Васіль Быкаў - Пасля Жыццё

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Пасля Жыццё» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пасля Жыццё: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пасля Жыццё»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, — недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі.
Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі.
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.
Пры афармленні кнігі нам хацелася падкрэсліць актуальнасць прозы Васіля Уладзіміравіча, таму за аснову была ўзятая коміксавая стылістыка. Дызайн выдання — гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка. Кожная ілюстрацыя — своеасаблівы кейген да таго ці іншага твора і гэтага тома ў цэлым.

Пасля Жыццё — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пасля Жыццё», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І ў той жа час у ягоных вушах трывожным крыкам гучаў усё загад сяржанта Жаркова адкрываць агонь, і пякла душу нядаўняя злосная азвярэласць на яго − разгубленага, збянтэжанага, прыдушанага страхам няўмеку. Тарасікаў невыразна адчуваў, што ў яго ўпёрлася нешта вельмі важнае,

што ён замінае чамусьці ў баі, нешта стрымлівае, але страх і ўладарная вяласць не давалі нічога зрабіць. Адно толькі карцела сціснуцца ў камячок і праваліцца ў зямныя нетры, дзе не было гэтага грукату, трас, трэскату разрыўных і распранаючага да нутра ззяння варожых ракет.

«Трэба страляць… трэба страляць, − казаў ён сам сабе. − Трэба страляць…» І тут жа праз бязвольную нерашучасць спрабаваў некага заспакоіць у сабе, угаварыць, задобрыць, каб зменшыць пакуты і адсунуць надалей самы жахлівы час: «Зараз… Зараз… Яшчэ трошкі… Яшчэ паўхвілінкі… Зараз…»

Немцы білі па ўзмежку. Збітая разрыўною чаргой, пераламілася і ўпала з плоту яшчэ адна жэрдка, пыхкалі і затухалі ракеты, раптоўна азаралася і раптоўна чарнела наваколле − хаты, гароды, узмежак і ўскраек балацявіны, − а Тарасікаў усё ляжаў, упёршы голаў ва ўзмежак. Ён і сам ужо адчуваў, што не спраўдзіў свае абяцанкі, свайго пакутнага намеру, разумеў, што ён проста баіцца − не за сваё жыццё, не таму, што ён вельмі хацеў жыць, − проста так баіцца, бо не мае сілы пераадолець у сабе нейкай слабасці перад гэтай апантанай раз’юшанай сілай, што бушуе, мільгоча і грукаціць па зямлі і ў небе. Яна, гэтая лютая сіла, паралізавала, задушыла ўсе яго чалавечыя здольнасці, ён адчуваў сябе не болей чым якою кузуркай, якой нават смешна супраціўляцца гэтай смертаноснай раз’юшанай стыхіі вайны.

Але не меней уладарна і сурова дапякала яго і сіла загаду, за які − адчуваў ён − яму перападзе ад сяржанта і нямала. І тады ён скрывіў губы ад крыўды, бо раптам і вельмі выразна зразумеў, што ўсе тыя страхі ягоныя − не што іншае, як самая паганая чалавечая трусасць. За тое ён апаліўся крыўдаю на самога сябе, у ім з’явілася нянавісць да некага агідна слабага ў сабе, які столькі часу ашукваў яго, угаворваў, заспакойваў, і хлопец у парыве злараднае помслівасці аб’явіў сабе, як прысуд:

− Баішся, паганы трус! Баішся! А ну, устаць!.. Устаць!!! − ледзьве не крыкнуў Тарасікаў.

І ён заварушыўся, прыўзняў голаў − цераз узмежак агнявымі пчоламі імчалі ў хмызняк раі куль, наперадзе, з-пад цёмнай гарбіны будыніны, пыхкаў і пыхкаў агеньчык, і выляталі тыя бліскаўкі-трасы.

«Баішся! Калоцішся! − з помслівай асалодаю здзекваўся з сябе Тарасікаў. − А ну, уставай! Агонь!!!»

− Тарасікаў, агонь! Агонь! Такую тваю… − гучэла ў вушах суровая каманда Жаркова.

І хлопец устаў, нясмела прыўзняў голаў, падсунуўся да кулямёта, каб захінуцца яго сталёвым шчытком, і паглядзеў наперад. Каля самага вуха люта фыркнула некалькі нябачных куль, узляцела ракета, хлопец зноў тыцнуўся тварам у зямлю, а калі зноў счарнела ўваччу, торапка, каб не даць узгарэцца ў сабе спалоху, ухапіў ручкі кулямёта і націснуў спуск.

Чарга аглушыла яго, збянтэжыла, але ён не адпусціў пальцаў і яшчэ праз некалькі секунд здзіўлена сцяміў, што жывы і што трасы нейкім незразумелым чынам міналі яго, рассейваючыся скрозь у чарнаце ночы. І тады ён на момант прыпыніўся і зірнуў у прыцэл. У вузенькай рамцы відаць быў кароценькі мігатлівы бляск пад чорным узгоркам будыніны, і хлопец, давярнуўшы кулямёт, зноў націснуў на спуск.

Ён ціснуў яго, аж покуль хапіла духу ў грудзях, а калі задыхнуўся ад напружання, адняў пальцы. У вачах усё бліскалі аранжавыя пыхаўкі ад кулямёта. Сэрца яго шалёна стукацела, было дужа страшна − хлопец рассунуў локці і зноў прыпаў да зямлі. І, відаць, зрабіў гэта ў час, бо зараз жа з варожага боку сыпануў сюды рой куль. Некалькі іх мільганула ўгары паверх кулямёта, а некалькі гучна ляснулі ў шчыт і агністымі мухамі зыўкнулі ўгору і ўбакі; Тарасікаў аж здрыгануўся, абмёр, але спакваля сцяміў, што жывы і нават не ранены. Ён асцярожна прыўзняў голаў у касцы і зірнуў з-за кола − там, наперадзе, на рагу чорнай пахілай будыніны па-ранейшаму кораценька і часта папыхквала полымя.

Было цёмна і ў гэтае цемры Тарасікаў адчуў сябе трошачкі схоўней. Ракеты, мабыць, болей за іншае прыгняталі яго (можа быць, яшчэ ад тае ночы, калі іх бамбілі на вялікай станцыі − тады ўсё ў доле было заліта святлом мноства страшэнна яркіх ракет-ліхтароў, што віселі ў небе). У цемры ж адчуваць сябе куды лепей, калі б толькі даўжэй была тая жыцце-ахоўная цемра.

Трошкі аддыхаўшыся і асмялеўшы, Тарасікаў яшчэ раз зірнуў наперад − кулямёт з-за будыніны папыхкваў кудысь, але трасы ішлі ўбок, і Тарасікаў, хуценька прыўзняўшыся, навёў кулямёт і замацаваў яго. Калі ён зноў узяўся за ручкі і прыўзняў ахоўнік, хваляванне і нерашучасць зноў ахапілі хлопца, і ён паляжаў яшчэ, не адважваючыся ўтапіць спуск. Але ўрэшце з ярасцю і злосцю на сябе зрабіў гэта, кулямёт затрэсся і хлопец, здаецца, ад страху ажно прыплюшчыў вочы. Ён разумеў, што цяпер нямецкі кулямётчык прыкмеціць яго і ў самыя бліжэйшыя секунды будзе вырашана, хто каго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пасля Жыццё»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пасля Жыццё» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пасля Жыццё»

Обсуждение, отзывы о книге «Пасля Жыццё» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x