Уладзімер Арлоў - Дом з дамавікамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Арлоў - Дом з дамавікамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом з дамавікамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом з дамавікамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Загадка Шэкспіра і Сервантэса не давала Марціну спакою да дзявятага класа…
У самалёце Марцін… працягваў думаць пра Шэкспіра і Сервантэса. Ён — гэта сталася важным элементам гульні — выдатна ведаў іх жыццяпісы разам з легендамі, дыскусіямі і здагадкамі і сачыў за ўсімі новымі знаходкамі ды версіямі».

Дом з дамавікамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом з дамавікамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
44

Дзяжурная, зірнуўшы ў кампутар, перапрасіла за нядаўнюю пажарную трывогу і дала яму ключ-картку ў той самы нумар. На стале чакала яшчэ адно прабачэнне — зялёная ваза з чорным вінаградам — такім, які пасля «пажару» стаяў пад гатэльнымі люстэркамі. Сёння Марцін ужо дзесьці бачыў дакладна такія ж гронкі. Але дзе? Думка не пакідала ў спакоі і пакуль ён, канчаткова цверазеючы, пераступаў з нагі на нагу пад халодным душам, і потым, калі ўключыў і выключыў, натрапіўшы на фільм жахаў, тэлевізар.

Марцін адшчыкнуў ад гронкі некалькі сакаўных, падалося, што ўжо п’янкіх ягад, і тады ўспомніў: Эма! У глыбіні Эмінага пакоя на стале цямнела ваза з вінаградам. Але гэта было не адзінае, што стрэліла ў памяці. Ліст! Як ён мог забыць пра ліст?!

Ён выцягнуў з кішэні пінжака і няроўна разарваў па краі вялікую пакамечаную капэрту. Там ляжалі акуратна складзеныя карункавыя майточкі цёплага цялеснага колеру. З іх выглядваў ліст, напісаны знарочыста буйным і чытэльным дзіцячым почыркам — відавочна, каб чужаземец усё зразумеў. Ён пачуў грудны ўніклівы голас, як быццам чытаў не ён, а сама Эма:

Я пакахала цябе раней за твой прыезд. Ты пазвоніш у дзверы і будзеш жыць у мяне, колькі захочаш. Я лягу з табой у першую ж ноч. Мой муж у плаванні, з якога вяртаюцца праз стагоддзі, і я не дачакаюся яго. Ён называў мяне геніяльнай жанчынай. Я хачу жыць з табой. Я адчуваю, што тваё сэрца свабоднае. Калі захочаш, выганіш прэч усіх маіх эльфаў. Але я папрашу пакінуць Сільвестра. Ён цёпленькі і столькі ўсяго ўмее. Увечары ты будзеш распальваць камін. Мы будзем піць віно, а потым любіць адно аднаго да самай поўначы, але не пазней, бо тады здараецца ўсякае… Я нараджу табе сына, і з саду прыйдзе мой сын, народжаны ад мужа. Ён палюбіць цябе і свайго брата, і ў нядзелю я спяку вам булачак з цынамонам.

Эма.

Марцін, з дзяцінства прывучаны мамай і бабуляй да ашчаднасці, ніколі не карыстаўся дарагімі міні-барамі ў гатэльных нумарах, аднак зараз адчуў, што яму ўкрай трэба выпіць.

У бары знайшлася маленькая пляшачкі віскі «Jameson». Марцін зняў закрутку і, перачытваючы ліст, дзе з вар’яцтвам суседзіла непахісная логіка, прагна пацягнуў з рыльца. Двума глыткамі ён дапіў віскі і зноўку палез у міні-бар.

Самалёт заўтра ўвечары. Да горада, дзе жыве Эма, блізу ста кіламетраў і гадзіна на цягніку. Вар’яцтва! — уголас прамовіў Марцін.

Памяць жыла сваім жыццём:
Якім прымусам ты ўтлуміла мне
Дабром лічыць зло ўсёй тваёй істоты,
І так, што грэх цяпер мне прыямней,
Чым самая прываблівая цнота?..

Па шырокім драўляным падвоканні ішлі сланы, і сярэдні з іх меў чорныя біўні. Антыкварная крама месцілася каля царквы з могілкамі. На фатаграфіі ў глыбіні саду свяцілася вакно з жаночым сілуэтам. У гатэльным калідоры шкіпер элегантна рэквізоўваў пляшку ў маладзёна з бакенбардамі. У Эмы была смочка настаўніцы Тамары. У глыбіні калідора, калі ён паўгадзіны таму адчыняў нумар, мільганулася пара, падазрона падобная да ягоных навязлівых знаёмых. Усё гэта пагражала скласціся ў сістэму ці, праўдзівей, у сціхотную мазаіку, дзе яшчэ не хапала нейкіх кавалачкаў смальты.

Марціну карцела распакаваць падарунак дырэктара бібліятэкі, але гэтае жаданне і палохала. Яму мроілася, што вакно асабняка на здымку будзе пустым.

У дзверы асцярожліва пастукалі. Марцін глянуў на гадзіннік, стрэлкі якога перапаўзлі за поўнач, паказваючы, што пачынаецца пятніца. «Памыліліся». Марцін з астатніх сілаў намагаўся навесці ў бязладдзі думак хоць які парадак.

Стук паўтарыўся і зрабіўся настойлівым. Марціну здалося, што ён чуе ў калідоры прыцішаныя галасы.

З таго боку торгалі за ручку. Марцін ліхаманкава спрабаваў нешта вырашыць. «Запалкі!» Ён знайшоў у кішэні пінжака прыхопленыя з прэзентацыі запалкі і скруціў у жмуток колькі вырваных са штодзённіка аркушаў. Зараз ён чыркне запалкай, і праз хвілю, несучы палёгку, зараве сірэна. Нібыта даведаўшыся пра ягоны намер, за дзвярыма супакоіліся. На ўсялякі выпадак, як і ў ноч пажарнай трывогі, Марцін падышоў да вакна і паглядзеў на блізкі газон.

Якраз тут у дзвярах і спрацаваў электронны замок. Марцін схапіў запалкі з паперай, ды нешта спыніла яго.

Дзверы пачалі павольна, вельмі павольна адчыняцца. У іх яшчэ нікога не было, але на прысценак лёг зялёны водсвет. Марцін памкнуўся схаваць у шуфлядку капэрту з майткамі, аднак замест гэтага адкінуўся ў фатэль ды істэрычна засмяяўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом з дамавікамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом з дамавікамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дом з дамавікамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом з дамавікамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x