Зинаида Дудюк - Аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Аднарог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аднарог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іван выйшаў з двара, змрочна зірнуў на людзей. Вольга кінулася бягом да сваёй хаты.

— Гэта ты Інку збіў? — спытаў Карней у Івана.

— Навошта мне гэтая самадайка здалася, рукі пэцкаць аб яе...

— Ваня, Ваня, як ты можаш? — прашаптала Інка.

— Ідзіце адсюль! — загадаў Іван.

— Не можам мы ісці, — з’едліва прамовіў Платонавіч. — Ножкі нас не носяць. Зараз хуткая прыедзе і павязе нашу красуню на ногі ставіць. А некаму давядзецца пасядзець за тое, што рукі распускае...

— Не палохай мяне, стары, я сам каго хочаш магу напалохаць...

— Мы не з баязлівых, — адказаў Карней. — Удвох неяк справімся з табою, так што ідзі ў хату і патрывай трохі нашу прысутнасць...

Вароны на таполі зноў пачалі каркаць. Іван злосна зірнуў на іх, вылаяўся, адкінуў штыкеціну і падаўся ў двор.Белая машына з чырвонымі палоскамі і лічбай «103» з’явілася на дзіва хутка. Аказваецца, была яна ў суседняй вёсцы. Доктар агледзеў Інку і канстатаваў:

— Чэрапна-мазгавая траўма.

Паклалі на насілкі і занеслі ў машыну. Прыбегла Вольга, якая цікавала за Іванавай хатаю з-за плоту, сабраліся іншыя жанчыны, абмяркоўвалі, пракліналі Прыблуднага, які прынёс у вёску адны няшчасці. Платонавіч адвёў Карнея ўбок і сказаў, што няма часу стаяць тут і часаць языкі, трэба вырашаць сваю неадкладную справу.

— Што тут доўга вырашаць? Згодны я... Тэлефануй у сваю акадэмію, — адказаў Карней.

— Даўно б так, — прамовіў задаволена Платонавіч. — Адыдзем убок, я хачу ўпэўніцца яшчэ раз, што ў жарабяці ёсць рог.

Карней паклікаў Косю, адвёў убок, прытрымаў за грыву, пакуль Платонавіч абмацваў і аглядаў рог.

— Глядзі ты, усё, як было напісана: рог, як перліна, а самы кончык чырвоны. Па-мойму, ён расце! — узрадавана засведчыў Платонавіч. — Слухай, давай да мяне ў хлеў жарабя паставім. Так будзе надзейней.

— Эх, Платонавіч, калі гэтая жывёла чароўная, дык яе ніякія замкі і хлявы не ўтрымаюць. Кося да мяне прывязаўся, я яму найлепшы ахоўнік, а цябе ён не вельмі любіць, бачыш, як касавурыцца. Не пойдзе ён да цябе, — адказаў Карней.

Сусед ніякавата перасмыкнуў вуснамі. Пэўна, пачутае пакрыўдзіла яго, аднак ён махнуў рукою на развітанне і выгукнуў:

— Пайду тэлефанаваць...

Як жанчыны ні крычалі, Іван з двара не выйшаў. Паступова людзі разышліся. На тое месца, дзе яны стаялі, зляцеліся вароны, селі на дол, пачалі шукаць пад нагамі якую пажыву. Белае жарабя спудзіла птушак, яны імкліва ўзняліся ў паветра, зачапілі электрычны дрот — сноп агністых іскраў пырснуў на хату, у якой жыў Іван. Імгненна загарэўся дах, праз колькі хвілін увесь будынак ахапіла полымя. Агонь рваўся ўвышкі, агонь трашчаў і роў, як галодны звер. Наляцеў вецер, закруціў, пусціў дым па вёсцы, каб усё ведалі, што вось ён, яго вялікасць пажар. Пачалі збягацца людзі з вёдрамі. Некаторыя вырашылі, што злачынец наўмысна падпаліў хату і ўцёк. Вольга, якая адчувала, што недзе ў памяшканні могуць быць схаваныя яе грошы, хутка выклікала пажарнікаў, сама насіла вёдрамі ваду і ўсё прыгаворвала:

— Ратуйце, людцы мае добрыя! Ратуйце, людцы мае ласкавыя!

Баба Тэкля загаласіла:

— Ай-бо, гэта ж там чалавек гарыць! А хто ж яго выратуе-е-е! А хто ж яго вынесе-е-е!

— Сам вінаваты, няма чаго напівацца да свінога віску! — злосна сказала Алена! — І мой такі ж быў! За гарэлкаю свету не бачыў!

— Я й сама ў той агонь пайшла б, дык ці ж я здолею яго падняць? Божа літасцівы, ратуй раба твайго Івана, разбудзі і дапамажы жывым з агню выйсці-і-і, — працягвала галашэнні Тэкля, абапіраючыся дзвюма рукамі на кіёк.

Некаторыя жанчыны, гледзячы на яе, таксама выціралі куточкі вачэй ражкамі хустак. Яны з надзеяю павярнуліся да Карнея і Платонавіча, якія з’явіліся на пажары пазней за ўсіх.

— Мужчынкі, ратуйце Івана! — папрасіла Тэкля.

— Дзе ж яго выратуеш? Ён даўно падсмажыўся. Хата да апошняга вянца палае, — разважліва адказаў Платонавіч. — Так хутка толькі ад шаравой маланкі можа загарэцца.

— Не было ніякае маланкі, — запэўніла Алена. — Бог яго пакараў за тое, што жыў як свіння; што Інку спаіў, што дачку ёй зрабіў, а расціць не памагаў; што краў у нас усё; што школу разбурыў, хаты папаліў і нас у страхоцці трымаў!

Жанчыны супакоіліся, з сумам пазіралі на пажарышча, думаючы: вось быў чалавек і няма. Добра, што яшчэ ўся вёска не ўзялася гарэць. Бог літасцівы...

Калі прыехала пажарная машына, тушыць ужо не было чаго. Выратавальнікі пагрэбаліся сярод галавешак, ніякіх чалавечых рэшткаў не знайшлі, тым і суцешыліся. Вяскоўцаў гэтае паведамленне таксама супакоіла. Участковага наадварот вынік пажару засмуціў: зноў давядзецца шукаць няўлоўнага Івана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x