Зинаида Дудюк - Аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Аднарог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аднарог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

5

Вольга рашуча кіравала да хаты, дзе жыў Іван. Гнілы плот паваліўся, стары сад здзічэў і зарос крапівою. Шыбы ў вокнах такія брудныя, што і занавесак не трэба. Вольга асцераглася зазіраць у акно, ступіла на хісткі ганак і пагрукала кулаком у дзверы. Прыслухалася, пачула галасы ў хаце, і раптам дзверы прыадчыніліся — спачатку высунулася кудлатая Іванава галава з п’янымі вачамі, потым узнік аголены ягоны торс, увесь размаляваны татуіроўкамі.

— Чаго табе, цётка? — спытаў раздражнёна, падазрона азіраючы яе з ног да галавы.

— Дык прыйшла спытаць, ці не браў ты маіх грошай?

— Што? — раптам зароў Іван дзікім голасам і выйшаў на ганак зусім голы. — Я табе пакажу грошы!

Вольга затуліла вочы далонямі, каб не бачыць гэткага сораму, і рынулася з двара, як ад нячыстай сілы. Жанчыны, якія цікавалі за Вольгай, не надта зразумелі, што там адбылося, але таксама кінуліся хто куды ўроссып. Іван са свайго двара не паказваўся, мусіць, вярнуўся назад у хату. Калі вяскоўкі адбеглі на бяспечную адлегласць, дык спыніліся, да іх далучылася Вольга.

— Чаго ты, Вольга, так спалохалася? — спытала Тэкля. — Мо ён з нажом ці сякераю да цябе кінуўся?

— Горш, цётка, ён выйшаў голы, як бізун — ды да мяне! А страшны! Аброслы ўвесь, размаляваны ад шыі да ног, ажно сіні! Крый мяне Божа, яшчэ калі такое бачыць...

Жанчыны толькі спачувальна ўсміхнуліся. Вядомая рэч, Вольга ніколі не была замужам, так ужо атрымалася, што за абы-каго не хацела, а выбару асаблівага ў сяле не было. Што ні механізатар, дык п’яніца горкі. Сама яна гаспадарлівая ды старанная. Нашто ёй пустадомак у хаце? У горад не паехала, засталася пры хворай маці, якая пры добрым доглядзе пражыла даволі доўгі век.

— Вось, Волечка, і ўведала ты, што з сябе ўяўляе п’яны мужык. Ён на што заўгодна здатны, ні сораму ў яго, ні розуму, — уздыхнула Алена, якая колісь мела мужа накшталт Івана.

— Бог літасцівы збярог мяне ад гэтае навалы, — перахрысцілася Вольга.

— А што ж ён сказаў наконт грошай? — дапытвалася Тэкля.

— Адразу пачаў пагражаць ды і выскачыў голы, як чорт з балота, — дык мне ўжо і не да грошай стала, каб толькі ногі хутчэй вынесці з двара, а яны быццам да зямлі прыраслі.

— А Інку там не бачыла?

— Не бачыла... Як зірнула на гэтую брыдоту, дык і свету божага не пабачыла! Вочы затуліла — ды бягом...

— Нічога ў нас, бабы, не атрымаецца, — зрабіла выснову Алена. — Трэба да ўчастковага звяртацца. Але ж Іван грошы прап’е, і чым дакажаш, што гэта ён злодзей?

— Скажам участковаму, што ён самагонку гоніць у лесе, няхай яго аштрафуюць, — прапанавала Тэкля.

— Хто з нас тую самагонку не гоніць? Як без яе жыць, калі за ўсё трэба плаціць людзям? Пакасілі — плаці, памалацілі — плаці, дроў насеклі — плаці... І што мне з таго штрафу? Хто мне грошы верне? — гаротна выдыхнула Вольга.

— Тэлефануй участковаму, — заключыла Тэкля на правах старэйшай у вёсцы.

Вольга згадзілася, што іншага выйсця няма, і накіравалася дамоў: у яе, адной з нямногіх, быў тэлефон. Жанчыны дачакаліся, пакуль яна схаваецца ў двары, і пачалі абмяркоўваць падзею:

— Спудзіў нашу Вольгу голы мужык! Гэта ж трэба дадумацца — выскачыць галяком, — засмяялася Алена.

Жанчыны таксама заўсміхаліся, уяўляючы, як напалохала гэтакае відовішча дзеўку-векавуху.— Слухайце, а чаго ён голы, калі там Інка? — спытала Тэкля.

— Таму ён такі, што яна там, — зарагатала Алена з бабулінай наіўнасці.

— Пасмяешся, як сама нарвешся, — папярэдзіла старая.

— А я не спалохаюся! Як пад гарачую руку патрапіць, дык і адцяць магу ягоны мужчынскі гонар!

Жанчыны засмяяліся і амаль паверылі Алене, бо ведалі, якая яна адчайная. Аднойчы, калі яе муж так напіўся, што і на нагах не стаяў, яна абвязала яго вяроўкаю і пацягнула ў возера тапіць. І, мусіць, утапіла б, каб аднавяскоўцы не адбілі. Але нішто не ўратавала чалавека. Ад гарэлкі ў хуткім часе сам сканаў — захлынуўся ванітамі.

— Жарты жартамі, а ў мяне свінні някормленыя, — спахапілася Тэкля і паціху патупала вуліцаю, абапіраючыся на кіёк, да сваёй маленькай хаткі.

Астатнія жанчыны таксама ўспомнілі, што іх чакаюць справы — разышліся. Вуліца ўраз апусцела, стала па-сірочы няўтульнай. Занадта шмат было тут хат без фіранак і кветак на падаконніках. Тут даўно ніхто не жыў. У большасці жанчын ужо і ўнукі павырасталі, праўнукі нарадзіліся, але не прываблівала болей нашчадкаў родная вёска. Пагубляліся яны недзе ў гарадах, занятыя турботамі, якія не надта разумела старэйшае пакаленне. Чым можна займацца, калі не маеш гаспадаркі, хіба тэлевізар няньчыць? Зрэдзь, калі хто наведваў старую маці, дык гэта было падзеяю на ўсю вёску. Прыходзіла віншавальная паштоўка — чыталі разам. Ды вельмі рэдка здараліся гэтыя святы. Часам Тэкля казала, што горад забраў людзей больш, чым вайна. І жанчыны з ёю згаджаліся. Бо пасля вайны было ў кожным двары па пяцёра дзяцей. Дзе яны цяпер, куды падзеліся? Моўчкі дагнівалі старыя хаты, дажывалі свой век. Дзве нават згарэлі. Людзі казалі, што гэта таксама Іванавых рук справа. А калі пачалі выказваць сваю незадаволенасць, Прыблудны намякнуў, што яны дачакаюцца сваёй чаргі... Людзі ў страху аціхлі і асцерагаліся чапаць Прыблуднага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x