Уладзімер Арлоў - Дом з дамавікамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Арлоў - Дом з дамавікамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом з дамавікамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом з дамавікамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Загадка Шэкспіра і Сервантэса не давала Марціну спакою да дзявятага класа…
У самалёце Марцін… працягваў думаць пра Шэкспіра і Сервантэса. Ён — гэта сталася важным элементам гульні — выдатна ведаў іх жыццяпісы разам з легендамі, дыскусіямі і здагадкамі і сачыў за ўсімі новымі знаходкамі ды версіямі».

Дом з дамавікамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом з дамавікамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
36

У зале матэрыялізаваліся некаторыя з герояў фотапартрэтаў — на шчасце, людзі без відавочных праблемаў са знешнасцю або псіхікай. Марцін не сумняваўся, што ў другім шэрагу ікееўскіх крэслаў заняла месца менавіта тая цёмнавалосая юная жанчына з авальным тварам, што на здымку стаяла ў адкрытай светлай сукенцы з хлопчыкам гадоў пяці пад яблыняй у ружовай квецені. Зараз, у зялёным швэдры, з каўняром пад круглявы падбародак, яна мела выгляд пасталелай і крышачку распаўнелай, ды, безумоўна, была самай прыгожай сярод прысутных у зале жанчын.

Дама была ва ўсім зялёным, і строі яе ўражвалі такім багаццем і вытанчанасцю, што здавалася, гэта сама зграбнасць. На левай руцэ ў яе сядзеў сокал…

Марцін спыніў памяць у яе паслужлівым цытаванні трыццатага раздзела другой кнігі «Дон Кіхота» і зручней уладкаваўся за сталом. Даму ў зялёным ён абраў для вядомага прыёму выступоўцаў, калі звяртаюцца да ўсёй аўдыторыі і ў той жа час да аднаго чалавека.

Ён адчуваў, што выбар бездакорны: жанчына ў зялёным швэдры заахвочвальна ківала і пасылала яму прыязныя ўсмешкі. Марціну раптам прымроілася, што яна падобная і да жанчын з гатэльнай карціны з трыма дзвярыма, і да яго настаўніцы інглішу ды іншых навук Тамары, якой — мільганула непамысная думка — цяпер за семдзясят. Гэтыя два падабенствы пачалі чаргавацца, і ён, адганяючы насланнё, энергічна страсянуў галавой.

Калі Марціну бракавала яго англійскай, ён паварочваўся да Нільса, і той прамаўляў колькі фразаў па-шведску. У такіх выпадках Марцін атрымліваў з другога шэрагу крэслаў дадатковыя позіркі разумения і падтрымкі.

37

Два разы Марцін заслужыў воплескі. Першы — калі заўважыў, што іх краіны насамрэч блізкія суседкі, бо ад ягонай сталіцы да іхняй бліжэй, чым ад Стакгольма да самай паўночнай кропкі Швецыі. Другі — калі паведаміў, што ў яго родным горадзе знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы, што пацвярджалі здымкі ў кнізе і на экране праектара, але адразу агаварыўся, што яму, Марціну, даводзілася бываць у такіх цэнтрах яшчэ ў пяці краінах.

Некалькі разоў ён абмяняўся са сваёй абранніцай у зале хуткімі ўсмешкамі. Шкада, што сёння пасля прэзентацыі яны з Нільсам ад’язджалі ў Стакгольм.

Пакуль тое, прысутных нечакана паболела: упусціўшы халодны скавыш, з’явілася і, ступаючы на дыбачках, прайшла ў канец залы пара Марцінавых ужо, можна сказаць, даўніх стакгольмскіх знаёмых. Ён мог бы прысягнуць, што жанчына з радзімкай значна памаладзела, нібы час для яе ішоў па-свойму — пятляючы і вяртаючыся назад, каб збіць кагосьці са следу. Аднак сапраўднай прычынаю гэтых метамарфозаў служыла, вядома, штучнае асвятленне. Прыбышы ўладкаваліся ў прыцемным кутку поруч з чалавекам, на якога раней ён чамусьці не звярнуў увагі, што было дзіўна, бо чалавек той моцна выдаваў на браціслаўца Любаміра.

Марціна наведала пачуццё лёгкай іррэальнасці таго, што адбываецца. Яму спадабалася, што на стале па-ранейшаму роўна гарыць свечка, агеньчык якой толькі што затрымцеў пад скавышом, ды не згас. Але лішне разглядацца не выпадала, бо ягоны выступ-маналог скончыўся і распачыналіся пытанні. Цяпер ён мусіў весці дыялог найперш з іх аўтарамі, і таму зялёны швэдар на нейкі час выпаў з поля зроку.

38

Нільс вырашыў павесці ў пытаннях рэй і пацікавіўся, якой госць бачыць ролю класічнай літаратуры. « Мой сябар, літаратар і мысляр, — загаварыў Марцін, — называе класіку машынай часу і, паволе ягоных слоў, знаходзіцца цяпер недзе ў эпосе Плутарха». — «А вы?» — «Мне здаецца, я ў адным часе з вамі, хоць, здараецца, трапляю ў стагоддзе Сервантэса і Шэкспіра». Нільс тонка ўсміхнуўся. « Але для мяне, — працягваў Марцін, — класіка ўсё ж нешта іншае. Бывае, што яна нагадвае, перапрашаю, захапляльны паноптыкум, і тады я з пачуццём вінаватасці думаю, што гэта, вядома, не так. Класіка — перадусім сістэма каардынатаў. Прычым не толькі ў літаратуры, але таксама ў прасторы і часе. І тут я ў нечым згодны са сваім сябрам…»

Хтосьці нясмела паапладзіраваў. Марцін адчуў, што ўжо засумаваў па абмене паглядамі з жанчынай у зялёным швэдры.

Наступны запыт прагучаў якраз з другога шэрагу.

Пружыніста падняўшыся і паправіўшы пышныя каштанавыя валасы, красуня, што сышла з фатаграфіі, спыталася, ці вядуцца ў Марцінавай краіне эльфы, гномы, ундзіны ды іншыя істоты падобнага кшталту. Напэўна, праз складанасць назваў гэтых суседзяў чалавека пытанне прагучала па- шведску, і, пакуль Нільс перакладаў, а Марцін смакаваў яе грудны голас з уніклівымі ласкавымі ноткамі, у зале — а мо яму адно мірсцілася — запала напятае, з адценнем трывогі маўчанне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом з дамавікамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом з дамавікамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дом з дамавікамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом з дамавікамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x