Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Таіса Бондар - Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2005, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гульня ў падкіднога [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Шаноўная публіка! Разыгрываецца драма... - ускочыў на ногі той, адкрыта пасмейваючыся з карантыша.

- Ты што? Зусім збрэндзіў? Арты-ы-ыст!

- Мы ж не на сцэне. І не на пляцоўцы ў скверы, як разыграна, - уціраўся сурвэткаю дылда. - Мы ў кабінеце. У маім кабінеце! I няма чаго вочы пучыць! Сёння ніхто ні ад чаго не застрахаваны, і трэба быць гатовымі да ўсяго. I ў краіне, і ў партыі... На тое мы і служакі, каб службу несці. Дзе? Там, дзе патрабуецца. У закуліссі наменклатуры. У старым ці новым мундзіры. Ці ў парыку скамароха. Ці нават у яго пад нагамі. Дзе скажуць!

- Дык гэта розыгрыш?! - яўна ачуняў яго падначалены сябра. - Яшчэ адна імправізацыя для сцэны дзеля пацехі?

- Ты не зразумеў, - паморшчыўся дылда. - Прыйдзе час - зразумееш. А цяпер ідзі... Квартальную справаздачу ніхто за цябе не давядзе да патрэбных лічбаў. Ідзі, ідзі!

Сказаў - як адмахнуўся. А ад чаго адмахнуўся? Ад пастарэлага сябрука, які апошнім часам усё неахвотней падыгрываў яму? Ад разыгранага дыялога? Ад уласных думак, што міжволі выліліся падчас гэтага дыялога?

У пакоі сцёмнілася, а ўключыць святло - азначала ўключыцца у рэальнасць гэтай шарай гадзіны, гэтага здоўжанага вечара, які так і не ўдалося разыграць, сыграць, як мізансцэну з драмы, з яшчэ не напісанай дра­мы пра найвялікшую ў свеце здраду - здраду самому сабе.

***

Іван Пекар вырас да намесніка міністра не проста па чыёй-небудзь там пратэкцыі (хоць і не без таго, як водзіцца), але найперш - дзякуючы артыстычным здольнасцям, унаследаваным хто ведае ад каго. Ужо ж, не ад бацькі - калгаснага скотніка (работніка малочнай фермы, як пісаў звычайна ў анкетах), бо той, колькі помніў яго, здаралася, і дзесяці фраз за дзень не сказаў - адно смактаў цыгарку, паплёўваючы. Ды і маці сярод вясковых баб нічым не вылучалася: у перадавых не хадзіла, але норму выконвала спраўна і на сваім гародзе не бур’яны, а бульбу ды жыта пасадзіць-пасеяць паспявала. Трое дзяцей, хворая свякроўка ды муж з вечнай самакруткаю ў зубах... Ці да гульні тут? Ці да песень? I свякроўку, і мужа, і малодшанькую дачку, якая шчэ дзіцем ціха, як свечачка, дагарэла ў яе на вачах, пахавала - а сама жыла, ніводнага з сыноў асабліва не турбуючы: у іх сваё жыццё, гарадское, у яе - сваё... Час кожным з іх распараджаўся па-свойму, і ніхто яму не ўказ. Паспрабуй абміні ці падмані!

Хоць, трэба сказаць, і абмінуць многія спрабавалі, і падмануць. Сяму-таму - а Іван Дылда якраз з іх ліку! - часам шэнціла ўхапіць крыху больш таго, што выпадала, але рэдка. У-га, дзе б ён апынуўся, калі б часцей мог удачу за хвост ухапіць! Не разумнейшыя ж за яго над ім стаялі, ролі распісвалі.

Вырас да намесніка міністра. Ужо за сорак. Далёка за сорак, калі не падыгрываць люстэрку. Заслугі перад партыяй маюцца. Кар’ерыстам перад начальствам не выглядае. Сям’я ўладкаваная. Гатоў выканаць любое заданне, сыграць любую ролю. Што яшчэ трэба для добрай біяграфіі? Ён служыць - яму служаць, ён падыгрывае - яму падыгрываюць... Пры чым тут ленінскія ідэалы, вышэйшыя партыйныя інтарэсы? Іван і па маладосці не дужа верыў, што сённяшняе пакаленне савецкіх людзей будзе, як заяўлялася, жыць пры камунізме, а пажыўшы, паназіраўшы за тымі, у чыё кола так упарта прабіваўся, праціскваўся, увогуле перастаў верыць у што б там ні было.

Перш, памятае, нудзіўся, азіраўся на свой адбітак у люстэрку: ці не спаўзла з твару адпаведная пасадзе сур’ёзнасць, потым знайшоў аднадумцаў - і супакоіўся. Верных ленінцаў сярод партыйцаў аказалася няшмат, калі ўвогуле былі...

***

Азваўся тэлефон. Узяўшы трубку, здзівіўся, што чуе не голас сакратаркі, як зазвычай, а грубаваты мужчынскі бас, але перапыніць сувязь і званком выклікаць Веру Паўлаўну з прыёмнай не паспеў: бас ракатаў ужо на ўвесь пакой:

- Не кідай трубку, гнусь! Думаеш, не знаем, чыёй жонкаю, як падсцілкай, карыстаешся? Думаеш, ніхто ніколі не ўзгадае, куды згвалтаваную малалетку запхнуў далей ад людскіх вачэй? Усё ўзгадаецца! Усё спомсціцца! I не табе аднаму, сакратар! Калос на гліняных нагах абрушыцца - і мы пахаваем вас пад яго абломкамі. Сцеражыся!

Ковачу здалося, што яшчэ міг-другі - і ён пазнае голас, пазнае таго, каму ён належыць, але раптоўна наступіла цішыня. Такая глыбокая, такая глухая цішыня, што ў першы момант ён як не захлынуўся ёю: нават дыхан­не перахапіла... Але ўжо ў наступны міг не збянтэжанасць, а гнеў дыктавалі патрэбныя дзеянні, патрэбныя рухі: званком выклікаў Веру Паўлаўну, адначасова набіраючы код сувязі.

- Падпалкоўнік Шэршань... - не паспеў завяршыць той даклад па форме.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Гульня ў падкіднога [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x