Зинаида Дудюк - Аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Аднарог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аднарог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі няма тут запісу, калі памерла ягоная Васіліса. Гэты дзень і хвіліну ён ніколі не забудзе без усялякіх запісаў. Добрая жонка яна была, працавітая, вясёлая. Пагаварыць любіла, іншы раз і занадта. Часам Карней і не слухаў яе, пра нешта сваё думаў, а яна шчабятала сабе, як птушка, невядома пра што. Як яму зараз не хапае яе голасу! Часам шанцуе, заплюшчыць вочы, сцішыцца, задрэмле і пачуе раптам, што Васіліса кліча. Расплюшчыць вочы — нідзе нікога, толькі дрэвы за вокнамі шумяць.

Ён шмат разоў згадваў той момант, калі памерла жонка, і сам у сябе пытаўся, ці мог ён нешта зрабіць. З самага ранку яна пачувалася блага, скардзілася, што вельмі баліць сэрца і галава. І як не балець? Адзіны сын, які вывучыўся на доктара, раптам кінуў жонку, звольніўся з працы, некуды паехаў і згінуў. Быў разумны хлопец, а як здурнеў: ні ліста, ні паштоўкі. Было пра што думаць ды бедаваць Васілісе. Былая нявестка з унукам з таго часу ні разу на вочы не паказалася. Карней ездзіў у сталіцу яе шукаць, але дарма. Суседзі яму сказалі, што яна разам з новым мужам выехала некуды ў далёкае замежжа. Карней, устурбаваны хваробай Васілісы, пайшоў да Вольгі і па тэлефоне выклікаў хуткую дапамогу. Прыехала маладая доктарка, зрабіла два уколы, пасядзела, памерала ціск і паехала. Васіліса паляжала крыху на ложку, а потым устала ды зварыла яшчэ на абед капусту і бульбу. А па абедзе як прылегла адпачыць, дык болей і не прачнулася...

За гэтымі горкімі ўспамінамі застаў Карнея Платонавіч. Былі мужчыны аднагодкамі, абодвум каціла пад семдзесят, але колішні механізатар Карней Трахімавіч Лясняк так і застаўся Карнеем. А былога настаўніка называлі Платонавічам, і, мусіць, мала хто помніў ягонае імя.

— Што ты тутака пішаш? — пасміхнуўся Платонавіч. — Табе трэба было б з маёю Лікаю некалі пабрацца, вы б разам гісторыю вёскі пісалі б.

— Ведаеш, браце, твая Леакадзія Максімаўна — жанчына добрая, але ж для мяне лепш за маю Васілісу нікога не было і не будзе.

— У цябе, сусед, бачу я настрой мінорны. А я хацеў цябе трохі пацешыць.

— Пацеш, калі хацеў, — пагадзіўся адказаў Карней.

— Пасядзеў я ў інтэрнэце, пагартаў сайты і знайшоў трохі звестак пра аднарога якія трэба эксперыментальна праверыць. Дзе тваё жарабя?

— Ходзіць недзе тут ля двара...

— Я ішоў і нідзе яго не бачыў, — адказаў Платонавіч.

— Дык, мусіць, на поплаве пасецца... Дзе яму яшчэ быць? Там жа Вользіны каровы. Якая ні ёсць, а ўсё ж кампанія... Ведаеш, не замыкаю я яго, нанач у хлеў не заганяю, усё думаю, мо гаспадар у жарабяці ёсць? Не з неба ж яно звалілася. Прыйдзе чалавек шукаць сваё дабро, дык няхай і бярэ... Не замкнёнае яно, пасецца сабе на волі...

Платонавіч сеў насупраць Карнея і з усмешкаю прамовіў:

— Ведаеш, аднарогі, аказваецца, значна адрозніваюцца ад звычайных коней. І некаторыя знешнія прыкметы твайго жарабяці цалкам адпавядаюць гэтаму.

— Не блазнуй, Платонавіч, — адмахнуўся Карней. — Калі што і супадае, дык, думаю, гэта чыстая выпадковасць.

— Вось слухай, — сусед дастаў з кішэні паперу. — Я раздрукаваў тэкст. У аднарогаў хвалістая грыва, блакітныя вочы, яны белай масці. Усё як у твайго Косі...

Карней нічога не адказаў, толькі падумаў: «Выходзіць, гэта быў не сон. Я сапраўды трапіў у іншы час. І завёў мяне туды Кося...»

— Чаго маўчыш? — спытаў Платонавіч.

— Не ведаю, што і казаць.

— Зрэшты, са знешнімі прыкметамі мы разабраліся, цяпер пойдзем шукаць твайго Косю і правяраць ягоныя чароўныя здольнасці.

— Ты думаеш, што мой канёк сапраўды чароўны?

— Я біёлаг, Карней, атэіст. У цуды ніколі не верыў. Можа, прырода вырашыла пакараць мяне за нявер’е. Калі тваё жарабя — не мутант, а сапраўды прадстаўнік невядомага віду жывёл, мусіць, я звар’яцею ад шчасця ці ад немагчымасці зразумець гэты феномен. Безумоўна, я не маю магчымасці правесці генную экспертызу, але ж, думаю, іншых навукоўцаў гэтая жывёла зможа зацікавіць, а яны ўжо зробяць высновы. Слухай, ну, чаго ты вылупіўся, як неразумнае дзіця. Пайшлі хутчэй...

8

На вуліцы было бязлюдна, толькі куры хадзілі, як сапраўдныя гаспадыні. Вёска згубілася сярод лясоў ды балот, не кожны дзень тут машына праязджала.

Карней з Платонавічам выйшлі за ваколіцу на поплаў, не надта вялікі, раней яго не хапала для пашы тутэйшага статку, а цяпер раздолле, але нікому непатрэбнае. Тут пасвіліся на прывязі толькі тры Вользіны каровы. Правы край поплава густа парос лазою, за якою хавалася вялікае возера. Яно папаўнялася вадою з глыбокага яру, за якім узвышалася лысая выспа. Старыя людзі казалі, што на гэтым пясчаным узгорку было некалі шмат курганоў, але ці нехта іх раскапаў, ці вецер развеяў пясок, але не засталося ад іх і знаку. За выспаю раскінулася балота, не надта топкае, дзе людзі штогод запасаліся журавінамі. Яно паступова пераходзіла ў вялікі лес, густы і амаль непраходны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x