• Пожаловаться

Віктар Карамазаў: Зямля Фердынанда

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Карамазаў: Зямля Фердынанда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 0101, категория: Современная проза / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Зямля Фердынанда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля Фердынанда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Віктар Карамазаў: другие книги автора


Кто написал Зямля Фердынанда? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Зямля Фердынанда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля Фердынанда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У акне вісела неба нізкае, цяжкое. Успомніў, загледзеўшыся на яго, фінскі пейзажык Левітана, а ўжо рука намацала канверт, адчула, што нідзе не надарваны. Мо новы ліст з Багданава?..

Пісала маці:

"Сыночак! Мы ўсе цябе віншуем са светлым святам Сёмухі. Ведаем, як шмат у цябе там працы, як цяжка табе да нас прыехаць, а сэрца, на гэта не зважаючы, чакае ўсё роўна, спадзяецца цябе пачуць, убачыць. Дні ў нас цёплыя, сад хораша адцвіў, ужо цвітуць твае любімыя півоні, у духмянай квецені акацыі, набіраюць бутоны ружы. Збіраемся на возера па аер, ім будзем высцілаць дарожкі, падлогу, ганкі. У Муры наверсе, у вялікім пакоі, які мы ўжо называем тваёй майстэрняй, сонейка свеціць і грэе круглы дзень, таксама цябе чакае..."

Усё, пра што пісала маці, кветкі і сваю майстэрню ў Муры, бачыў, чытаючы ліст, у натуры, нібы яно, усё тое, было намаляванае ў фарбах багданаўскім святлом. Цяпер, з лістом у руках, не мог сказаць нават сабе, што яму нельга ехаць, і не ставала толькі чыесьці яшчэ парады. А з кім параіцца, калі побач няма ні Куінджы, ні Пурвіта - бліжэйшых? Наведацца ў акадэмічную майстэрню? А раптам хтосьці там з калегаў?

Назаўтра ў той, ад ранку, час, калі звычайна пачыналіся заняткі ў класах і праца ў майстэрнях, Фердынанд адчыніў дзверы майстэрні і адразу, ледзь пераступіўшы парог, адчуў, што хтосьці ёсць. Агледзеўся - нікога. Але ж гук чуў - ён чый, адкуль? Падышоў да свайго мальберта, зноў агледзеўся і каля апошняга акна, дзе стаяў мальберт Урублеўскага, заўважыў галаву чалавека, які нібыта спаў у старым крэсле.

- Кастусь? - спытаў, бо хто мог быць, калі не гаспадар і крэсла, і мальберта.

Той ўсхапіўся, але - Куінджы? Рушыў, відавочна абрадаваны, да Фер­дынанда, яму насустрач працягваючы рукі:

- Хто ў вас Кастусь? Я гэтакага не ведаю.

- Прабачце. Я думаў, што тут Урублеўскі. Не пазнаў.

Зеўс усміхаўся.

- Ну так. Што тут цяпер рабіць выкінутаму з Акадэміі?

- Ды што вы, Архіп Іванавіч? - Фердынанд захваляваўся, як вінаваты.

- Я рады бачыць вас.

- Рады і я, што вы тут. Але дзе мае астатнія вучні? Чаму ніхто з іх не працуе?

- Як працаваць без вас?

- Я з вамі ўсімі быў і буду. Чыноўнікі пры мастацтве хай думаюць, што мяне няма, што яны вас ад мяне забралі. Але гэта не так. У кожным з вас мая душа, а вы ўва мне. Я вас ім не аддам. - Далей спытаў: - Як вы назвалі Косцю Урублеўскага?

- Кастусь ці Канстанцін - усё адно. У нас у вёсцы гэтак кажуць.

- I ў вас, і ў яго?.. Ну так, абодва вы палякі.

- Па-польску - Костусь. А вёска ў мяне - Літва.

- А не Расія? I не Польшча?.. Літва!

З апошнім на вуснах словам, паўтараючы, нібы смакуючы, Куінджы сеў за стол. Насупраць, з другога боку, сеў Фердынанд.

- Што ў вас з Фаўнам, з трытонамі? Ёсць што паказаць?

Любая думка пра гэтыя работы была нялёгкай Рушчыцу і не было цяжэйшага пытання за тое, што пачуў. Як быццам верагоднае, яно было і нечаканым: не думаў, каб Зеўса цяпер хвалявалі трытоны, Фаўн, калі вышэй за галаву сваіх праблем, ніколькі не лягчэйшых. Што адказаць мог, акрамя горкай праўды?

- Баюся пра іх думаць.

- Але прыйшлі сюды, каб працаваць?

Тут ужо і праўды ўсёй сказаць быццам не мог, маўчаў, і тады Куінджы спытаў, што робіць ён, калі не за станком, на што марнуе дарагі свой час.

- Учора быў на дзвюх выставах.

- Не на выставах, пэўна, коней ці сабак?

- На жывапісных. Перасоўнай і гарадской.

- Што добрае там бачылі?

- Гэтакае бачыць небяспечна. Можна страціць мастацкі густ.

- Ніхто з прыстойных мастакоў не выставіўся?

- У перасоўнікаў ёсць Левітан. Але я люблю іншага Левітана. Цяпер ён выставіў паўночны краявід. Не разумею, навошта ездзіў у Фінляндыю? Каб прывезці адтуль халодны шэры пейзаж, у якім і блізка не пасецца яго душа?

- Не ведаю. Не бачыў. Але... у жыцці ў кожнага мастака бываюць моманты, калі збоку яго цяжка зразумець. Цяпер нам цяжка зразумець, што падказала яму ехаць у Фінляндыю, хоць Чэхаву пісаў, нібы шукае там моцныя матывы. А два гады таму ніхто не зразумеў, што прымусіла яго страляцца ў любімай ім прыродзе пад Удомляй, дзе напісаў свае лепшыя работы, шэдэўры.

- Там жыў з Куўшыннікавай.

- Куўшыннікава адтуль збегла, калі з’явілася вядомая ў вышэйшым свеце Пецярбурга Турчанінава.

- Яна, кажуць, яго кахала, і ён яе таксама пакахаў? Але калі было ўзаемнае каханне, то навошта страляцца? Як ёсць каханне, трэба жыць ды радавацца?

- У каханні, Фердынанд, таксама свае правы і правілы. Ісак Ільіч, як вольны мастак, іх парушыў. У барыні, яшчэ даволі прывабнай, была свая сям’я, былі дочкі, ужо нявесты, не менш прыгожыя за маму. Калі ўжо Левітан у іх на дачы жыў, туды прыехала малодшая. Наш геній закахаўся. А следам за малодшай з’явілася старэйшая - яшчэ адно выпрабаванне для Левітана. Уяўляеце? Тры вельмі прывабныя жанчыны, а сэрца ў Ісака Ільіча адно. А тут яшчэ старэйшая аказалася прыгажуняй вынаходлівай. Каб адарваць яго ад сястры, ад маці, задумала з ім ехаць у Нямеччыну. Таемна ад усіх спакавала чамаданы, і ўжо ноччу пад’язджае экіпаж, каб везці да цягніка на станцыю. Левітан апамятаўся: навошта яму Нямеччына? Схапіўся за ружжо. Добра, што паляўнічым ён не быў, ружжо насіў на плячы, як баба ў вёсцы носіць каромысла.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля Фердынанда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля Фердынанда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Якуб Колас
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Віктар Гардзей: Бедна басота
Бедна басота
Віктар Гардзей
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Віктар Гардзей
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Віктар Карамазаў
Отзывы о книге «Зямля Фердынанда»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля Фердынанда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.