Васіль Быкаў - Пасля Жыццё

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Пасля Жыццё» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пасля Жыццё: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пасля Жыццё»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, — недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі.
Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі.
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.
Пры афармленні кнігі нам хацелася падкрэсліць актуальнасць прозы Васіля Уладзіміравіча, таму за аснову была ўзятая коміксавая стылістыка. Дызайн выдання — гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка. Кожная ілюстрацыя — своеасаблівы кейген да таго ці іншага твора і гэтага тома ў цэлым.

Пасля Жыццё — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пасля Жыццё», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

− От лупіць паганец! − прасіпеў Гушчын, выплёўваючы з роту зямлю. Прыладзіўшыся, ён стрэліў некалькі разоў на блізкі і яркі агеньчык, але кулямёт не змаўкаў. Тады Жаркоў падумаў, што пакуль не сціхне гэты кулямёт, ім не ўдасца вылезці з-за ўзмежка. І ў яго імгненна з’явіўся намер, хлопец не думаў, правільна тое ці не, ён адчуў толькі галоўную перашкоду і зразумеў, як можна знішчыць яе. Сяржант сунуў за пазуху наган і выцягнуў з кішэні лімонку.

− Чакай, не страляй, − гукнуў ён у вуха Гушчыну, а сам, упіраючыся нагамі і правым локцем, няспрытна папоўз.

− Пастой, ты куды? − здзівіўся Гушчын. − На каску хоць…

Жаркоў прыпыніўся, Гушчын падпоўз да яго на крок і, здзёршы з свае галавы каску, падаў яе хлопцу. Той, не азіраючыся назад, зняў шапку, насунуў каску і, не расшпільваючы падбароднага раменьчыка, хутка папоўз у цемру.

Каска з непрывычкі цяжка асвервала голаў, раменьчык трапляў у рот і замінаў дыхаць, але Жаркоў назіраў толькі за трасамі, якія джгалі сюды-туды ад агеньчыка-плямкі, і поўз. Нейкае калючча ў доле, здаецца, да крыві абадрала руку з гранатай, аднойчы наскі ботаў разграблі на зямлі нешта мяккае, затым дол павёў яго некуды ўніз, у якуюсь рытвіну, там Жаркоў слізгануўся локцем па льдзіне замерзлай уначы лужыны. Тут ён перадыхнуў трошкі і затым, ускочыўшы, некалькі крокаў прабег тое месца, дзе было глыбей. Затым зноў папоўз па схіле ўгору і ўрэшце выпаўз на роўнае.

Яшчэ ў раўку ён адчуў, што кулямёт вельмі блізка: трасеры ягоных куль загараліся толькі над раўком і далей ззаду за ім, некалькі метраў ад ствала яны, як заўжды, ляцелі нябачныя. Жаркоў вельмі прыстаў, замінала каска, вельмі балела плячо і ўся рука да лакця. У гэты час ён убачыў агеньчыкі, яны пыхкалі зусім побач, мільготка асвечваючы глыжы накапанай зямлі на брустверы, нейкую пакамячаную паперу між іх і запэцканы глінай тронак, відаць, забытай рыдлёўкі. Павінны былі ўжо пырхнуць ракеты, і Жаркоў паляжаў нейкі час у разоры, адольваючы хваляванне і стому.

Ракета ўзгарэлася ззаду, там, адкуль кароткімі чэргамі біў «гаруноў». Некалькі невыразных далёкіх ценяў даўжэзнымі хвастамі матлянуліся па гародзе, пераламіліся ў раўку і зніклі − скрозь замільгала яркае, рухавае і зыркае святло ракеты.

Жаркоў, як толькі мог, уціснуўся ў зямлю, падставіўшы кулямёту галаву ў касцы, па брустверы мільгануў і ссунуўся ўбок згорблены паламаны цень кулямётчыка. Самога ж немца Жаркоў чамусьці не ўбачыў.

