• Пожаловаться

Таіса Бондар: Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар: Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2005, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Таіса Бондар Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Таіса Бондар: другие книги автора


Кто написал Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нехта з прысутных заапладзіраваў, але яго мала хто падтрымаў: сядзелі, вальяжна разваліўшыся ў зручных крэслах, зіркалі зрэдчас на прамоўцу, пакручвалі ў пальцах хто ручку, хто паперчыну, на якой і радка не з’явілася за ўсю раніцу роздуму і размоў, і ні выразам твару, ні рухам, больш-менш акрэсленым і выразным, не праяўлялі асаблівай цікавасці. Калі б Шутаў быў здольны ў гэтыя мінуты да глыбейшага назірання і аналізу, то лёгка зразумеў бы, што ўсе яны ў сапраўднасці і ў грош яго не ставілі: кожны лічыў сябе і разумнейшым, і больш адданым справе адраджэння, чым абараны старшынёю большасцю дэпутатаў Шутаў, - і палажэння больш высокага дамагліся, і званнямі ўшанаваныя, і медалькамі маглі, калі шхо, пазвінець... Таму і засталіся як не зусім ужо ўбаку, то і не наверсе. Не на самым версе.

- Гісторыя дае нам шанец, - не зважаў на крыху насцярожаную цішыню вакол Шутаў. - Ці зможам мы яго скарыстаць сабе і людзям на карысць - вось пытанне. Галоўнае - не распачаць барацьбу, а завяршыць яе перамогаю. Памяняць абрэвіятуру БНФ на БНР.

Зноў пачуліся рэдкія апладысменты, і ўсе заазіраліся на «зянонаўцаў», што сядзелі крыху асобна, убаку: няўжо і ўзапраўду адмовіліся б яны ад свайго спехам скалочанага «фронту»? Хоць, не маючы лепшага...

- Не толькі балты, але і інтэлігенцыя ў Кіеве і Расіі падтрымала б наша памкненне да незалежнасці, да ўласнай дзяржаўнасці. Падтрымала б на палітычным плане, як вы разумееце, - пераводзіў Шутаў пагляд з аднаго дэпутата на другога, яўна задаволены і сваёй прамоваю, і са­бой. - Усё ў рэальным вымярэнні павінна адбывацца тут, у Мінску, на яго праспектах, каб потым, ледзь толькі ўзнікне неабходнасць, перакінуцца і ў правінцыю, на выбарчыя ўчасткі ўсіх гарадоў і рэгіёнаў. А такая неабходнасць узнікне. I ў хуткім часе, мяркую. Перамовы, якія вядуцца з кіраўнікамі суседніх рэспулік, паказваюць: палітычныя змены не прамарудзяць. Сур’ёзныя палітычныя змены!

Ён гаварыў і гаварыў, чуйна ўлоўліваючы кожны зрух цішыні. Быццам угаворваў усіх, хто быў пагуканы і прыйшоў, - і сябе самога! - у неабходнасці падобнай сустрэчы і поўнага, няхай пакуль што абумоўленага толькі агульнасцю мэты, яднання нацыянал-патрыятычных сіл, відочнага, няхай чыста знешняга, паразумення. Здавалася, слухалі ўважліва. Ніхто не пазяхаў, дэманструючы злёгку найграную пагарду. Ніхто не замаўляў штосьці сваё, звяртаючыся да суседа. Ніхто не пасміхаўся ні адкрыта, ні ў кулак...

- Ці будзе ставіцца перад Расеяй пытанне аб прыналежнасці да беларускіх земляў Смаленшчыны?

Выпад прагучаў так неўпапад і так гучна, што Шутаў, папярхнуўшыся на незавершанай фразе, змоўк. Дакладней, знямеў, марна спрабуючы вызначыць, хто яго перапыніў, і як-небудзь прыстойна зрэагаваць. Зрэагаваць не здолеў. Як заняло раптам... Разумеў, што пытанне - правакацыйнае, што правакацыя - падрыхтаваная, і не мог вымавіць ні сло­ва, ні паўслова.

Зала ж ажывілася. Усе пачалі рухацца, прыўставаць, перамаўляцца, на нейкі час як забыўшыся на старшыню, твар якога залівала густая чырвань. I не дзіва: новаспечаныя палітыкі, без года тыдзень як дэпутаты... Адкуль бы ў каго з іх узялася ў гэту хвіліну неабходная сапраўднаму прадстаўніку ўлады дыпламатычная вытрымка?

- Ці... Цішэй! - памкнуўся ўлагодзіць залу памочнік Шутава. - Якія б пытанні ў каго ні ўзнікалі, іх можна і трэба абмяркоўваць.

- Безумоўна, - справіўся з сабою Шутаў, удзячна крануўшыся рукі памочніка. - Што ж да пытання, прагучалага толькі што, то яно заўчаснае. Заўчаснае! - і таму прапаную: сёння яго не абмяркоўваць.

- А чаму?

- Ды хоць бы таму, што для таго, каб падымаць пытанне аб далучэнні іншых земляў, перш трэба займець сваю, - не павярнуўшыся да маладзейшых і больш заўзятых калег, кінуў сівы як лунь мэтр ад літаратуры.

- 3 такімі, як вы, вечнымі рэнегатамі, не тое што не займееш...

- Прашу старшыню весці пасяджэнне ў адпаведнасці з парадкам дня і рэгламентам, - не даў той «зянонаўцу» завяршыць фразу.

- Таварышы! Таварышы!

- Спадар старшыня, мы не на партсходзе!

- Але і не на базарнай плошчы, - спрабаваў узяць сітуацыю пад кантроль Шутаў, але выкрыкі, рэплікі пасыпаліся адусюль, з усіх бакоў.

- Пратэстныя выступленні народа для вас - базар?

- У кожнага з нас адзін і той жа дэпутацкі мандат!

- Мандат той жа, а заслугі розныя.

- Мо вы ставіце сабе ў заслугу ўменне працаваць з гэб’ём?

- У нас былі заслугі перад народам, калі вы, малады чалавек, пешкі пад стол хадзілі! Так што прашу не зневажаць. Hi майго статуса. Hi майго ўзросту, - агрызнуўся грамчэй за іншых літаратурны мэтр. - Два словы па-беларуску звязаць не можаце, а туды ж!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.