Зинаида Дудюк - Лаза

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Лаза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лаза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лаза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман апавядае пра трагічныя падзеі на Палессі ў час Другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе, калі сутыкнуліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы прадстаўнікоў некалькіх краін, а ў выніку на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы ішла неабвешчаная грамадзянская вайна, у якой гінулі людзі, маёмасць, знікалі маральныя арыенціры, таму што ідэя апраўдвала сродкі. У гэтую барацьбу ўключаліся і падлеткі, якія вырасталі ў жудасных варунках, пазбаўленыя неабходных умоў жыцця і магчымасці вучыцца, яны таксама бралі ў рукі зброю, ваявалі нароўні з дарослымі, гінулі фізічна ці маральна, бо ў такім змаганні няма пераможцаў, ёсць толькі ахвяры.
Хоць для напісання кнігі выкарыстаны шматлікія гістарычныя крыніцы і архіўныя матэрыялы, твор гэты цалкам мастацкі, і ўсялякае супадзенне імёнаў і фактаў біяграфій варта лічыць выпадковасцю.

Лаза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лаза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Каб ужо зажыць нам нарэшце па-чалавечы, – сказаў Руткоўскі.

– Мы б, мусіць, парыліся б кожны дзень, – засмяяўся Тадзік.

– Не тое што парыцца, жыць не дадуць, – сам сабе прабурчаў маёр.

Да стала яны прыйшлі адмытыя да бляску, у чыстай бялізне, з гладка прычасанымі яшчэ вільготнымі валасамі.

– З лёгкай парай, – усміхнулася Ванда, задаволена паглядваючы на гасцей. – Якія ж вы прыгожыя!

– Дзякуем шчыра, загад выкананы, гатовыя прыступіць да наступнага задання, – сказаў Каэтан.

– Калі, ласка, прашу да стала.

– Няма нічога лепшага для здарожанага чалавека, чым вячэра.

Стол быў накрыты па-сялянску: зыходзіла параю бульба, у вялікай місцы стаяла накрышаная салата з гуркоў і зяленіва, на талерках ляжалі нарэзаныя сыр, сала, самаробная каўбаса. Пасярод стала красавалася пляшка з вішнёваю наліўкаю.

– Каралеўскі стол! – усклікнуў Каэтан. – Яшчэ і гаспадыня хараства незямнога, прызнаюся, не ведаю, што рабіць, ці ежу спажываць, ці красуняю любавацца.

– Рабіце, пан маёр, адно і другое адначасова, – засмяяўся Тадзік, які раптам адчуў голад, калі ўбачыў накрыты стол.

У лесе была звычайная справа – галадаць па некалькі дзён, таму пра ежу ён звык асабліва не думаць, але цяпер немагчыма было далей адкладаць вячэру, тым больш, што яна сама чакала едакоў. Госці селі за стол, напоўнілі кілішкі, маёр абвясціў першы тост за гаспадыню, але еў неяк вяла ў адрозненне ад Тадзіка. Быццам заміналі яму нейкія навязлівыя думкі. Яно і зразумела, за ягонай спіной была цэлая брыгада. Ці ўдасца ёй выйсці без стратаў? Невядома… Пасля трэцяга кілішка Руткоўскі пачаў драмаць за сталом. Тадзік зразумеў, што пан маёр вельмі стаміўся, яму трэба добра адпачыць. Папрасіў прабачэння ў Ванды і павёў сваго камандзіра ў пакой, дзе стаялі два ложкі. Дапамог яму распрануцца і паклаў у пасцель. Ужо засынаючы, маёр прамармытаў:

– Заўтра рана паеду ў Беласток, а ты адсыпайся, адпачывай…

Тадзік вярнуўся да Ванды, памог ёй прыбраць са стала, сам узяўся мыць посуд, але яна сказала:

– Дзякую, Тадзік, за дапамогу. Ідзі ўжо і ты адпачываць. Сама ўпраўлюся.

Але яму не хацелася пакідаць яе, можна было б яшчэ пагутарыць, таму ён спытаў:

– Ці былі апошнім часам у Лазняках?

– Не, не ездзіла. Пры Саветах баялася, каб нкусаўцы не схапілі. Пасля сын быў малы, нікуды не вытыркалася. А цяпер зусім адна на гаспадарцы, невядома, калі мой Нарцыз вернецца. Што іх там усіх чакае?

– А што там наспявае?

– Варшава рыхтуецца да паўстання. Нашы хочуць узяць яе раней за Чырвоную армію.

– Нашы вайскоўцы на ўласных памылках не вучацца. Ужо Вільню хацелі ўзяць, ды захлынуліся нямецкім агнём. Мусіць, тое будзе і з Варшаваю.

– Там нашы добра падрыхтаваліся.

– Як ні рыхтуйся, а з вінтоўкаю супраць танкаў, гармат і самалётаў не паваюеш.

– Не палохай мяне, Тадзік…

– Кажу, што ведаю…

– А хто ў цябе ў Лазняках застаўся? – спытала Ванда.

– Мама, а тату выслалі…

– Мае бацькі і сястра з братам таксама невядома дзе цяпер. Так сумую па іх. Столькі гадоў не бачыліся. Ні ліста, ні весткі якой. Гэта ж не па-чалавечы здзеквацца з людзей. Хоць бы пасылку паслаць, чым памагчы, а нічога не зробіш…

– Можа, калі-небудзь усё высветліцца, – паспрабаваў суцешыць Ванду Тадзік.

– Хацелася б… Што ж мы супраць ночы такую сумную гаворку завялі. Ідзі ўжо адпачывай, зямляк. І мне пара паглядзець, як там мой Алік спіць.

Тадзік пажадаў гападыні добрай ночы і выйшаў у пакой, дзе пахропваў Руткоўскі, распрануўся, не запальваючы святла, лёг і імгненна заснуў.

52

Раніцаў Тадзік прачнуўся ад таго, што зыркае святло біла ў вочы. Зірнуў у акно: сонца ўжо было высока. Ложак Руткоўскага пуставаў. Тадзік прыўзняўся, зірнуў у двор, ці стаіць машына, яе таксама не было. "Не любіць маёр хадзіць пешкі. Рана ці позна немцы разбяруцца, што гэта за машына. Дык будзе на арэхі яе ўладальніку, – падумаў Тадзік устурбавана. – Ну нічога, націсне мой камандзір на газ, яго сам чорт не дагоніць".

Ён апрануўся, выйшаў на ганак і ўбачыў у гародзе Ванду, якая палола гуркі.

– Добры дзень, пані Ванда! Заспаўся я ў вас на мяккіх падушках.

– Вітаю! Адсыпайся, Тадзік, пакуль ёсць магчымасць. Вайна пазбаўляе людзей чалавечых умоў жыцця, прымушае пакутаваць, заўчасна паміраць. Я вельмі баюся за мужа. Ён такі адчайны, зусім пра сябе не дбае, а мы яму з Алікам проста дадатак да сямейнага жыцця.

– Кожны паляк мусіць бараніць Айчыну наколькі хапае змогі, таму мы не можам асуджаць вашага мужа. Ён робіць тое, што належыць сапраўднаму мужчыну. Рызыкуе страціць жыццё. А хіба існаванне ў няволі можна назваць жыццём?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лаза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лаза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Лаза»

Обсуждение, отзывы о книге «Лаза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x