Зинаида Дудюк - Лаза

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Лаза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лаза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лаза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман апавядае пра трагічныя падзеі на Палессі ў час Другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе, калі сутыкнуліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы прадстаўнікоў некалькіх краін, а ў выніку на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы ішла неабвешчаная грамадзянская вайна, у якой гінулі людзі, маёмасць, знікалі маральныя арыенціры, таму што ідэя апраўдвала сродкі. У гэтую барацьбу ўключаліся і падлеткі, якія вырасталі ў жудасных варунках, пазбаўленыя неабходных умоў жыцця і магчымасці вучыцца, яны таксама бралі ў рукі зброю, ваявалі нароўні з дарослымі, гінулі фізічна ці маральна, бо ў такім змаганні няма пераможцаў, ёсць толькі ахвяры.
Хоць для напісання кнігі выкарыстаны шматлікія гістарычныя крыніцы і архіўныя матэрыялы, твор гэты цалкам мастацкі, і ўсялякае супадзенне імёнаў і фактаў біяграфій варта лічыць выпадковасцю.

Лаза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лаза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вой, Тадзік, ты такі ж балбатун, як усе нашы палітыкі. Шмат гаварылі, а незалежнасць Польшчы адстаяць не здолелі.

– Давайце спадзявацца, што Алік будзе жыць у вольнай і шчаслівай краіне.

– Дай Бог, – адказала гаспадыня і перажагналася. – Ідзі, паснедай сам, усё на стале стаіць, а я прапалю трохі грады. Пустазелле расце, як на дражджах, быццам яго нехта знарок сее…

– Дзякую, знайду, – адказаў ён і залюбаваўся яе стройнаю паставаю.

Яна паправіла хустку і зноў схілілася над градой. А Тадзік падаўся ў хату, папіў малака з хлебам, закусіў астылай яечняю са шкваркамі і вярнуўся на двор. Мужчынскі занятак яму адразу знайшоўся, да абеда калоў дровы, потым трохі падладзіў у адным месцы плот, па абедзе нанасіў з калодзежа ваду ў бочку, з якой Ванда палівала грады. Пад вечар, калі ўжо даволі стаміўся і сеў адпачыць, убачыў машыну Руткоўскага, які заехаў у двор.

– Што ў Беластоку чуваць, пан маёр?

– Нічога добрага. Чырвоныя ўжо каля Брэста. Яшчэ дзён колькі – і будуць тут. Баюся за брыгаду, як яны выйдуць стуль. Ім трэба было б перачакаць, прапусціць фронт і рухацца ўслед.

– Каго-небудзь з акаўцаў знайшлі?

– Ёсць людзі, маю адрас явачнай кватэры. Трэба трохі пачакаць, няхай усё ўляжацца… Варшава рыхтуецца да схваткі з немцамі. Але ж мы былі сведкамі краху Арміі Краёвай у Вільні. Баюся, каб не паўтарылася тое ж самае.

Ванда выйшла на ганак. Узрадавана ўсміхнулася:

– Як з’ездзілі, пан Руткоўскі?

– Выдатна, пані Ванда, – адказаў ён, адчыніў дзверцы машыны, дастаў з задняга сядзення нейкі пакунак і сказаў:

– Вось здабыў трохі солі і цукру.

– Праўда? – узрадавалася жанчына.

– Гэта, можа, самая праўдзівая праўда, яую я казаў калі-небудзь у жыцці, – засмяяўся Руткоўскі, перадаючы гаспадыні гасцінцы.

– Дарагія госці, сёння мы будзем піць сапраўдную каву з цукрам. Я берагла яе гады тры, мусіць, дзеля гэтага моманту, – урачыста сказала Ванда. – Прашу, вячэра чакае.

– А мы яе яшчэ больш чакаем, – адказаў Руткоўскі і зноў засмяяўся.

Гэтая празмерная весялосць маёра насцярожыла Тадзіка, ён нават падумаў: "Ці не збіраецца маёр заляцацца да Ванды, калі наважыцца на нешта непрыстойнае, дык не пагляджу, што ён мой камандзір…"

Руткоўскі, хоць і лёг спаць, але Тадзік чуў, што ён варочаецца, ніяк не ўляжацца, вырашыў не спаць, а прасачыць, пры гэтым пачаў пасопваць, быццам у сне. Маёр, як пачуў гэтае сапенне, падняўся і падаўся ціха да дзвярэй.

