• Пожаловаться

Таіса Бондар: Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар: Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2005, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Таіса Бондар Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Таіса Бондар: другие книги автора


Кто написал Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Патрэбнае знайду і тут, - пацягваўся Шэршань. - Вяртайся, лейтэнант.

- Прыехаць, як зазвычай...

- Не трэба! - кінуў ён, павярнуўшыся да вадзіцеля, і толькі калі заўважыў, як прыўзняліся ў лейтэнанта бровы над застылым у позірку недаўменнем, крыху мякчэй дадаў: - Сёння - не трэба. Заўтра. Адно каб паспець своечасова на службу.

Ёсць! - таптаўся той каля машыны.

- Штосьці незразумела?

- Загад зразумелы, таварыш палкоўнік, - казырнуў лейтэнант. - Дазвольце ехаць?

- Каціся, - буркнуў Шэршань, кіруючыся да ганка, і не павярнуўся ні на стук дзверцы, ні на рэзкі старт з месца, калі пасля таго, як натужна ўзвыў матор, стаў аддаляцца яго гул, што прыглушаўся нейкі час ледзь чутным шоргатам колаў. - Унюхаў-такі сёе-тое, сукін сын!

Ішоў не спяшаючыся. Дзівіўся, хоць і без асаблівае радасці, на сосны ўздоўж берага сажалкі, на чысціню не першага сёлета снега, на каляровыя водсветы сонечных промняў перад заходам сонцам на прыцярушаным сасновымі голкамі і снегам даху. Думаў, што, калі і любіў што ў жыцці па-сапраўднаму, то гэту мясціну, гэту сажалку і дом пад соснамі, які яму ніколі не належаў. Не належаў... Дык і нішто іншае не належала! Прыйшоў у гэ­ты свет без анічога свайго - і адыдзе, нічога з сабою не прыхапіўшы. Мо хіба гэты адвячорак...

Шэршань дастаў з кішэні ключы, але ў дом заходзіць не стаў - не хацелася. Ды і рана яшчэ. Захінуўшы паліто, апусціўся на драўляную прыступку ганка, на самы парожак. Так, абхапіўшы сябе рукамі, і сядзеў. Хвілін, якія няспешна наліпалі адна на адну, не лічыў. Hi пра што канкрэтнае не думаў. Думкі, як і позірк, пераляталі з аднаго на другое лёгка, нязмушана. Сінічка трапляла на вока - і ён сачыў за ёю з ціхім смуткам. 3 боку сажалкі далятаў нейкі згук - і ўзгадваў, як плаваў у яе халаднаватай вадзе ўлетку... і не адзін...

Адзін, не адзін - урэшце, значэння не мела, бо заўжды апасля заставаўся адзін. Хоць на службе, хоць дома, хоць тут. Перш нячаста, потым усё часцей, апошні год - пастаянна. I што гэта мяняла? Што падмяняла ці адмяняла? Любыя повязі паміж людзьмі - слабыя і няпэўныя. У адным выпадку на матэрыяльным інтарэсе трымаліся, у другім - на палітычным. Прайгравалі ў свой час і тыя, хто ўвесь час свае выгоды падлічваў, і тыя, хто без страху і сумненняў абараняў абраную ідэйную пазіцыю - абраную ідэю. Прайгравалі - адны спакойна, другія з трагічным для душы неразуменнем: чаму? за што?!

Вечны ідыятызм усё тых жа на ўсім працягу гісторыі пытанняў! Ча­му? Таму, што жыццё, адпушчаныя ім дні ў скарбонку, як даляры, не сунеш. За што? А хоць бы за тое, што аднойчы стаў думаць: ад цябе штосьці ў гэтым жыцці залежыць...

Да падобных высноў у сваіх разважаннях Шэршань рэдка калі прыходзіў. Ды і рэдка - не тое слова! Не часу, веры не ставала, каб усур’ёз разважаць над сэнсам свайго ці чужога існавання: штодня ж назіраў (а то і даводзіў сяму-таму): жыццё чалавечае капейкі ломанае не каштавала, не тое што розныя там «сю-сю - ма-сю». Сюсюкай ці выкабеньвайся над тым, што падносіла на кожным сваім прамежку жыццё, - вынік адзін: лёс так або іначай пасмяецца з цябе, з тваіх чаканняў і спадзяванняў. Так або іначай. Раней ці пазней. Калі сам - і тады, калі схочаш! - не паставіш кропку. Кропку, няхай не вельмі зграбную, але дакладную, як паказаная разамлелай ад чакання публіцы фіга.

Не сонца (яно ўжо даўно схавалася за хмаркаю), а само адвячоркавае святло, здавалася, садзілася за лес: там ужо шырылася цёмная, цёмна-ліловая паласа, якая падымалася і зацяняла далягляд. Над палянаю, над домам неба яшчэ сінела, а ў сажалцы, дальні край якой бачыўся з ганка, ужо збіралася цемра, нідзе, ніводным водсветам не адгукаючыся пагляду.

«Самы час, каб памінаць...» - мільганула неакрэсленая і таму вокамгненная думка, і Шэршань толькі ў гэты момант адчуў, што холад прабіраў да касцей. Падняўся. Крыху патаптаўшыся на ганку, намацаў сунутыя ў адну з кішэняў ключы. Не з першага заходу, але адамкнуў дзве­ры і шырока адчыніў іх, каб упусціць у дом промні апошняга святла. Міг-другі прамарудзіў, спрабуючы зарыентавацца ў згадках, і прайшоў напрасткі ў пакой, да пісьмовага стала, дзе ў адной з шуфлядак трымаў - у адпаведнасці з няпісаным правілам, якога звычайна прытрымліваўся ў любым стане, прыхоўваў ад самога сябе пляшку малдаўскага каньяку, а ў другой (ніжняй) - баявы пісталет, прывезены некалі з Афгана. Перш дастаў пісталет і, праверыўшы, паклаў на стол, потым узяў з верхняй скрынкі каньяк і з пляшкаю ў руцэ вярнуўся на ганак. Адкаркоўваючы яе, прасачыў за цёмнай паласою неба над лесам, потым цяжка апусціўся на ранейшае месца. Паёрзаў крыху і для большай зручнасці прываліўся спіною да шулы. Выпрастаў ногі і ўздыхнуў: пляшка сагравала руку, а трэба б, каб душу...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.