Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля Фердынанда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля Фердынанда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зямля Фердынанда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля Фердынанда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У вокнах за лесам садзілася сонца, залаціла яго зялёны грэбень і далёкі збег неба, а ў майстэрні ўжо сцямнела, размытай па краях светлай плямай стаяла на мальберце палатно, і не было відаць той, ад вугаля, крывой, злева направа, лініі. Толькі цяпер Фердынанд адчуў усім целам, як стаміўся. Заплюшчыў вочы.

Ноччу сасніў поле, сваё ці не сваё, адразу пазнаць не мог, хоць адчуваў быццам сваё. Імжыў ціхі дождж, і яно, узаранае, ляжала аж чорнае, але блішчэла, як ад святла пад месяцам. На краі поля, каля мяжы, пад парасонам стаяла маці, на тым нібыта месцы за дробным бярэзнікам, дзе ўдваіх надоечы стаялі. Чуваць быў злосны, з матам, мужыцкі голас і ціхі, спачувальны, мамін: "Навошта ён гэтак на бедную жывелу?" Фердынанд глядзеў у той бок, куды глядзела маці, адкуль голас чуўся, нікога там не бачыў. I раптам над рысаю, за якой поле знікала і пачыналася неба, заўважыў нейкі рух, штосьці жывое. Дзве галавы рагатыя, адна з адной як звязаныя, з зямлі ўзнімаліся, буйнелі. Пад імі, ужо буйнымі, заўважыў ногі жывёлы ў калматай рудой поўсці, пераступалі, як на адным месцы мясілі гліну, і крыху вышэй, за імі, два тулавы, спіны гарбатыя. Быкі? Марудна набліжаліся яны, і набліжаўся тым самым малым крокам да іх нібы прывязаны, за імі следам, мужык у доўгай кашулі, махаў над галавой і над быкамі бізуном.

Прачнуўшыся, Фердынанд ляжаў у ложку і думаў, з чаго сон узяўся. Успомніў, як маці казала пра валоў, якімі ў Багданаве аралі поле, калі яна за бацьку выйшла, сюды прыехала. Адтуль і сон з валамі, з мужыком, аратым на гарбатым полі? Яны ад веку разам, паміж сабой як звязаныя адною доляй. Дык што гэта? Ці не карціна новая? Пачатая ў сне?

Увесь дзень прастояў ля мальберта. А што зрабіў? Ад раніцы шмат у вачах і думках здавалася цікавым, новым. Малюнак карціны, якую, быў упэўнены, адчуў, быццам намаляваў у сне нават у дэталях, усё было, каб выбудаваць вобразы, агульную ідэю, тэму твора. Поле, валы, араты - ніякай лішніцы. Сцёр учорашні на палатне вугаль, паклаў усе гарызанталі, вертыкалі, знайшоў адразу дынамічны контур поля: не выдумляў, з натуры перанёс, каб поле, аснова будучай карціны, было сваім, у душы будзіла радасць. Ад палатна адышоў, даў волю сумненням і нішто не зганіў. Паспрабаваў намаляваць валоў, але адчуў, што месца, ракурс іх у агульнай кампазіцыі павінна вызначыць святло - пачаў шукаць тон і фактуру зямлі і неба. Ды тут ужо тое, што здавалася ледзьве не вырашаным, аказалася далёка не простым. Як быццам знайшоў прапорцыі зямлі і неба, зямлі, хоць і было тут поле роднае, не даў прасторы, даў небу ўладу, глыбіню, якое і раней не крыўдзіў у сваіх работах, усё зямное ім вымяраючы і вызначаючы, ужо клаў колер плямамі, між іх шукаў танальныя адносіны, і раптам пра валоў, пра мужыка падумаў - спахапіўся. Карціна - не чысты пейзаж, не краявід, на якіх рука набітая? Тут - што галоўнае? Што - дамінанта? Хіба не мужык, не яго доля? А як глядзецца будзе ён, калі валоў паставіць буйным планам, калі валы на гледача карціны пойдуць? Мужык - за імі, за сахой ці плугам - у дальняй перспектыве? Адтуль што зможа ён ска­заць людзям, якія будуць разглядаць карціну? Дык дзе валоў паставіць, каб мужыка не заганялі ў кут? Каб і яны глядзеліся, і ён?

Шукаў ім сваё месца і не знаходзіў. Даймаць пачалі сумненні: а ці патрэбны тут мужык і ці патрэбныя валы? А як без іх? Тады навошта поле?

Успомніў, што напісаць багданаўскае поле марыў і летась, і пазалетась, але не гэтае. То жыта наліўное захапляла, то лапушыстыя бульбяныя шнуры, то грэчка ў час квецені, палі ў аздобе васількоў па межах, у іх прасторы дубы ды ліпы векавыя глядзеліся з не меншай веліччу, як хвоі ў Шышкіна па жыце, а лён з цыкорыем - таксама казка. Але ўсё тое бачыў у колеры, як краявіды. Там - лірыка, тут - эпас. Звычайна бачыў красу ў прыродзе, а тут усё пад гарбом мазольным: валы, мужык і нават зямля, поле. Здзіўляўся сам, як гэтак атрымалася, што ён, заўсёды ўражаны красой прыроды, у каларыце знаходзячы натхненне для работы, не пазбягаючы і казачных матываў, адчуў і ўбачыў у прыродзе натуру як бы не сваю, не ў сваіх настроях, праўду сярмяжную, нават тыповую ў сярмязе не толькі для вала ці мужыка, а і для краю роднага. Уразіў матчын успамін? Але ж ён быў лакальны, як выпадковы штрых, малюнак, а тут, у межах палат­на, - гісторыя, праўда эпічная. З якіх крыніц у ім, у лірыка, рамантыка, з’явілася ахвота гэта пісаць?

Не ўсё, што ўжо было на палатне, мог вытлумачыць, не ўсё яшчэ, працуючы над тэмай і тры дні, і чатыры, адчуваў, што ўжо ёсць і чаго яшчэ няма, бо і сябе, сваю душу, не разумеў да канца. Але валы ўжо знайшлі ў карціне сваё месца, глядзеліся не толькі як ахвярнае цягло, але і як прырода, магутная ды непакорная, глядзеўся і мужык за імі і над імі. Адчуўшы гэта, сеў Фердынанд за сшытак і ў ім пакінуў запіс:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля Фердынанда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля Фердынанда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля Фердынанда»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля Фердынанда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x