Сяргей Дубавец - Д’ябал запрэжаны ў плуг

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Дубавец - Д’ябал запрэжаны ў плуг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Д’ябал запрэжаны ў плуг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Д’ябал запрэжаны ў плуг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Д’ябал запрэжаны ў плуг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Д’ябал запрэжаны ў плуг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут, нягледзячы на дождж, яшчэ віравала жыццё. Адплывалі ў сваё падарожжа і прыплывалі да пірсу джаз-боты, гучала шмат рознай жывой музыкі. На адным з караблікаў, які вяртаўся з праменаду, на палубе стаяў, абапершыся аб парэнчы, Дубавец. Ён курыў і адначасова паказваў Патапенку старую Прагу. Раптам ён угледзеўся ў абрысы будынка, але не падаў выгляду, што здзіўлены:

- Глядзі, бачыш галаграмы на беразе?

- Бачу... Афігець! - шчыра сказаў Патапенка, які за дзве гадзіны іхняга шпацыру з нязменным уздымам паўтарыў гэтае слова можа соты раз, настолькі быў уражаны горадам.

- Іх постаці дасягаюць увышыню трэцяга паверху. Акурат такім зрабіў свайго голема Бецалель. Але тое, што ты бачыш, - фальшыўка, камерцыйны праект, бо праўдзівых големаў не можа быць два.

- Чаму? - здзівіўся Патапенка.

- Бецалелю два былі непатрэбныя, а сакрэт ведаў толькі ён. I пасля паўстанне голема супраць улады стваральніка... А ўяўляеш, калі б іх было шмат? Яны б знішчылі ўсіх пражан і ўсю Прагу заадно.

Дубавец пільней угледзеўся ў дзве згорбленыя спіны, што аддаляліся ў бок Флорэнца, канчаткова знікаючы ў ночы, дажджы і сваіх павялічаных памерах, і шматзначна сказаў:

- Бэцалель стварыў голема ў бяззорную ноч.

- Гэта ты да чаго? - не зразумеў Патапенка. - Што можа быць і не фальшыўка?

Дубавец задуменна змаўчаў.

01. На тэрасе

- Жанчыны і могілкі - усё, што па-сапраўднаму прыцягвала мяне ў гэтым жыцці, - сказаў Есіп, пазіраючы кудысьці ўдалеч, па-над старымі каронамі Альшанскіх кладоў. - Без гэтага няма ні жыцця, ні смерці.

«Колькі пафасу! - падумаў Імбрык. - Так заўсёды бывае, калі кажуць пра ўсё і ні пра што».

Яны стаялі на тэрасе вялізнага серабрыстага будынка, штаб-кватэры амерыканскага Радыё Салярыс у Празе. Было цёпла і ўтульна, як толькі й можа быць, калі ты апынаешся на Захадзе. Прынамсі, так гэта адчуваў Імбрык, ён любіў паездкі ў Літву ці Польшчу і яшчэ далей ад Беларусі, але сюды патрапіў упершыню і цяпер ніяк не мог разабрацца ў сваіх зблытаных пачуццях.

Есіп патушыў цыгарэту ў перапоўненай попелцы-самасхоўцы і працягваў:

- Два мільёны магілаў, цэлы акіян хвалюецца пад ветрам, і помнікі, нібы постаці, вынырваюць з бездані то там, то там. - Раптам ён паказаў пальцам улева і ўніз, дзе за варотамі ў агароджы сярод чорных надгробкаў вылучаўся светла-шэры абеліск. - Вунь Кафка, гэта абавязковая праграма, недасведчаныя прыносяць яму кветкі. Адразу відаць, што ён выйшаў за рамкі сваёй нацыі, бо тут габрэйскія могілкі і замест кветак прынята класці каменьчыкі. Дзіўна, што служка, які выдае на ўваходзе кіпы, не тлумачыць гэта наведнікам. - Есіп кіўнуў за далягляд. - А там, за габрэйскімі могілкамі, пачынаюцца іншыя. Там ляжаць расейскія белагвардзейцы, генералы, зорка Міланскай оперы Забэйда-Суміцкі і цэлых два беларускія прэзідэнты. Праўда, на эміграцыі.

Паўз іх па тэрасе раз-пораз праходзілі самага рознага кшталту людзі, супрацоўнікі, з якімі Імбрыку яшчэ толькі трэба будзе пазнаёміцца і пасябраваць. Яны знікалі за дзвярыма буфета, а ён ніяк не мог скласці ў адзін пазл Есіпавы словы, гэтую тэрасу і тое, з чым прыехаў сюды на працу з Менску. Унутраная нязручнасць адчувалася ад таго, што гэта мусіў быць пазл ягонага ўласнага жыцця.

Лагодны ветрык раз-пораз шамацеў шатамі дрэваў, і помнікі на могілках, сапраўды, то з’яўляліся, то знікалі, нібы вынырнуўшы на імгненне з хваляў.

- Радыё Салярыс - прыгожая назва, праўда? - усміхнуўся Есіп. - Наша станцыя па сутнасці нічым не адрозніваецца ад той, якую калісьці апісаў Лем. Калідоры-калідоры, штучнае святло, цалкам закрытая ад пабочных прастора і гэты разумны акіян магілаў навокал, з якога час ад часу паказваюцца відзежы нашага патаемнага. А таксама нашыя развагі, аналітыка. Магчыма, і нашы навіны таксама.

Як могуць паказвацца «відзежы аналітыкі і навінаў», Есіп і сам сабе ўяўляў цьмяна. Хоць пры патрэбе гатовы быў зараз жа расказаць пра адноснасць усяго на свеце, а яшчэ прасцей - пра фэйкі, што ўжо дакладна паходзілі не з рэальнасці. Але кодэкс Радыё Салярыс не дапускаў фэйкаў і патрабаваў жорстка рэагаваць на іх. Зрэшты, Імбрык пра гэта і не пытаўся.

«Эпічна, нічога не скажаш, - думаў ён тым часам. - Але і дзіўна чуць пра ўсё гэта. Нейкія няправільныя словы гаворацца тым знакамітым тэмбрам, які з дзяцінства праз радыё заўсёды казаў толькі тое, што трэба, што ад яго чакалі, за што яго любілі і нават багомілі Імбрыкавы бацькі. - А тут... жанчыны і могілкі... І пра прэзідэнтаў БНР - неяк негрунтоўна, мімаходзь, амаль непаважліва - “цэлых два”, яшчэ й з агаворкай - “праўда, на эміграцыі”».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Д’ябал запрэжаны ў плуг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Д’ябал запрэжаны ў плуг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Д’ябал запрэжаны ў плуг»

Обсуждение, отзывы о книге «Д’ябал запрэжаны ў плуг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x