Як толькі ракета патухла, Жаркоў ускочыў, па касцы збоку моцна і гучна лязгнула − хлопец хіснуўся, прысеў, але болю нідзе не пачуў і кароценькаю думкай-намёкам удзячна памянуў Гушчына. На каленях ён прапоўз некалькі крокаў і спыніўся: рука тыцнулася ў падаткую з марознай скарынкай мякаць бруствера. Сяржант зморана дыхнуў разы два, вырваў зубамі чаку і размахнуўся.

Здаецца, у акоп ён не трапіў − граната ірванула на тылным брустверы. Яго аглушыла. Плечы, вушы і каску абсыпала пяском і пылам, але кулямёт змоўк. Стала дужа ціха, і ў гэтай цішыні недзе ўнізе ў акопе пачуўся трывожны ўскрык:

− Отто! Отто!! Вас іст дас?!

Ззаду на ўзлёце бліснула ракета, кудысьці трэба было ратавацца, і Жаркоў, не згледзеўшы іншага выйсця, сунуўся цераз бруствер у акоп. Зрушыўшы за сабой пясок і глыжы, ён адразу прысеў у дне, бруствер ярка заззяў ад высокага святла ракеты, гэтае святло патокам рынула ў акоп на яго галаву, зноў ратуючыся ад яго, сяржант сігануў за паваротку траншэі і там раптоўна спаткаўся з немцам. У расшпіленым шынялі, з узнятым каўняром, той перазараджаў, відаць, кулямёт ды раптам згледзеў яго і няўцямна, разявіўшы рот, скамянеў на секунду. Жаркоў сам жахнуўся і заўважыў толькі, як дрыгнуў белы, кастлявы твар немца, і як хіснуўся ён да сцяны акопа, і сяржант ускінуў наган. Апошні стрэл грукнуў ужо ў цемры, абмяклае цела ворага глуха ўдарылася аб сцяну кулямётнай ячэйкі і рухнула на дно. Сяржант адскочыў трошкі назад, прысеў і, напагатове прыўзняўшы наган, чакаў, калі яшчэ паявяцца немцы.

Але немцаў болей не было, кулямёт маўчаў, а яшчэ праз трохі часу цераз бруствер, зморана сапучы, няўклюдна перавалілася ў траншэю камлюкаватая постаць Гушчына.

− Сюды, сюды! − ускочыўшы, паклікаў яго Жаркоў і адчуў, як нешта цяжкое і пакутнае раптам адвалілася ад яго душы. − Сядзі тут і бі, калі палезуць. Я пабягу.

Гушчын нясмела азірнуўся і хацеў нешта сказаць, але сяржант скочыў жыватом на бруствер, пераваліўся цераз яго і скаціўся ў цемру.

7

Пасля таго, як Жаркоў, апантана крычучы, пабег па ланцугу, Тарасікаў адчуў, як непадуладная яму, жахлівая немач апанавала яго зморанае цела. Здалося хлопцу, што пагібель, як тая спілаваная хвоя, ужо нахілілася над яго галавой і вось-вось абрынецца і жахліва прыкончыць яго такое кароценькае і недарэчнае жыццё. Сапраўды, ці доўга тут можна было пражыць, калі ўсе трасы з-за ўзмежка кіравалі якраз на яго, усе ракеты ўзляталі над самай яго галавой − пэўна, немцы ўбачылі кулямёт і з усіх сіл узяліся расстрэльваць яго. Думалася хлопцу: варта было з-за ўзмежка высунуць нават палец, як яго адразу б зрэзалі кулі. Праўда, Тарасікаў нікуды не высоўваўся, ён нават не паварочваў галавы, але ўсю тую жудасць угары ён адчуваў кожнай самай маленькай часцінкай свайго цела, якое, здавалася, стала цяпер спляценнем адных толькі балючых, напухлых нерваў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пасля Жыццё»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пасля Жыццё» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пасля Жыццё»

Обсуждение, отзывы о книге «Пасля Жыццё» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x