.

— Добра, — ахвотна згадзіўся Уладзік.

— Ну, як табе тут?

— Добра, толькі я па маме засумаваў, па сястрычцы, дамоў хачу...

— І я таксама хачу дамоў. А ці зразумеў ты, што гэта і ёсць наша вёска Вырай у будучым? Замест нашых апусцелых хат вырастуць вось такія круглыя, як ступы, размаляваныя казачныя будыначкі, і жыццё будзе зусім іншае. Ты хочаш жыць вечна, Уладзік?

— Хачу!

— А я і не ведаю, браце... Нам, каб вярнуцца назад, трэба адшукаць нашага Косю ды добра падумаць... Ідзі пакуль, пагуляй з хлопцамі... А я пайду жарабя шукаць, — сказаў Карней, а сам падумаў, што, мусіць, аднарог за гэты час вырас у сапраўднага каня. Нясцерпна захацелася хутчэй яго ўбачыць. Ці пазнае свайго колішняга гаспадара? Зрэшты, невядома, хто кім валодаў?.. Гэта жарабя прывяло яго сюды, перайначыла жыццё, прымусіла жыць на раздарожжы, выбіраючы паміж мінулым і будучым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x