Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Агонь у каміне патух, а каля стала, на якім усё яшчэ чырвона рдзее віно й сьвецяцца тры келіхі, стаяць боты, якія крошка Маргарэтэ сьцягнула з ног маладога жыда.

Разьдзел дваццаць дзевяты й канец. У якім рабі прыступае да штурму сьвятога парадку, адбываецца Армагедон і выяўляецца, што апошнія пытаньні павінны застацца без адказу

Мы падаем.

Праз бясконцасьць прорвы, якая ёсьць разам і прасторай і часам і дзе няма ні нізу ні верху, ні справа ні зьлева, толькі паток часьцінак, якія яшчэ не падзяліліся на сьвятло й цемру, вечны морак. І я бачу рабі й яго руку са знакам раны, рука працягваецца да мяне, і маё сэрца схіляецца да яго.

Ты каешся? кажа ён.

Не, няма ўва мне каяты.

Бо гэта было так велічна, як страшна гэта ні скончылася, вялікая Спроба, і павінна была быць, каб усё акруглілася і вярнулася да таго, з чаго вынікла, творыва да свайго стварэньня і Бог да Бога. Але рабі быў богападобны, самы першы й адзіны раз, калі ўзьляцеў на свайго белага рысака й кінуўся на штурм, у яго вачах полымя, у руцэ двусечны меч справядлівасьці й перад ім сьцяг зь імем, якога ніхто ня ведае, і за ім чатыры цёмныя вершнікі, той на серністым кані, які называецца Пажар і дастае сваім лукам да краёў зямлі, і той на чырвоным скакуне, які называецца Вайна й бярэ мір, каб яны адзін аднаго душылі ў далінах і на ўзвышшах, і той высока на чорнай клячы, зь імем Голад, у руках вагі, мера пшаніцы за срэбранік і тры меры ячменю за столькі ж, і той на буланай шкапе, вершнік Сьмерць. І зрабілася сонца, як валасяны мех, і месяц, як кроў, і цягнуліся ўгору орды Гога й Магога, на жоўтых і чырвоных і бялёсых і буланых конях і былі ў дасьпехах, агністых і бялёсых і серністых латах, і пасярэдзіне іх лёталі процьмы шаранчы, у іх былі як бы разразныя вочы й хобаты, якія плявалі агнём, і шалясьценьне іх крылаў было як скрыгат жалезных калясьніц. І за імі сьледам ляцелі анёлы глыбіняў, якія былі скінутыя ў шосты дзень разам са мною і з анёлам Люцыпарам, і на іх было шматфарбнае адзеньне і яны брынчалі на цымбалах і білі ў літаўры й дзьмулі ў трубы, аж далёка разносілася і ўсё жывое палохалася, і паперадзе іх крочыў зьвер зь сямю галовамі й дзесяцьцю рагамі, і называўся той зьвер Антыхрыст, і начальнічаў над усімі. І ледзь толькі яны ўсе прайшлі, як расступілася зямля, і зь яе падняўся пешы люд, які складаўся з жабракоў і злодзеяў і да іх падобных выпаўзьняў, і яшчэ з калекаў і сухотнікаў і такія ж з пакалечанымі чэлесамі й некаторыя несьлі галаву пад пахай альбо пятлю з шыбеніцы на шыі, а яшчэ й жанчыны гэтакага ж гатунку, бяззубыя, кудлатыя, з адвіслымі цыцкамі й са сьмярдзючымі дзіркамі, і ўсе гэтыя і многія іншыя лямантавалі й крычалі рознае паскуднае кепства й патрасалі кулакамі, бо такімі ж гаротнымі й прыгнечанымі, як у жыцьці, былі яны і ў сьмерці, і цяпер вось прыйшоў дзень суду, думалі яны, і дзень гневу, і яны пасьпяшаліся за вершнікамі й пахібнымі анёламі й былі, як хмара чорных птушак, што плыве па небе. А Люцыпар сядзеў на круглым камені, нага на назе, кульгавая наверсе, абапершыся падбародкам на левую руку, прапускаючы міма сябе процьмы войска рабі, нібыта тут быў вялікі спэктакль, некім зладжаны менавіта толькі дзеля яго.

Рабі кратае мяне за плячо кончыкам пальца, і я ўздрыгваю. Марна, кажа ён, усё было пустая марнасьць, гэтым разам таксама.

І я ведаю, што ён думае пра сьмерць, якою ён памёр на крыжы, і як я яго прагнаў ад маіх дзьвярэй, бо ён адмовіўся ад барацьбы; а цяпер ён змагаўся, і гэта зноў жа было ня больш, чым пстрычка ў пустату. Рабі, сказаў я і схапіў яго за руку, далікатную, як у жанчыны, рабі, можа так стацца, што сёньня ты выбавіў самога сябе.

І было там шкляное мора, якое рассыпалася, і выспы, якія апусьціліся, быццам іх ніколі й ня было, і горы, якія распаліся як вялікія гурбы пяску, і зямля гарэла з аднаго краю ў другі; а людзі ўцякалі ў пячоры ў скалах і шыліся ў шчыліны муроў, і там заставала іх сьмерць, і яны ператвараліся ў цені на сьцяне. І зоркі ў агні ападалі зь неба й расчынялі калодзежы прорваў, зь якіх падымаўся атрутлівы чад і подых спусташэньня, і ўсё, што яшчэ заставалася стаяць, з грукатам лопалася. Але рабі ўсё яшчэ парываўся наперад, і воінствы яго за ім, шукаючы нябеснага Ерусаліма, які зь ясьпісу й шчырага золата й мае дванаццаць брамаў, тры на поўнач і тры на поўдзень, тры на ўсход і тры на захад, і над імі вялікі храм зь белага мармуру, у Сьвятая Сьвятых якога на адзінокім троне сам Бог, якому пакланяюцца й моляцца ў вякі вякоў праведнікі, якія носяць Яго пячатку на лобе; але нідзе не знайшлося такога горада, як высока ні парываўся рабі са сваімі сонмамі, з аднаго неба на другое вышэйшае, і ўздоўж і ўпоперак, пакуль на ноздрах ня выступіў шум і плямісты пот на баках коней чатырох цёмных вершнікаў і на баках коней ордаў Гога й Магога й нават упанцыраваная шаранча змардавалася і зьвер зь сямю галовамі й дзесяцьцю рагамі пачаў расслабляцца й пахібныя анёлы ў сваім шматфарбным адзеньні як і астатні пешы люд, што падняўся з магілаў, і ўсе наракалі, як народ Ізраіля пасьля саракагадовага блуканьня па пустыні. Тут нарэшце зацугляў рабі белага каня і выпрастаўся ў сядле й сказаў усяму народу: Гэты Бог нідзе; ён разьбіты разам са Сваімі анёламі й духамі, і ўцёк, і я, Сын чалавечы — цяпер Бог замест Яго, і я хачу рабіць тое, у чым Ён запрысягнуўся, але ніколі ня выканаў; я хачу стварыць новае неба й новую зямлю, у іх павінны цараваць мір і справядлівасьць, і ільвы ляжацьмуць каля авечак, і чалавек ня будзе ўжо ворагам чалавеку, а рука ў руцэ хадзіцьмуць пад маім сонцам і ў цяні майго саду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x