Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але Агюст, які закрумкатаў-замыкаў штось сапраўды няўцямнае, падміргнуў шпегу цалкам разумна, і схітрыўся зрабіць так, каб іхнія манеўры ў бок лесвіцы да сутарэнняў засталіся незаўважанымі. Хаця ў доме сапраўды тоўпілася шмат люду, як на кірмашы, і некаторыя, апранутыя ў венгерскія касцюмы, плячыстыя, са спаласаванымі старымі шнарамі абліччамі, з пісталетамі ды шпагамі за паясамі, дакладна не былі ні лёкаямі, ні кухарамі…

У адным са шматлікіх калідораў пачулася водгулле вучонага дыспуту, нібыта пчолы ў вуллі, куды сунуў нейкі дурань палку… Ці не з’яўляецца гэтым дурнем мнагамудры прафесар Баўтрамей Лёднік — вось ужо хто любіць цвеліць вучоных калегаў! Апошні раз на дыспуце ў Ліёнскай медыцынскай школе пачаў заступацца за венскага доктара Аўэнбругера, што напісаў трактат, як пры дапамозе выстуквання грудной клеткі выяўляць схаваныя хваробы. Небараку Аўэнбругера за ягоную «перкусію» ў Вене высмеялі ды зганьбавалі так, што звар’яцеў і трапіў у лячэбніцу. А тут Лёднік давай даказваць слушнасць ягонай методы! А Чорнага Доктара не збянтэжыш нападкамі, у яго на кожны аргумент — сваіх дзесяць… Ледзь не пабіліся!

Лесвіца, ужо не засланая дыванамі, як у доме, цёмная, з шурпатых каменняў, вяла ўніз, у цемру. Пранціш адчуў сябе фларэнтыйскім паэтам Дантэ, якога валачэ ў чысцец па крутых прыступках касавокі Вяргілій. А той даволі спрытна адчыніў хітры замок на абабітых жалезнымі палосамі дзвярах унізе… Сунуў Пранцішу ў руку ліхтар і, перш чым сысці, так-сяк паказаў на пальцах, удакладняючы мыканнем: вернецца праз чвэрць гадзіны. Шпацыр госця мусіць быць кароценькім, як заляцанні багатай удавы да збяднелага шляхцюка.

Вырвіч, усё-ткі некалькі імгненняў счакаўшы, каб канчаткова прыдушыць ганебную гадзюку страху, націснуў усёй даланёй на створку дзвярэй. Тая падалася наперад са здрадлівым рыпеннем. З цемры прагалу пацягнула смуродам, як сапраўды са звярынца, а яшчэ чамусьці — гнілымі водарасцямі.

А потым…

А потым Вырвіч адплюшчыў вочы і зараз жа зноў заплюшчыў, бо сонца разанула па зрэнках, як татарын па горле баранчыка. Ад даволі адчувальнага пагойдвання цягнула на ваніты…

Пранціш усё-ткі прыўзняў павекі — далібог, хоць манетамі іх падпірай. Над ім абыякава плылі аблокі, сінела неба, спакойнае, як тапелец… Побач пацоквалі капыты, колы падскоквалі на каменьчыках — значыць, ён у экіпажы… А ў горле ўтварылася шостае кола пекла, у якім, згодна Дантэ, ляжаць у распаленых вогненных магілах блюзнеры ды эпікурэйцы. Лёднік, праўда, паблажліва ставіўся да Эпікура, якога лічыў цікавым філосафам: усё на свеце створанае з драбнюткіх часцінак — атамаў, і існуюць толькі іхні рух і пустэча. Бязбожнік, цьху!

Лёднік! Прагрэсіўныя дактары! Сходка ў доме дэ Варда!

Пранціш нарэшце прыўзняўся — свет загайдаўся, як русалка на вярбе. Гэтак смажыла ды вяло ўбакі, калі выпіў тры збаны такайскага віна з адным нясвіжскім войскім, што з’ехаў пасля паразы Пане Каханку за мяжу ды раптам прыжаніўся ў Ліёне. Вось і паўспаміналі землякі ад душы…

— Як пачуваецца месье? — пачуўся збоку клапатлівы, але з прыхаванай насмешкай голас.

Пранціш вылупіўся, як мог: злева ад яго сядзеў пан Альфонс Бяскоўскі ва ўсёй даўгалыгай красе.

І яшчэ адзін знаёмы голас:

— Горачка якое, набраўся ягамосць, як жаба гразі…

А гэта азваўся Хвэлька. Вунь яго спіна наперадзе, там, дзе месца фурмана. Значыць, брычка Лёднікава, а дзе сам доктар?

— Адплыў на Яву, — ветліва адказаў на пытанне Бяскоўскі.

Пранціш ажно трохі ачуняў.

— Як гэта? Калі? Чаму?

— А што, пан нічога не памятае?

Вырвіч з цяжкасцю прысеў. Галава была, як цэбар з пяском, так і цягнула зноў прылегчы.

— Вы мне, вашамосць пан Бяркоўскі, мякіну не церушыце… Не мог Лёднік з’ехаць, не развітаўшыся!

— Ну чаму — не развітаўшыся? — здзекаваўся паскудны Альфонс. — Яшчэ як развітаўся! Няўжо і гэтага не памятаеце? А мне мой бацька распавядаў, што ў Рэчы Паспалітай добра піць умеюць…

— Я не піў! — абурана заявіў Пранціш.

Бяскоўскі ўдавана скрушна ўздыхнуў.

— Я заўсёды казаў, што такайскае, закупленае ў дэ Фруа, пасля пэўнай колькасці адбівае памяць. Дык вось, шаноўны пан Вырвіч, учора вы ўварваліся ў дом ягамосці барона, проста ў лабараторыю ў сутарэннях, дзе мы абмяркоўвалі вынікі чарговай аперацыі. Пачалі шумець і патрабаваць, каб месье Лёднік зараз жа адпраўляўся з вамі на радзіму, ваяваць… Прабачце, не памятаю, з кім і за што. Месье Лёднік узлаваўся… Барон, каб спыніць спрэчку, запрасіў усіх за стол, дзе вы і паказалі, як павінен частавацца сапраўдны шляхціц. Вы так абражалі свайго сябра, што ён заявіў — зараз жа адпраўляецца разам з месье Перэсам на карабель, які адплывае раніцай на востраў Ява. А паколькі месье Барталам’ю чалавек гарачы, і такайскага таксама выпіў, дык мы вас ледзь расцягнулі. Вы доктару шабляй твар падрапалі, ён вас кулаком па вуху прыклаў…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x