Зинаида Дудюк - Аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Аднарог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аднарог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

6

Уладзік чакаў маму. Ён сядзеў у калясцы і пазіраў на весніцы. Хмары, якія ўвесь дзень разгортваліся сувоямі над вёскаю, да вечара скаціліся за далягляд, неба ачысцілася, вецер аціх, і, каб не камары ды мухі, якія гэтай парою былі асабліва ўедлівыя, дык лепшага часу і нельга было жадаць. Уладзік не бачыў сонца, якое схавалася за хатаю і збіралася на начлег. Ды і сам хлопчык збіраўся ўкладвацца спаць. Як жа ён здзівіўся, калі раптам весніцы асцярожна, з рыпам, прыадчыніліся, і ў шчыліну прасунулася белая пыса. Блакітнае вока міргнула чорнымі вейкамі. Уладзік пазнаў Карнеева жарабя, працягнуў да яго руку і радасна паклікаў:

— Кося! Кося! Заходзь у двор! Тут нікога няма! Я адзін!

Жарабя быццам зразумела хлопчыка, увайшло ў двор, тыцнулася ва Уладзікаву

далонь. Хлопчык згадаў пра недаедзены батон, які ляжаў тут жа ў калясцы, адламаў ладны кавалак і працягнуў жарабяці. Яно панюхала белы мякіш і пачало нетаропка са смакам, есці.

— Ах ты, мой ласкавы! Ах ты, мой прыгожы! І ты згубіў сваю маму, а таму мусіш жыць у дзеда Карнея. Я разумею цябе... Без мамы дрэнна. Мая мама хутка вернецца з бальніцы разам з Ангелінкаю. І твая мама знойдзецца, вось пабачыш, — пераконваў Уладзік жарабя, трымаючы на далоні адной рукі кавалак батону, а дру­гою гладзячы яго па шыі.

Кося даеў хлеб, лёг побач з каляскаю, а галаву паклаў на Уладзікавы ногі. Хлопчык доўга гладзіў жарабя і незаўважна заснуў пад высокімі, здавалася, такімі блізкімі зоркамі. Ён не бачыў, як падалі знічкі, здатныя здзейсніць самае неверагоднае жаданне, не чуў, як кукарэкаў певень, спачатку склікаючы курэй на начлег, а потым будзячы іх раніцаю.

Уладзік спаў і сніў дзівосны горад, дзе цягнікі з яркімі каляровымі вагончыкамі лёталі проста ў паветры, а будынкі былі такія ж круглыя і прыгожыя, як велікодныя яйкі. Людзі хадзілі ў дзіўным лёгкім адзенні, якое шчыльна аблягала целы і пералівалася рознымі адценнямі, ад цёплых да халодных, быццам рэагавала на кожны павеў ветру. І сам Уладзік быў апрануты гэтак жа. Ён ішоў па вуліцы, такой знаёмай, быццам гэта была тая самая вясковая вуліца ў Выраі, дзе ён цяпер жыў. Звярнуў у парк, які вырас на цяперашнім поплаве. А за паркам было футбольнае поле проста на беразе возера. Там ён угледзеў хлопчыкаў, якія гулялі ў футбол, далучыўся да іх. Гэтых дзяцей ён бачыў упершыню, але здавалася, што яны даўно знаёмыя. Яму крычалі:

— Уладзік, пасуй! Сюды, бі!

Ён часам слухаў каго з сяброў і даваў пас ім, іншы раз вёў мяч туды, куды хацеў, забіваў гол і бегаў, бегаў! З асалодаю! Без стомы і знямогі! Ногі ягоныя былі дужыя і спрытныя! За ім здалёку назірала белае жарабя і, здавалася, радавалася за яго.

Уладзіка абудзіла сонца. Яно пачало свяціць яму проста ў вочы. Ад гэтага сляпучага ззяння, якое прабівалася нават праз вейкі, хлопчык прачнуўся, з расчараваннем пабачыў, што жарабяці побач няма, але ён усё роўна быў удзячны гэтаму хоць і нечаканаму, але такому жаданаму вечароваму госцю.

Уладзік павярнуў каляску, каб сонца не біла ў вочы, і доўга згадваў свой шчаслівы сон, у якім ён быў здаровы і моцны. Як бы яму хацелася вось гэтак не ў сне, а на яве хоць адзін раз згуляць у футбол. За гэта ён гатовы аддаць усе свае хлапечыя скарбы: стары замок без ключа, каляровыя алоўкі і нават кніжку казак, якую яму падаравала Леакадзія Максімаўна.

«Не дарма мне прысніўся гэты сон, — падумаў Уладзік. — Аднойчы вернецца з заробкаў тата, прывязе шмат грошай, якіх хопіць на дарогу да вялікага горада і на лекі. Ён завязе мяне да тых дактароў, якія вылечаць мае ногі. І калі гэта здарыцца, я буду толькі бегаць і хадзіць, хадзіць і бегаць. Мо нават спаць буду стоячы, каб ногі не развучыліся рабіць сваю звычайную справу...»

Да Уладзіка падышоў кот, пачаў мяўкаць і прасіць есці.

— Прагаладаўся? — спытаў хлопчык. — А чаму мышэй не ловіш? Каб у мяне былі такія лапы, як у цябе, я б усіх мышэй разагнаў бы ў вёсцы.

Ён адламаў ад батона невялікі кавалак і даў кату, які сквапна накінуўся на хлеб. Уладзік агледзеў рэшту булкі і засмучана падумаў, што калі і сёння не вернецца мама, давядзецца яму галадаць да новай аўталаўкі, перабівацца яблыкамі.

7

Амаль штодня Карней рабіў запісы ў дзённіку. Гадоў трыццаць ужо ён вёў назіранні за зменамі ў прыродзе, каб мець магчымасць параўноўваць і прадказваць надвор’е. З ягоных запісаў было відно, што з кожным годам зіма наступала ўсё пазней, доўжылася мала, а потым надыходзіла зацяжная халодная вясна ды лета з прымаразкамі. Няма ранейшых снежных зімаў, што намяталі гурбы роўна са стрэхамі, і платоў не было відно. Яшчэ ў сакавіку здараліся моцныя завеі. Потым да красавіка снег паступова раставаў. Лета было цёплае, з навальніцамі ды вясёлкамі. А цяпер як пачнецца дождж, ды дзень пры дні пляжыць, пакуль увесь здабытак сялянскі непагноіць. Або, наадварот, высушыць усё, хоць ты хросным ходам вакол вёскі хадзі ды дождж заклікай. Аднак зямелька наша, хоць і не надта пладаносная, а ўсё ж стараецца, родзіць. Гадоў дваццаць таму выдаўся такі мокры год, што шмат прапала, ночы былі даволі халодныя, аднак і ў тых умовах знайшлося што сабраць на палях ды агародах. Не ўродзіць бульба, будзе жыта, не завяжуцца яблыкі, то ягады паспеюць ды парадуюць і малых, і старых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x