Зинаида Дудюк - Лаза

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Лаза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лаза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лаза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман апавядае пра трагічныя падзеі на Палессі ў час Другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе, калі сутыкнуліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы прадстаўнікоў некалькіх краін, а ў выніку на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы ішла неабвешчаная грамадзянская вайна, у якой гінулі людзі, маёмасць, знікалі маральныя арыенціры, таму што ідэя апраўдвала сродкі. У гэтую барацьбу ўключаліся і падлеткі, якія вырасталі ў жудасных варунках, пазбаўленыя неабходных умоў жыцця і магчымасці вучыцца, яны таксама бралі ў рукі зброю, ваявалі нароўні з дарослымі, гінулі фізічна ці маральна, бо ў такім змаганні няма пераможцаў, ёсць толькі ахвяры.
Хоць для напісання кнігі выкарыстаны шматлікія гістарычныя крыніцы і архіўныя матэрыялы, твор гэты цалкам мастацкі, і ўсялякае супадзенне імёнаў і фактаў біяграфій варта лічыць выпадковасцю.

Лаза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лаза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А гэта мой сыночак. Алік, у нас госці, – сказала Ванда.

Хлопчык павярнуў галоўку, зацікаўлена зірнуў на Тадзіка і сказаў:

– Добры дзень.

Тадзік адказаў на прывітанне, прысеў каля дзіцяці, агледзеў ягоныя цацкі: двух чалавечкаў, якія рухалі ручкамі ўверх і ўніз, быццам пілавалі бервяно, тут жа былі раскіданыя драўляныя кубікі і шарыкі, і спытаў:

– Хто табе зрабіў такія прыгожыя цацкі?

– Тата.

– Малайчына твой тата, і ты вельмі прыгожы і разумны, – адказаў Тадзік і прыгладзіў тонкія белыя валасы дзіцяці.

Міжволі мільганула думка: "Ці пабачу я калі сваіх дзяцей? Якія яны будуць? – але ён адагнаў яе. – Жыццё само вырашае, што каму мець. Мусіць, Ванда шмат каму падабалася ў Лазняках, не аднаму мне – прыгожая, стройная, разумная, а дасталася выпадковаму хлопцу з Варшавы. Што цяпер зробіш? Трэба жыць, прымаць усё, што пасылае лёс, любавацца гэтым хараством, не дапускаць ніякіх грэшных думак, трываць, пакутаваць і дзякаваць лёсу за тое, што надарылася сустрэча, а маглі размінуцца назаўсёды".

У пакой увайшоў Каэтан, усклікнуў:

– О, дык тут і жаўнер падрастае! Як завуць?

– Алік, – адказаў малы і павітаўся з новым госцем.

– Ну, Ванда, я быццам у рай трапіў, а ты, як мадонна з дзіцем, – сказаў маёр.

– Сядайце да стала, зараз збяру якую вячэру.

– Бадай, спярша памыцца з дарогі не шкодзіла б…

– Добра, толькі затрымайцеся на хвіліну, – папрасіла Ванда. – Зараз я вам дам посцілкі, накрыеце машыну.

Яна выйшла ў другі пакой, тым часам Тадзік паспеў разгледзець фотаздымкі на сценах: красаваліся ў рамках людзі ў цывільным і вайскоўцы, мусіць, род быў даволі разгалінаваны. Праз колькі хвілін Ванда вярнулася з посцілкамі і шнурам, прапанавала:

– Акрыеце і абвяжаце, каб ветрам не паздзімала.

– Якая ж ты разумніца, – захоплена сказаў Каэтан, па ўсім было відаць, што Ванда яму таксама вельмі падабалася.

Маёр з ад’ютантам выйшлі на двор, ухуталі машыну посцілкамі.

– Стаіць, як баба вясковая, – усміхнуўся, аглядаючы машыну, задаволены працаю Руткоўскі.

Тадзік прымасціўся на лаўку, што стаяла на ўкапаных у зямлю слупках каля ганку. Побач сеў маёр, дастаў з кішэні кісет і згорнутую газету, адарваў шматок паперы, згарнуў самакрутку, прыкурыў запальнічкаю, смачна зацягнуўся.

– Пан маёр, дайце і мне закурыць ці што?

– А ты хіба курыш?

– Не, але ваш прыклад заразлівы.

– Бяры ў людзей лепшае, а не горшае. Курыва – дрэнная звычка. Яна вайскоўцу лішняя, забірае час, прымушае пакутаваць, калі няма тытуню. Адно слова – залежнасць. А гэтага трэба пазбягаць.

– Ды чаму б вам не вырвацца з гэтай залежнасці?

– Ведаеш, гэта прыемная залежнасць. Яна ж не толькі час забірае, але роздых дае.

– Вас, пан маёр, не зразумееш, самі сабе супярэчыце.

– Гэта таму, Базан, што ўсялякі медаль мае два бакі. Ва ўсім добрым ёсць нешта дрэннае, ва ўсім дрэнным – нешта добрае.

– Не згодны я. Для мяне дрэннае – гэта дрэннае, як яго ні прыхарошвай.

– Ты таксама маеш рацыю, таму што ў табе гаворыць юначы максімалізм, – пагадзіўся Руткоўскі. – Па-сапраўднаму, што чаго вартае, магчыма, здолеем даведацца мо толькі ў глыбокай старасці, калі ўсе жарсці ўлягуцца і можна будзе цвяроза паглядзець на свет. Аднак нам з табою наўрад ці давядзецца дажыць нават да сталых гадоў. Занадта шмат паляўнічых на нас палюе. Бачыш, лясное жыццё наводзіць нас на філасофскія думкі.

Руткоўскі патушыў самакрутку, выцер вусны, прыгладзіў кароткія вусы, памаўчаў, гледзячы перад сабою. У гэты час выйшла на ганак Ванда, вынесла вялізны чыгун гарачай вады. Тадзік дзіву даўся. Як яна падняла такі цяжар.

– Вось, госці дарагія, вада з печы. Нясіце яе ў лазню, там памыецеся. Калі хочаце, можаце і каменне нагрэць ды папарыцца. Там усё ёсць: дровы, вада ў бочцы, венікі. Зараз вынесу чыстую бялізну, а вашу памыю. Тым часам прыгатую вячэру, так што адразу –прашу за стол.

– Дзякуй вялікі, – сказаў Руткоўскі, – змыць з сябе дарожную стому – найвялікшая асалода.

Тадзік падхапіў чыгун і павалок да лазні. Маёр затрымаўся, каб узяць бялізну ды яшчэ раз пацалаваць Вандзе ручку. Хлопцы вырашылі натапіць лазню і атрымаць сапраўднае задавальненне, бо, вядома, якое жыццё ў буданах ды палатках, холад, бруд – ад таго вошы, пазбавіцца ад якіх не было ніякае магчымасці, як ні змагаліся з імі ўсім атрадам. Жаўнеры жартавалі на гэты конт, што вошы горш за акупантаў, іх з аўтамата не пастраляеш. З задавальненнем натапілі лазню, не спяшаліся, парыліся да схочу, малацілі адзін аднаго венікамі, стагналі ад насалоды, здавалася, што разам з брудам змываюцца мітрэнгі апошніх трывожных гадоў і хоць часова прыходзіць спакой і задавальненне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лаза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лаза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Лаза»

Обсуждение, отзывы о книге «Лаза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x