Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жылібер стукнуў даланёй па дубовай стальніцы, нібыта спадзяваўся высекчы адтуль, як жарынкі крэсівам з крэменю, залатыя манеты.

— Калі што — застанецца мне торбу цераз плячо ды ў якасці вандроўнага цырульніка ісці зубы ірваць па вёсках, па сантыме за паслугу. А тут такая падстава паноў выкрыць… Тое, што зараз скажу, я гаварыць староннім не павінен, — Жылібер востра зірнуў на суразмоўцу, і Пранціш урачыста пакланіўся, пацвярджаючы — шляхціц таямніцу не выдае.

— У Ліёне дзве масонскія ложы. Адна, дзе больш арыстакратаў, з панамі-прагрэсістамі сварыцца не хоча. У другой, нашай, якая называецца «Дасканалая гармонія», ёсць тыя, хто дужа не любіць Бяскоўскага, а дэ Варда ненавідзяць яшчэ за ягоныя парыжскія справы.

— А што ён вытварыў? — зацікавіўся Пранціш, якому дэ Вард нагадваў нейкае агіднае марское стварэнне, халоднае, вялізнае і бязлітаснае — слізгае каля цябе ў цёмнай вадзе, і не ведаеш, ці адразу глыне, ці нагу адхопіць.

— У судзе нічога не давялі, але гаворка ішла пра выкраданне дачкі аднаго збяднелага двараніна, — Жылібер скрывіўся, як ад смуроду. — Гэтыя радавітыя вычварэнцы Калігулу ды Нэрона здзівілі б сваймі гнюснымі забавамі.

Пранціш трохі нахмурыўся ад чарговага рэспубліканскага выпаду французскага знаёмца — у спрэчках пра «выраджэнне арыстакратыі» ім ніколі не прыйсці да згоды. Жылібер уздыхнуў.

— Эх, калі б удалося даведацца, чым насамрэч займаюцца ў Таварыстве, ды шум падняць, прынамсі, шпіталь ім не аддадуць. Хто ж туды пойдзе лячыцца, ведаючы, што стане ахвярай бязбожных доследаў? Ды й, магчыма, удасца з горада шалбераў выжыць — з Парыжа дэ Вард і Бяскоўскі не па сваёй волі з’ехалі. І пан Лёднік, калі даведаецца праўду, адумаецца — чалавек ён прыстойны… Але само неба нам спрыяе!

Батанік горача перахрысціўся — Вырвіч успомніў, што той мусіў стаць па волі бацькі святаром, пакуль не падгледзеў цікавае ўскрыццё трупа.

— Я б нічога не намеліўся сам выведваць, а тут у дом дэ Варда ўзялі прыслугай небараку, які абавязаны мне жыццём. Ён пасля траўмы кепска гаворыць, але паны не ведаюць, што гэты лядашчы бядняк, якога ў горадзе ўважаюць за дурылу, умее чытаць і пісаць. Так што Агюст, падслухаўшы, што мяне хочуць знішчыць, сам прапанаваў дапамогу. Але ў судзе з яго сведка, як вы разумееце, ніякі.

Жылібер пацёр рукой лоб з раннімі зморшчынамі. Анатамічныя малюнкі, развешаныя па сценах кабінета ўперамежку з засушанымі раслінамі ў зашклёных рамачках, нагадвалі пра буцвенне, цвіленне, паміранне ды іншыя вартыя для роздуму добрых хрысціян рэчы.

— Калі б толькі месье Барталам’ю Лёднік не быў такім упартым… Адзін спадзеў — вы, месье Вырвіч, яго ўгаворыце, каб разведаў, чым там у сутарэннях займаюцца. Пакуль жа — не хоча і слухаць, што справа Таварыства — з гніллю, ды спасылаецца, што слова даваў, сам не стане лезці ў сакрэты калег.

— Калі слова даў — памрэ, не парушыць. Мяне вунь ні разочку з сабой на іх доследы не ўзяў — забаронена, маўляў, старонніх прыводзіць, — задумліва прамовіў Пранціш, а ў душы паступова разгаралася знаёмая жарынка, і вось ужо нішто сабе вогнішча так і паліць прагай новых прыгодаў.

— Я сам усё разведаю! — рашуча заявіў Вырвіч. — Мне не ўпершыню. Уга, у якіх жорнах давялося пабываць! Замкі любыя адчыняю звычайнай шпількай — Лёднік сам вучыў, калі мы пані Саламею ў Слуцкім замку вызвалялі. Зброя мая не хібіць!

Пранціш, як маланка бліснула, выхапіў верную шаблю, якую зваў па імені радавога герба Гіпацэнтаўрам, выпісаў у паветры хітры вензель — ажно засвістала.

— Падумаеш, нейкія падазроныя лекары… Ваш слуга ўпусціць мяне, каб я ў сутарэнні зазірнуў?

Жылібер сярдзіта пераклаў з месца на месца выпускі Венскага медычнага штогодніка, быцам шукаў на іх старонках парады.

— Не, не варта так рызыкаваць… Вы, месье Вырвіч, асоба вядомая — асабліва пасля двубою з пляменнікам біскупа, вас могуць пазнаць. А ў доме — цэлы маленькі гарнізон. Лепей усё-ткі пан Лёднік, як сябра Таварыства…

— Не! — заматаў галавой Пранціш. — Дэ Вард — не дурань, ведае, прызнайся Лёдніку ў нечым злачынным — той ганарыста сыдзе. А паколькі сыходзіць не хоча, учора вунь, пані Саламея распавядала, сядзеў усю ноч ды маляваў схему мозга, дык усе будуць гуляцца ў свае гульні. Бутрым — «не ведаю ні пра што кепскае», натура як у таго тура, прагрэсісты — «а ў нас і няма нічога кепскага». Лёднік на тым тыдні збіраецца ў Манпелье, на іхняе зборышча. Повен дом чужога народу наб’ецца. Лёкаі, фурманы, герольды, гардыяны… Калі зловяць — скажу, Бутрыма шукаў па тэрміновай справе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x