Зинаида Дудюк - Аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Аднарог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аднарог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

10

Карней быў устрывожаны, не хацелася яму аддаваць Косю на даследаванне акадэмікам. Прадчуваў, што не выжыве жарабя ў няволі. А яго ж яшчэ пачнуць калоць ды рэзаць — браць розныя аналізы. Сам Карней дактароў вельмі баяўся, асабліва стаматолагаў. Дуплы ў зубах, калі балелі, затыкаў несалёным салам або часнаком, рабіў прымочкі з самагонкаю, а лячыць не ішоў. Так зубы амаль усе выкрышыліся, засталося колькі пянькоў, таму выглядаў Карней старэй за свой узросту, але гэта яго мала турбавала. Хоць даволі было ў вёсцы жанчын, жаніцца ён не збіраўся, бо ведаў: ягоную Васілісу ні адна на свеце жанчына замяніць не можа.

Адзіным выйсцем было схаваць Косю ад Платонавіча і акадэмікаў, якія могуць звесці са свету далікатнае жарабя сваімі даследаваннямі. Але не ўмеў Карней хлусіць, таму разумеў, што хавацца яму давядзецца і самому, інакш як ён зірне ў вочы суседу? Па слабасці і дабрыні сваёй даў згоду, а цяпер, як рак, пнецца назад.

Схавацца ён мог толькі туды, дзе аднойчы прабыў тры дні, але нікому не прызнаўся, сказаў, што заблудзіўся ў лесе. Там іншае жыццё, іншыя людзі, там Уладзіка хутка на ногі паставілі б, ды і яму, старому, дапамаглі б, мусіць. І ўсё ж нешта палохала і стрымлівала Карнея, мо тое, што нельга адначасова быць і там, і тут. А гэты час і свет яму звыклы і дарагі. Тут Васіліса побач, хоць і на могілках. І Карней заўсёды гатовы туды перасяліцца, але ж жывы ў магілу не палезеш.

А няхай толькі Гасподзь пакліча, дык, калі ласка, хоць цяпер... Ах, добра было б Уладзіку дапамагчы, шкода малога, сядзіць, прывязаны да каляскі. А яму бегаць бы, падбрыкваць, як жарэбчыку, праз платы лазіць, чужыя грушы ды яблыкі латашыць, рыбаліць, купацца. Возера вунь зусім зарасло з-за таго, што ніхто яго ваду лішні раз не ўскаламуціць.

Ад гэтых думак ажно сэрца зайшлося ў Карнея, узяў ён пад язык валідол, пачакаў пакуль трохі палепшае, а сам між тым падумаў, што не выжыве жарабя тут. Сумленне заесць самога, калі аддасць Косю, і нарэшце адважыўся: пачаў збірацца ў дарогу. Узяў рэшту хлеба, якая заставалася ў хаце, кавалачак сала і загарнуў у газету. Пайшоў на грады, нашчыпаў зялёнай цыбулі. Склаў усё гэта ў стары пляцак, пару чыстай бялізны прыхапіў. Халоднай вадою абмыўся да пояса, апрануў усё чыстае, як на свята, чаравікі растаптаныя наваксаваў, прычасаўся, агледзеў сябе ў люстэрка (сто гадоў гэтага не рабіў) і выйшаў з хаты, радуючыся, што не пакідае без нагляду ніякае жыўнасці. Курэй усіх парэзаў на памінкі, а парася захварэла і само здохла. Кот некуды сышоў, ужо тыдзень не трапляўся на вочы гаспадару.

Карней замкнуў дзверы, выйшаў з двара, гукнуў Косю, які задуменна стаяў зводдаль, і разам яны пайшлі ўздоўж бязлюднай вуліцы. Чорныя вачніцы пустых хат, у якіх даўно ніхто не жыў, пазіралі на іх з дакорам. Толькі зрэдку з падаконнікаў усміхаліся Карнею хатнія кветкі ды бялелі карункавыя фіранкі. Ён сэрцам развітваўся з вёскаю і суседзямі, бо не быў упэўнены, што здолее вярнуцца назад.

Спачатку Карней пайшоў на могілкі, сеў на лаўку каля жончынай магілы, пагладзіў надмагільны грудок, зірнуў на Косю і сказаў:

— Мушу я, Васіліса, сысці з вёскі, але перакананы, што пасля смерці нашы душы ўжо ніколі не раз’яднаюцца. Павінна ж быць нейкае святое месца для тых, хто пакахаў раз і назаўсёды. Ты не сумуй, я заўсёды з табою. І хоць няма цябе побач, мне ўвесь час здаецца, што з неба назіраеш ты за мною, размаўляеш, разважаеш, дапамагаеш. Каханне — такая штука, што не адпускае чалавека... Вось што я табе хацеў сказаць...

Карней змоўк і за некалькі хвілін пранеслася перад ім усё яго жыццё: ад галоднага пасляваеннага маленства да цяперашняй сталасці. Нарадзіўся ён у час вайны, яшчэ нічога не цяміў, калі бацьку забралі на фронт. А праз колькі месяцаў прыйшоў ліст са шпіталя, што бацька цяжка паранены, калі яго не забяруць родзічы, дык ён будзе дажываць век у прытулку для інвалідаў. Маці паехала па мужа, а малы Карней застаўся нецярпліва чакаць бацьку. Праз тыдзень прыкаціўся з чыгуначнай станцыі воз, а на ім сядзелі два незнаёмыя мужчыны і мама. Карней дарэмна спрабаваў здагадацца, каторы з іх бацька, каб кінуцца да яго ў абдымкі. Маці замітусілася, не звяртаючы ўвагі на сына, быццам ён тут чужы і непатрэбны, кінулася расчыняць сенцы. Адзін мужчына саскочыў з воза, падняў другога, бязногага, і, як дзіця, панёс у хату. Сэрца ў Карнея скаланулася ад страшнай здагадкі. Ён схаваўся за хату і заплакаў, не верачы самому сабе...

Калі чужы дзядзька паехаў з двара, толькі тады Карней выцер слёзы, апаласнуў у сенцах твар з вядра, выцерся і пайшоў вітацца з бацькам. У гэты момант ён пакляўся сабе, што хутка вырасце і сам будзе насіць тату на руках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x