• Пожаловаться

Віктар Карамазаў: Зямля Фердынанда

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Карамазаў: Зямля Фердынанда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Современная проза / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Зямля Фердынанда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля Фердынанда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Віктар Карамазаў: другие книги автора


Кто написал Зямля Фердынанда? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Зямля Фердынанда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля Фердынанда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Я гэтага не ведаў.

- Не ўсё тады ведаў і я, - прызнаўся Куінджы. - Удомля - кут мядзведжы. Там усё можна схаваць. Але барыня, спалоханая стрэлам у сваім доме, прывезла доктара Чэхава, каб сябра ратаваў, бо кроў была. Ну а ў Чэхава ўсе таямніцы выліваліся ў літаратуру, у тэатр. Вы здзіўляецеся, навошта Левітану спатрэбілася поўнач, Фінляндыя? Вось і спатрэбілася на поўначы астыць пасля гарачага кахання.

- Цяпер едзе на поўдзень у Ніцу?

Куінджы павесялеў.

- А ў вас, малады чалавек, прабачце за маю нясціпласць, каханне ёсць?

Фердынанд не разгубіўся:

- Мастак жыць без кахання не можа.

- Вам вопыт Ісака Ільіча - карысная навука.

- Я Левітана люблю, але вучуся ў вас, Архіп Іванавіч. Ды і каханка ў нас з вамі адна - жывапіс.

- Была адна і ў яго. Але прыходзіць час, калі адной каханкі мастаку мала. А вы яшчэ малады. У вас шмат чаго наперадзе.

Куінджы зноў нахмурыўся, схапіўся рукамі за краі стала, аж жылы ўспухлі на руках.

- Пакуль мне першага кахання дастаткова.

Вочы настаўніка заблішчэлі мацней, як задаволеныя пачутым, хоць вусны недаверліва перасмыкнуліся.

- А калі так, то станавіцеся да мальберта і працуйце. А я пайду да свайго станка. Апошнім часам, прызнаюся, таксама ад яго адбіўся.

Адчуўшы, што настаўнік зараз падымецца з-за стала, Фердынанд успомніў пра ліст у кішэні - паклаў на стол. Куінджы паглядзеў на ліст, потым у вочы вучню і зноў на ліст, асцярожна, як штосьці небяспечнае, узяў двума пальцамі за ражок, паднёс да вачэй і зноў паклаў.

- Не разумею польскай мовы. Але бачу, што ліст напісаны не мне. Я чужых лістоў не чытаю.

Фердынанд адказаў:

- Гэта ліст ад мамы.

- Але не ад маёй, не мне.

- Я вельмі хачу, каб вы пачулі, што тут яна мне піша. Дазвольце, я прачытаю вам?

Куінджы задумаўся, быццам пагадзіўся, і Фердынанд пачаў чытаць. Калі ўжо прачытаў і самы апошні, з двух слоў, радок, пачуў пытанне да сябе:

- А што гэта за свята - Сёмуха?

- Троіца. Бо праз сем тыдняў пасля Пасхі. У нас у вёсцы гэтак кажуць.

- Вам трэба ехаць.

- Але ў мяне дзве ненапісаныя дыпломныя карціны. Я ўвесь рассыпаўся, сабрацца не магу ні з думкамі, ні...

Настаўніку тлумачыць доўга не спатрэбілася.

- 3 далёкіх падарожжаў вы заўсёды прывозілі цікавыя эцюды. 3 Ба­лаклавы, Лёхмэ, Бергхольма, Візбы. Там выдатна бачылі мора, горы. Гэта заўважалі і Шышкін, і Айвазоўскі. Але цікавыя карціны вы прывозілі толькі са сваёй вёскі. Задумваліся - чаму так? Ваша вока прыгожае ўсюды заўважае і разумее, але душа выбірае сваё, роднае. Карціна - не эцюд, ёй мала вострага вока, яе трэба пісаць душою. Рассыпаліся, кажаце, не можаце сабрацца ў думках, у пачуццях? Вам не хапае цяпер вёскі. Трэба ехаць. Там вы і маму супакоіце, і засяродзіцеся. I ўсё напішаце.

Куінджы падняўся з-за стала, узяў ліст, быццам сам хацеў прачытаць, з ім памаўчаў, паклаў на стол. На развітанне падаў руку.

- Шчаслівы чалавек вы, - прамовіў, не гледзячы вучню ў твар. - У вас ёсць мама. Я гэтакіх лістоў не меў.

Падышоўшы да дзвярэй, спыніўся, выняў з кішэні пінжака белую хусцінку, прыклаў да вачэй і, схаваўшы яе назад у кішэню, выйшаў за дзверы.

Фердынанд стаяў пасярод майстэрні, глядзеў на дзверы. Нібы праз іх, за імі бачыў Куінджы, якім бачыў у канцы зімы, да бунту ў Акадэміі, калі разам з Пурвітам наведаў хворага. Ён ляжаў тады на кушэтцы каля акна, трымаючы на грудзях блакітнага голуба з белаю, анучкай абматанай, лапкаю. Пра сваю хваробу ні слова не казаў, уся размова была ў яго пра птушку, якую падабраў на сметніку ў двары з перабітаю лапкай.

Наступнай раніцай Фердынанд выехаў у Багданаў.

3

"Сяджу ў багданаўскай святліцы мар. Сярод зеляніны, сонечнага святла, дурманлівага водару квітнеючай прыроды з птушыным шчэбетам. Грудзі дыхаюць паветрам жыватворнай крыніцы, якая паралізуе прышчэпленую жыццём атруту. Тут забываеш на халады, адчуваеш ахвоту браць жыццёвыя сілы ад зямлі, якая цябе нарадзіла, дала свету..."

Фердынанд прызнаецца сшытку ў сваіх пачуццях і думках аб жыцці ўжо на другі дзень па прыездзе. Пазнаючы знаёмыя бары, гаі, блакітныя, яшчэ не вельмі зацененыя маладой лістотай берагі любімага ручая паміж зазелянелых выспаў ды лагчын, штосьці і не пазнаючы, сябе за гэта дакараючы, вяртаючыся з бліжэйшых і не блізкіх сцежак у Мур, яшчэ мала абжыты для працы за мальбертам, ён адчыняе ўсе вокны, з вышыні другога паверха, прызначанага пад майстэрню, радуецца даверлівай пагляднасці глыбокіх краявідаў і зноў ды зноў садзіцца за сшытак перад расчыненымі ў прыроду вокнамі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля Фердынанда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля Фердынанда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Якуб Колас
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Віктар Гардзей: Бедна басота
Бедна басота
Віктар Гардзей
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Віктар Гардзей
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Віктар Карамазаў
Отзывы о книге «Зямля Фердынанда»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля Фердынанда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.