• Пожаловаться

Віктар Карамазаў: Зямля Фердынанда

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Карамазаў: Зямля Фердынанда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Современная проза / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Зямля Фердынанда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля Фердынанда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Віктар Карамазаў: другие книги автора


Кто написал Зямля Фердынанда? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Зямля Фердынанда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля Фердынанда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі настаўнік разглядаў эцюды Пурвіта, Фердынанд падышоў да акна. Там, за шыбаю, стаяла шэрая, нібыта ў гнілой сажалцы, як мёртвая, вада Нявы, за ёю, на тым беразе, грувасцілася халодная, быццам татаршчына з усходу, сцяна Петрапаўлаўкі, у вільгаці паветра растваралася пазалота саборных цыбулін, шпіляў і крыжоў. Усё гэта бачылася як штосьці нерэальнае, міраж, рэальнымі ў галаве гучалі адно словы настаўніка ды свае пытанні: навошта ён усё гэта тут пры ўсіх казаў, навошта яшчэ і на сябе спаслаўся? Казаў, нібы ў слова кожнае ўкладаў штосьці большае за слова. А што большае? Тое, што вучань сам павінен зразумець?

Фердынанд нервова адвярнуўся і ад акна, і ад мальберта, ад свае карціны. Нікога не заўважаючы, выйшаў за дзверы.

Праз колькі хвілінаў ён ужо стаяў на набярэжнай, паклаўшы далоні на парапет. Граніт, халодны, нібы лёд, агнём паліў у рукі. Грудзьмі лёг на яго

І ўбачыў пад сабою цёмную, аж чорную, бліскучую, як фарба незасохлая, ваду. Яна санліва калыхалася пад гранітным, яшчэ пятроўскім, блокам, злізвала з яго нарослы за вякі гніласна-іржавы мох, гайдала клочча на дробных хвалях, блішчэла па-рознаму зялёнымі, ультрамарынавымі, вохрыстымі плямамі, паміж якіх хаваўся загадкавы і разам з тым трагічны змрок бяздоння. Углядаючыся праз парапет у тую зменлівую палітру, нібы адтуль, з той глыбіні пачуў знаёмы голас пра самалюбства. А пра чыё - цяпер пытання не было: усіх Рушчыцаў, дзядоў і прадзедаў, шляхетнага іх роду пад гербам "Ліса". Навошта Куінджы распытваў пра вёску, пра бацькоў, якой яны крыві ды мовы? Хіба праз гэта не чытаў вучня? Ну так, усе Рушчыцы такія былі і будуць, бо спадчына з глыбіняў роду, ад Польшчы і Літвы, ад гордае і годнае да іх любові. А ці не годнасць і ратавала сотні год Літву ды Польшчу? I што тут нечаканага? Паляк ён, Фердынанд, як дзед і бацька, па крыві. Але ён і ліцвін, Літва - радзіма. Настаўнік гэта разумеў, бо сам хоць і ў Расіі, а па крыві ён грэк, радзімаю - хахол з-пад Марыупаля, са стэпу ўкраінскага: вунь як усё пераплялося. Ёсць гэтакая сіла і ўлада - лёс, ад лёсу не ўцячэш, бо лёс - ад Бога. І годнасць - лёс. I самалюбства - лёс. Дзе годнасць - там і самалюбства. У халуёў іх не бывае.

Аж галава нібыта пакаўзнулася і паплыла, змяшаліся ў вачах усе колеры вады і на вадзе малюнкі, усе думкі выйшлі з берагоў.

Граніт у руках быў па-ранейшаму халодны, апякаў агнём. Фердынанд адпіхнуўся ад яго, але адной рукою за яго трымаўся. Спытаў у сябе: навошта збег з майстэрні? Настаўнік што не так сказаў? Ні ў чым не памыліўся. Не папракнуў і не пакрыўдзіў. А што пра самалюбства, сціпласць, дык іх і на сябе прымераў, як на дваіх расклаў, зраўняўся з вучнем і тым наблізіў да сябе. Якая шчодрасць, шчырасць.

Мацней, як у майстэрні, захваляваўся Фердынанд, быццам не Куінджы яго, а ён настаўніка пакрыўдзіў. Ад парапета адышоў, агледзеўся і заспяшаўся назад у майстэрню: яшчэ ён мог быць там.

Але ў майстэрні не было нікога. На стале стаяў цёплы заварачнік, у цукроўніцы ляжалі драбочкі цукру, у прыгожай вазе кітайскага фарфо­ру, якую, пакідаючы Акадэмію, падарыў Шышкін сваім вучням, ляжала пячэнне, стаялі вакол вазы парожнія кубкі. Адзін кубак стаяў асобна з налітай і не кранутай гарбатай.

Яго чакалі.

За дзверы выйшаў, там спыніўся, гадаючы, куды ісці і што цяпер рабіць. Вярнуўся да мальберта. Сеў ля "Вясны", але глядзеў на стол, на кубкі, вазу, думаў пра тое, як жыць у вёсцы без сяброў, без блізкага настаўніка, з якімі разам пражытыя апошніх пяць гадоў?

Тасео et observo?..

Ці хопіць сілы жыць, як патрабуе крэда?

2

Яшчэ нядаўна быў Вялікдзень, а ўжо Сёмуха.

У маёнтку Рушчыцаў гэтае свята ўсе любілі. Любіў яго і Ферды­нанд. Вялікдзень на кожнае жывое каліва браў мерачку, каб шыць па ёй паслязімовыя абновы, а Сёмуха іх апранала і абвяшчала лета. Яна была апафеозам любімых у прыродзе і ў мастака зялёных колераў - жыцця апафеозам. Дык як ён мог на Сёмуху не ехаць у Багданаў?

Але як было ехаць сёлета?

Год выдаўся 1897: сышліся гэтаю вясной дарогі, якія і сам масціў, і за яго масціў ягоны лёс. Яшчэ не ведаў, куды і як яны далей пралягуць, павядуць, сказаць пэўна не мог, мог толькі прадчуваць, жадаць і спадзявацца.

Ён верыў у Бога каталіцкага, у Хрыста, у існаванне лёсу, а лёс - за­гадка, як і Бог.

Як мог у Багданаў ехаць, калі дзён заставалася так мала да найгалоўнейшай падзеі за ўсе акадэмічныя гады, да абароны дыплома? На абарону акрамя эцюдаў ды эскізаў мусіў выставіць яшчэ і тры карціны, а дзе яны? "Вясну", адну з трох, напісаў, паказваў калегу Урублеўскаму - той прамаўчаў. Не захапіла? Потым яе ўбачыў Рэрых, таксама сябра, талент, і захапіўся. Ды як! З майстэрні выйшаў і праз хвіліну зноў пастукаў у дзверы, зайшоў яшчэ раз паглядзець - усклікнуў: "Што ты са мной зрабіў?" - "А што такое? - не зразумеў яго адразу. - Чым вінаваты я?" - "Ды надта ж прыгожая карціна атрымалася, душу маю дастала..." - Запляскаў у далоні.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля Фердынанда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля Фердынанда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Якуб Колас
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Віктар Гардзей: Бедна басота
Бедна басота
Віктар Гардзей
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Віктар Гардзей
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Віктар Карамазаў
Отзывы о книге «Зямля Фердынанда»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля Фердынанда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.