Уладзімер Арлоў - Дом з дамавікамі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Арлоў - Дом з дамавікамі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом з дамавікамі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом з дамавікамі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Загадка Шэкспіра і Сервантэса не давала Марціну спакою да дзявятага класа…
У самалёце Марцін… працягваў думаць пра Шэкспіра і Сервантэса. Ён — гэта сталася важным элементам гульні — выдатна ведаў іх жыццяпісы разам з легендамі, дыскусіямі і здагадкамі і сачыў за ўсімі новымі знаходкамі ды версіямі».

Дом з дамавікамі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом з дамавікамі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Марцінава мужчынскае самалюбства было ўражанае.

Нібы пачуўшы размову і не пагаджаючыся з ёю, Эма адарвалася ад вакна і рашуча скіравала да іх. На яе шляху вырас дырэктар. Эма, умольна ўсміхаючыся, намаглася абысці яго, але дырэктар уладна ўзяў жанчыну пад локаць і, пераконваючы ў нечым, павёў да выхаду. Марцін рвануўся быў перашкодзіць яму, але замест гэтага вярнуўся да стала, наліў поўны келіх і адным глытком выпіў.

41

Неўзабаве Нільс выклікаў таксі, каб ехаць на станцыю. Выдавец з дырэктарам яшчэ размаўлялі, і Марцін выйшаў раней. Неба было неверагодна шчодра засеянае зоркамі. Ад захаплення яму на хвілю амаль перахапіла дыханне. Марцін знайшоў улюбёнае сузор’е Касцоў-Касіяпеі і ўспомніў радкі адкрытага ім сёлета паэта.

А я хацеў бы так: маральны закон нада мной і зорнае неба ўва мне.

Выразна, нібы ціхі меладычны гук, ён пачуў нечы позірк і. перавёўшы вочы ўніз, знерухомеў. У зырка асветленым і вялікім, на палову сцяны, вакне дома насупроць, раскрыліўшы рукі для абдымкаў, стаяла Эма. Яна была абсалютна голая і нават праз вулічную прастору свяцілася і апякала жаданнем. Марцін адчуў, як жаданне ахоплівае і напаўняе гарачынёй яго самога, і, быццам загіпнатызаваны, рушыў насустрач вакну.

Ужо на тым баку вуліцы, прамінуўшы зазелянелую яблыню і амаль усутыч наблізіўшыся да вакна, ён убачыў Эму ва ўсёй суладнасці яе налітага спеласцю цела. Марцін разгледзеў, што яна не зусім аголеная: на ёй былі празрыстыя, цялеснага колеру майточкі. Крыху ніжэй за іх доўгія і стройныя, у меру поўныя ногі сціскалі чырвоную ружу, ад якой па параненым спічаком сцягне бег, сціхотна перагукаючыся з ярка падведзенымі вуснамі, пунсовы струмок.

Паводле шведскай завядзёнкі, вакно жылога дома не мела ні штор, ні фіранак. Эма стаяла на нізкім шырокім падвоканні на адлегласці далоні. Праз Марціна пракацілася новая гарачая хваля: левая Эміна смочка ўдвая пераўзыходзіла памерам правую і — падфарбаваная нечым бардовым — больш за ўсё іншае нагадвала спелую вішню.

Эма прытулілася да шкла. Марцін паволі падняў руку, дакрануўся да шкляной паверхні ў тым месцы, дзе пачынаўся струменчык крыві, і здзівіўся, сустрэўшы холад.

На другім баку вуліцы, відаць, ужо даўно сігналіў таксіст. Марцін імкнуўся зазірнуць Эме ў вочы, але яна стаяла з апушчанымі павекамі. Нешта прымусіла ягоны пагляд слізгануць долу і на імгненне затрымацца на падвоканні.

Нільс двойчы нецярпліва паклікаў яго, і Марцін, рэзка павярнуўшыся і ўціснуўшы голаў у плечы, пабег да таксоўкі. Ужо калі ён нырцануў на задняе сядзенне, на экране ўнутранага зроку ўспыхнула ўбачанае на драўляным падвоканні. Каля Эміных ног ішла чарада белых сланоў. Белых, ды адзін… адзін з іх нечым нібыта вылучаўся сярод іншых. Марцін не адразу, але зразумеў: чорнымі біўнямі.

42

У вагон яны ўскочылі перад самым адыходам. Нільс збянтэжана або проста ад стомы маўчаў. Марцін пачуваўся дарэшты выснажаным і спустошаным. Апрача ўсяго ён дакараў сябе, што зашмат выпіў.

Забіце мяне, закрычаў гаспадар заезнага двара, калі гэты чортаў ідальга не прапароў адзін з бурдзюкоў з чырвоным віном, якія вісяць у яго над ложкам…

Марцін цыкнуў на занадта дагодлівую памяць і, каб адолець ніякаватасць, прымружыў вочы ды зрабіў выгляд, што спіць.

Зусім нядаўна чыстае зорнае неба зацягнула хмарамі. Праз колькі хвілінаў за вокнамі цягніка ўжо шалела навальніца. Пад яе акампанемент Марціну сапраўды ўдалося заснуць неспакойным і, як яму ўяўлялася, неглыбокім чуйным сном, хоць насамрэч яго аднесла надзвычай далёка.

43

Марціну сніліся чорныя хвалі, за якімі знікаў бераг, і незлічоныя белыя чэраўцы мёртвых вужоў. Праз гэтыя хвалі, цяжка зыбаючыся і раз-пораз чэрпаючы ваду, ішла вялізная лайба, на якой ён прэзентаваў сваю кнігу. Усе месцы займалі маўклівыя жыхары браціслаўскага тэатральнага гатэльчыка, якія выправілі наперад курдупеля Любаміра. Той знячэўку падскочыў да Марціна, выхапіў у яго з рук кнігу і пад ухвальнымі позіркамі астатніх шпурнуў яе далёка ў хвалі, увачавідкі збіраючыся скінуць з лайбы і яго самога.

Марцін прахапіўся і прагна выпіў цэлую пляшачку вады. Мусіць, ён крычаў ува сне, бо Нільс кідаў на яго дзіўнаватыя позіркі. Марцін сабраўся выбачыцца, але не сказаў і двух словаў, як выдавец бесцырымонна абарваў: I don’t understand you. У Нільсавых вачах жыло штосьці чужое, халоднае і жорсткае.

Выдаўца нібы кімсьці падмянілі. На вакзале ён кіўком галавы паказаў Марціну цераз пляц на гатэль і моўчкі сеў у таксі, за стырном якога сядзеў чалавек, які выдаваў у профіль на шкіпера. Марцін злавіў сябе на тым, што не хоча ў гатэль і з радасцю пераначаваў бы на вакзале, але ўрэшце ўзяў сябе ў рукі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом з дамавікамі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом з дамавікамі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дом з дамавікамі»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом з дамавікамі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x