– Пан маёр, куды гэта вы? – спытаў Тадзік.

– Пакурыць, спі.

– Дык і я з вамі, я ж ваш ад’ютант і целаахоўнік…

– Ты ўсю ноч збіраешся за мною сачыць?

– А вы як думалі?

– Я забараняю табе! Гэта загад! Спі!

– Не, пан маёр, вы не можаце мне загадаць спаць, калі я не хачу.

– Ты што, за сваю зямлячку баішся, дык нічога з ёю не стане, яна, можа, чакае… Добра так усміхалася…

– Яна і мне ўсміхалася… Яе муж паехаў Варшаву бараніць! А вы так дрэнна думаеце пра нашых жанчын!

– Шчанюк ты яшчэ… Я пра іх вельмі добра думаю!

– Ведаеце, пан маёр, калі нас памылі і накармілі, дык мо трэба трохі пачакаць, калі вас захочуць пакласці побач у сваю пасцель па добрай волі.

– Чакаць… Чаго? Ты ўпэўнены, што для нас настане заўтра, паслязаўтра і яшчэ некалькі дзён наперад? Я не…

Тадзік паглядзеў у стомлены твар камандзіра і спытаў:

– Вы не верыце ў нашу справу?

– Веру, але вельмі сумняваюся. Трэба дачакацца нашых людзей, а потым пабачым. Толькі калі яны прыйдуць? Чырвоныя рухаюцца хутка на машынах ды танках, а мае жаўнеры – пешкі. Дарога няблізкая – па лясах ды балотах… Зрэшты, час пакажа. Спі!

Руткоўскі лёг у пасцель і аціх. Тадзік яшчэ доўга не мог заснуць, думаў пра мінулае і будучыню. Вельмі не хацелася паміраць, калі навокал такое прыгожае лета, а побач Ванда Палубінская. Нічога, што яна змяніла прозвішча на Бранзоўскую, ад гэтага, здаецца, стала яшчэ больш прыгожай і недаступнай.

53

Пакуль Чырвоная армія вяла жорсткія баі пад Брэстам, атаман Камар трымаў сваіх казакоў у больш бяспечных мясцінах, на хутарах каля Ратна, арганізаваў вучобу для навабранцаў, папрасіў з галоўнага штаба спецыяліста па падрыўных работах, і той паспяхова праводзіў заняткі. Як толькі вайна адкацілася на захад, бульбоўцы рушылі ў родныя мясціны, радзіма прыцягвала. Як ні стараліся яны быць украінцамі, але нешта замінала адчуваць сябе прыналежнымі да гэтай нацыі, тым больш што цяпер у ягоным атрадзе былі пераважна хлопцы з-пад Брэста, Кобрына, Дывіна ды Маларыты. Усім ім карцела пабачыцца з роднымі, бо некаторыя мелі не толькі бацькоў, але жонак і дзяцей. Камар разлічваў павялічыць шэрагі за кошт прызыўзнікоў у Чырвоную армію і дызерціраў, якія не пажадаюць ісці на вайну. У пачатку жніўня ён вырашыў пакінуць абжыты лагер і рухацца ў бок Дывіна, балазе жыта сяляне пажалі, будзе хлеб і да хлеба тое-сёе знойдзецца. Цяпер палітычная сітуацыя была ясная. Украінскія паўстанцы, якіх узначальваў Тарас Бульба, маюць на сваёй тэрыторыі толькі аднаго ворага – савецкую ўладу. Ужо лягчэй, не трэба баяцца немцаў, якіх урэшце калі-небудзь даціснуць чырвоныя з саюзнікамі. А пасля, Камар быў цвёрда перакананы ў гэтым, Англія і Амерыка распачнуць вайну з аслабленым Савецкім Саюзам і перамогуць яго, а Украіна нарэшце атрымае доўгачаканую незалежнасць. Тады атаман Ціт за вайсковыя заслугі мог разлічваць на добрую пасаду і заробак, здолее нарэшце абзавесціся жонкаю (колькі ўжо можна пасціцца?), займець дом, дзяцей – усё тое, што неабходна чалавеку для спакойнай і забяспечанай старасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лаза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лаза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Лаза»

Обсуждение, отзывы о книге «Лаза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x