• Пожаловаться

Таіса Бондар: Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар: Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2005, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Таіса Бондар Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Таіса Бондар: другие книги автора


Кто написал Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Канешне, канешне, - шукаў той сметніцу паглядам, пакуль Люба не падвяла яго да тумбачкі з прыадчыненымі дзверцамі. - Прабачце. Я выглядаю недарэчна... Знайшоў момант! 3 чарапкамі замест шампанскага...

- Ну, шампанскага я не п’ю. Не люблю, - падала хлопцу ручнік Люба і, пакуль той уціраўся, разглядвала яго: няма і трыццаці... цаны сабе не знае ні як мужчына, ні як паэт... - А прачытаны верш мне спадабаўся. Шмат у цябе такіх?

- Другі зборнік рыхтую. А вам... вам праўда спадабаўся верш?

- Не ведаю, ці дарэчы тут слова «спадабаўся». Гэта - сапраўдная паэзія, і калі вы падарыце мне пры наступнай стрэчы сваю кнігу...

- Абавязкова падару! Я цэлы свет падарыў бы вам, Любоў Георгіеўна!

- Думаю, кнігі будзе дастаткова, - паспрабавала яна астудзіць яго парыў, а калі заўважыла, што словы не падзейнічалі, рашуча і вонкава холадна падштурхнула да дзвярэй нецярплівым жэстам: - Ідзіце! Далучайцеся да астатніх, пакуль я не папрасіла ўсіх пакінуць мой дом.

- Канешне, канешне, - збянтэжыўся той.

- А мо ты ад майго імя выправадзіш...

- Лю-ба!

- Любаша! 3 кім ты там зачынілася?

- Мы патрабуем гаспадыню! - пачулася з калідора, і Люба адчайным рухам, які не схаваўся ад Стаса, зачыніла за ім дзверы і падперла іх спіной.

- Цс-с! Гаспадыня, змарыўшыся, заснула, і мы будзем парсюкамі ванючымі, калі не вымецемся з яе кватэры, - устаў на варце дзвярэй збоку калідора Стас. - Дзве гадзіны ночы, сябры! Глыбокая ноч!

- А ты смаркач яшчэ, каб камандаваць! - крыху прыцішыў голас адзін з нецярплівых (Люба адразу пазнала Пальчэўскага). - Хто ты такі, увогуле?

- Ты што, Юра, заліў вочы і не пазнаеш нашага маладога генія? - прыхінулася да хлопца Ганна, упэўненая, што ёй, як прыме, дазволена і ў гэтым доме, і паўсюль усё. - Стасу далі ад варот паварот, як бачыш. Вось мы яго і прыгрэем.

«Во лярва старая!» - мільганула ў думках без асаблівае злосці, але ў вачах сталі збірацца слёзы, і Люба рабіла аграмаднае намаганне, каб не расплакацца, не завыць уголас: прыйшлі... наеліся-напіліся... замест таго, каб дзякуй...

- Усё, усё, сябры! - гучным шэптам камандаваў Стас, спіной, праз дзверы, адчуўшы ўсю складанасць моманту. - Каго куды давезці, разбяромся па дарозе. Я да вашых паслуг, дамы! Вось так... Вось сюды... Я ўслед за вамі...

Голас цішэў, аддаляючыся, а хутка і зусім аціх. Бразнулі ўваходныя дзверы. Смех і глухія рэплікі яшчэ нейкі час трывожылі рэха - перш у пад’ездзе, потым у двары, куды вываліла кампанія, і стала ціха. Так ціха, што кроплі вады з кепска перакрытага крана падалі ў ракавіну, здавалася, аглушальна гучна. Падалі... скочваліся і падалі... I так не магло больш прадаўжацца, бо слёзы ўжо і так каціліся па шчоках. Каціліся, падалі... услед за кроплямі вады... апярэджваючы іх...

Званіў тэлефон. Недзе ў пакоі, недзе ў тым жыцці, якое яна аднойчы выбрала і якое так ніколі да канца і не прыняла, прызнавалася сабе ў тым або не, званіў і званіў тэлефон.

***

Нарада па ідэалогіі праходзіла ў звычайным рэжыме, нішто не патрабавала ні пазачарговых мер, ні тэрміновых рашэнняў, і Ковач дужа не ўслухоўваўся ў доўгія тлумачэнні дасланае з Масквы цыдулькі, якія ў вуснах Паўлюка (яго, загадчыка аддзела ЦК, шмат хто нават з высокіх партыйных чыноў непрыкрыта пабойваўся) гучалі амаль загадна і пярэчанняў, як заўжды, не выклікалі. Назіраць за ім было не дужа цікава: верны служака партыі, якому за сабачую вернасць спісваліся і залішняя часам жорсткасць у адносінах з падначаленымі, і залішняя заўзятасць у зборы кампрамату на ўсё і ўсіх, і залішне падкрэсленая ўпэўненасць у заўсёднай нязломнасці і незаменнасці. Дзіўна будзе, калі ён так і пражыве свой век, ні разу не азірнуўшыся на сотні, тысячы нязломных і незаменных, чые імёны ўтаптаны ў гразь. Перш - у кроў, потым у гразь... Хто, што ў жыцці мог калі-небудзь гарантаваць, хоць раней, хоць сёння?

Рэформы ў планах... Галоснасць абвешчана... У дэмакраты сёй-той спяшаецца запісацца... «Не па службе, а па розуме - трэба б партыйную чыстку праводзіць, - аглядваў сабраных у кабінеце журналістаў Ковач, пераводзячы позірк з аднаго на другога, - ды няма каму, відаць. Такім, як Паўлюк, разгарнуцца сёння ўжо не дадуць, а астатнія...»

Думка чамусьці балюча кальнула: сорак гадоў як у партыі, і рап­там - сумненні?! Ну, не дайшоў да верхняй прыступкі па службовай лесвіцы... Дык жа, папраўдзе, не вельмі і шчыраваў, каго больш нахабнага наперад прапускаючы! Ведаў: не там верх, дзе лесвіца заканчваецца, а там, адкуль нельга ўпасці, коцячыся ўсё ніжэй і ніжэй. Было ж - і галовы каціліся. I не памятаць гэтага ці рабіць выгляд, што не памятаеш, - хоць і не адно і тое ж, але аднолькава непрымальнае. Для разумнага чалавека. У любы з часоў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.