• Пожаловаться

Таіса Бондар: Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар: Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2005, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Таіса Бондар Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Таіса Бондар: другие книги автора


Кто написал Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Мо не час яшчэ ад’язджаць? - вырвалася зноў, перш чым злавіў думку за хвост.

- I самому моташна, Віктар, - адгукнуўся Першы, лёгенька, па-сяброўску таўхануўшы яго плечуком. - Ды трэба, трэба ехаць. Пакуль запрашаюць...

- Няўжо ніхто ў Палітбюро не разумее ўсёй небяспекі становішча?

- Разумець разумеюць, зрабіць нічога не могуць. Ці не асмельваюцца... - дадаў пасля невялікай паўзы. - Іржа з часам нават метал раз’ядае, а чалавек... Андропаву раней трэба было ўмяшацца. Значна раней! A і ён, мусібыць, не раз, не два перасцярогся.

- Калі ўжо ўеёмагутны К,ЦБ...

- Усёмагутны - адно Гасподзь Бог, ды і то са згоды царкоўнікаў і іхняй паствы. Людзі - усюды толькі людзі, - прыпыніўся насупраць свайго вагона і зірнуў на гадзіннік той.

- Хвілін сем яшчэ ёсць, - заўважыў Ковач.

- Далёка адыходзіць не будзем, але сказаць табе на развітанне сёе-тое хачу, Віктар, - адвярнуўся ад ветру Іван Кузьміч. - I, як верыш мне па-ранейшаму, то прыслухаешся да сказанага.

- Не сумнявайцеся, - таптаўся ўкруг яго Ковач, як заведзены, не заўважаючы нi гэтага свайго нервовага кружэння, нi задужа ранняй сёлета снежнай завірухі, у якой патанала ўжо ўсё вакол, набываючы размытыя і таму нібыта фантасмагарычныя рысы. - Выпрацаваная ў апошнія меся­цы праграма дзеянняў...

- Ды плюнь ты на ўсе праграмы! - занерваваўся і той, фізічна адчуваючы няўмольны бег часу, апошніх хвілін перад расстаннем - і з вер­ным таварышам, і са сваім краем . - Час супраць нас, Іван. I гэта зусім не азначае, што яго можна праігнараваць. Задоўга чакалі пэўных змен у партыі, а чаго дачакаемся, і думаць не думалася. Вось і трэба разумнець. Прыстасоўвацца.

- Прыстасоўвацца?!

- Прыстасоўвацца. Да новых умоў. Да новых павеваў, - бы і не заўважыў ён воклічу Ковача, спяшаючыся сказаць тое, што адкладваў на гэту апошнюю хвіліну. - Прыглядвацца да новых людзей, вызначаць іх моцныя і слабыя бакі, іх вартасці і хібы... Патрэбны новыя людзі, новыя лідэры, Віктар! Не для таго, каб вярнуць і нікому не даць у дальнейшым парушыць вернутую ўладу, а каб не даць поўнасцю змяніць арбіту руху да вызначанае некалі мэты. Сёння рух дае збой, шлях спатыкаецца на кожнай купіне і шчэрбіне, а ўсё таму, што няма прытоку - спыніўся! - новае крыві. Маладой крыві. I калі тутэйшыя ці маскоўскія рэнегаты здолеюць прывабіць на свой бок моладзь, шлях абрынецца ў добра і загадзя падрыхтаваную бжэзінскімі ўсіх масцей бездань.

- Адзін з імі купленых - усё яшчэ ў Крамлі сядзіць, - буркнуў Ко­вач. - Не знайшлося нікога, хто прыдушыў бы гада!

- За яго пентагонаўскія ястрабы ўсю моц сваіх армій абрушылі б на Савецкі Саюз... - церабіў падбародак, узіраючыся ў Ковача той. - Ра­зумна трэба дзейнічаць, спакваля завалодваючы і страчанымі па яго віне пазіцыямі, і людскімі душамі. Новую тактыку выпрацоўваць, адбіраць з людскога матэрыялу лепшае. Ты там, у Вярхоўным Савеце, звярні ўвагу на настырнага змагара супраць карупцыі у вышэйшых эшалонах улады і на месцах.

- Старшыню саўгаса з Магілёўшчыны?

- Яго, - пацвердзіў той. - Калі ён са сваімі прэтэнзіямі ўжо да генсека, які назваўся прэзідэнтам, дапяў, то можа далёка пайсці. Калі збоку - і своечасова! - дапамагчы. Вось і прыгледзься да яго. Дапамажы, як спатрэбіцца, калі палічыш магчымым. Толькі як мага незаўважней, цішком, ні сябе, ні яго без дай прычыны не падстаўляючы.

Ёсць! - па-вайсковаму коратка адказаў Ковач.

- Цягнік адпраўляецца! - гукнула з-за снежнай мітусні правадніца. - Прашу ўсіх зайсці ў вагон!

- Ну, не памінай ліхам, Віктар, - падаў руку, а потым і моцна абняў злёгку разгубленага Ковача, паляпаўшы яго па спіне. - Будзе мажлівасць, выклічу...

- Удачы!

- На ветэранаў ва ўсіх справах абапірайся, - ужо з вагоннай прыступкі гукнуў той. - Яны і раней не падводзілі нас, і сёння не падвядуць. Нашы людзі!

Цягнік натужна, з грукатам крануўся з месца, з рэпрадуктара на рагу вакзала, як зазвычай падчас адпраўкі маскоўскага, грымнуў марш, і мажорныя акорды яго, перамешваючыся з ветрам і снегам, здаецца, засыпалі Ковача, прыстылага да ўласнага ўзмаху рукі, завіслай у паветры. Толькі калі хтосьці, спяшаючыся ў будынак, далей ад завірухі, злёгку таўхануў яго («Прабачце!»), апусціў руку, крыху атросся ад наліплага на паліто сне­гу і няспешна рушыў уздоўж платформы, крокі за тры ад краю, да пляцоўкі, дзе была прыпаркаваная машына.

«Занадта ранняя завіруха... Яшчэ і каляндарная зіма не наступіла...» - няўцямна вярнуў мільганулую колькі хвілін таму думку і здзівіўся і думцы, і таму, што толькі цяпер заўважыў густы снегапад, моцныя павевы па-зімоваму халоднага ветру і неяк вельмі хутка апусцелы перон. Выходзіла, аднаму яму не трэба было нікуды спяшацца, і Ковач міжволі азірнуўся, зноў і зноў азіраўся на даўно зніклы ў снежнай замеці цягнік, быццам штосьці - штосьці важнае, што прапусціў! - усё яшчэ хацеў там угледзець. Хацеў - і не мог. I марна запавольваў крокі, марна ўзіраўся, напружваючы і зрок, і памяць: перад вачамі стаяў адно мокры ад расталых сняжынак твар Івана Кузьміча, і яму па-ранейшаму здавалася, што на маршчыністых шчоках таго паблісквалі не кропелькі вады, а слёзы. Скупыя мужчынскія слёзы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.