Зинаида Дудюк - Аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Аднарог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аднарог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гэты час да вяскоўцаў падышлі Карней з Уладзікам, і ўсе позіркі зацікаўлена скіраваліся да іх. Мужчыны павіталіся за руку. Платонавіч не абмінуў увагаю Уладзіка. Хлопчыка гэта вельмі парадавала. Да пенсіі Платонавіч працаваў настаўнікам, усе яго паважалі, і для малога быў вялікі гонар — павітацца з ім за руку.

— Уладзік, а дзе твая мама? — спытала Вольга.

— Ангелінку ў бальніцу павезла, — адказаў хлопчык.

— А што здарылася з тваёю сястрычкаю?

— Захварэла раптам, пасінела ўся...

Вольга акінула прысутных шматзначным позіркам, маўляў, я ж вам казала, і працягвала дапытваць малога:

— Дык ты сёння сам начаваў? І не страшна табе?

— Ці мне першы раз... Чаго баяцца?

— Малайчына Уладзік, сапраўдныя мужчыны нічога не баяцца, — падтрымаў хлопчыка Платонавіч.

Старая Тэкля між тым уважліва разглядвала жарабя, белую гладкую поўсць, хвалістую грыву, нарэшце прамовіла:

— Карней, час табе падстрыгаць сваё жарабя. Бач ты якую грыву адгадаваў, ажно ў вачах ад яе цёмна.

— Малое яно яшчэ... Ды і шкода такой прыгажосці...

— Сапраўды, вельмі прыгожая, хоць ты косы заплятай, — заўсміхалася Тэкля бяззубым ротам.

— Ага, Прыблудны таксама яго ўпадабаў. Днямі бачыла, калі даіла кароў на поплаве, што каля жарабяці круціўся. А яно як убрыкне яго, як убрыкне! Чыстую праўду кажу! Тады Іван узяў камень і як шпурнуў! Жарабя ад яго дало лататы...

У канцы вуліцы загула доўгачаканая аўталаўка, узняла пыл, напусціла едкага дыму і спынілася. З кабіны выскачыў малады хлопец, астрыжаны пад корань, усміхнуўся, павітаў грамаду, пачаў адчыняць сваю краму. Нецярплівыя жанчыны пыталі, што прывёз і па чым. Пакуль іншыя прыглядаліся ды прыцэньваліся да тавараў, Вольга набыла два вялікія колцы каўбасы, дзве булкі хлеба і батон, нешта з крупаў.

— Якога хлеба ты хочаш, Уладзік? — спытаў Карней.

— Белага...

— Я вазьму табе таго, загорнутага ў цэлафан. Трымай...

— Дзякую, дзеду, грошы я аддам...

— Вырасцеш, тады і аддасі, — адказаў Карней, разлічыўся з прадаўцом і паштурхаў каляску з Уладзікам перад сабою.

Да іхняга мужчынскага гурту далучыўся Платонавіч, ішоў побач, смаліў цыгарку.

— Кідаў бы ты курыць, — параіў Карней. — Трэба пра здароўе падумаць.

— А твой Кося мяне любіць, бачыш, як хінецца.

— Гэта ж ён цябе шкадуе, — адказаў Карней. — Конь — жывёла разумная.

Платонавіч узлахмаціў грыву жарабяці, пагладзіў рукою лоб і здзіўлена ўскрыкнуў:

— Ды ў яго рог расце на ілбе.

— Скажаш абы-што, — хмыкнуў Карней.

— Сам паглядзі, сапраўдны рог... За грываю пакуль не відно. Дзіўная мутацыя, ці не чарнобыльская аварыя вінавата?

Карней дакрануўся да ілба жарабяці і упэўніўся сам, што Платонавіч казаў праўду.

— Слухай, а можа, гэта сапраўдны аднарог? — спытаў Платонавіч

— Які аднарог? — перапытаў Карней. — Хаця ты біёлаг, табе лепш ведаць.

— Не, гэта звязана не з біялогіяй, а з міфалогіяй. Існуюць паданні, што была такая фантастычная жывёла, падобная да каня з рогам на лбе. Рог гэты быў панацэяй ад усіх хвароб, надзяляў чалавека мудрасцю і здароўем.

— Позна я яго знайшоў, каб раней, мо ён маю Васілісу выратаваў бы...

Уладзік, які ўвесь час не ўмешваўся ў гаворку, узрушана спытаў:

— Дык, можа, мяне той рог палечыць? Як яго спажываць?

— Трэба паглядзець у інтэрнэце, там усялякую даведку можна знайсці, — параіў Платонавіч.

— А яшчэ варта пачакаць, калі рог вырасце, пакуль тут адна гулька, — заўважыў Карней, абмацваючы лоб жарабяці.

— Эх, каб хутчэй пачаць хадзіць! Я б найперш усю вёску аббег, у кожны куток зазірнуў, лес вывучыў бы, як свае пяць пальцаў...

— Усё будзе добра, Уладзік, — абнадзеіў Карней, спыняючыся ля сваіх весніц і раздумваючы, ці не правесці хлопчыка да самай ягонай хаты, але той апярэдзіў яго, сказаўшы, што паедзе сам.

На тым і развіталіся. Усцешаны Уладзік памалу паехаў уздоўж вуліцы, а мужчы­ны засталіся, спачувальна пазіраючы яму ўслед.

3

Ужо прадавец зачыняў дзверцы машыны, калі да яго падбегла Іна і пачала прасіць:

— Пачакайце, прадайце дзве пляшкі гарэлкі.

Жанчыны ажно аслупянелі ад такой просьбы, а Вольга не стрывала і спытала:

— Скуль у цябе грошы на гарэлку?

— А табе што?

— Зноў да Івана Прыблуднага ўнадзілася? Зрабіў табе Ангелінку, яшчэ каго зробіць!

— Я ў цябе, цётка, есці не прашу! Не твая справа!

— Чаму Уладзіка не лечыш? Прападае дзіця! Яму б зараз лётаць, а ён вымушаны поўзаць, як чарвяк!

— Я за яго грошы жыву! І Ангелінку кармлю!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x