Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Так што, — кажа Агасфэр, — ergo, закасьцянелыя і зацятыя жыды таксама ня вінаватыя, тыя, што крычалі Укрыжуйце яго! і Яго кроў на нас і на нашых дзецях! так, нават мусілі крычаць Укрыжуйце яго! і наклікаць і чыніць ўсё самае ліхое й пахібнае, каб споўнілася воля Божая? І што, ergo, праклён, які мяне, Агасфэра, спасьціг, павінен быў бы спасьцігнуць самаго Бога ўва мне, Вечна Вандроўным Жыдзе?

Гер супэрінтэндэнт бачыць, куды ён залез са сваім аргумэнтам і што ён будзе глыбей і глыбей засмоктвацца багнай, чым больш ён абтоптваецца, але страх перад пякельным пракляцьцем і вечным агнём пад задніцай падганяе яго, і ён думае, што Божыя плечы шырокія, і маё каліўца чалавечай віны, якую я ўскладу на Яго, Яму плячэй не намуляе, і кажа: «Вядома!» і «Так яно й ёсьць!» і, «еrgo, навошта караць пастуха, калі ён робіць толькі тое, што сказаў яму яго гаспадар?» і, павярнуўшыся да свайго сябра Лёйхтэнтрагера: «Д'ябал, дзе твая логіка, сатана, дзе твой розум?»

Вострыя бровы Лёйхтэнтрагера падымаюцца, у вачах бліскаюць іскры, бо падлічыць, колькі будзе два разы па два, ён умее лепей, чым тыя, якія пакладаюцца на сваю веру й на цудадзействы Бога. Пасьля ён устае й ідзе да паліцы на сьцяне, на якой роўненька стаяць Бібліі Айцэна й іншыя пабожныя старакніжныя рарытэты, акуратна пераплеценыя, а справа Айцэнавыя ўласныя друкаваныя творы, вялікае багацьце й гонар аўтара. І бярэ адтуль «Хрысьціянскае настаўленьне etc. etc.», выдадзенае ў Шлезьвігу ў Нікалаўса Вегенэра, гартае яе, задаволена ківае й заўважае, што ў творы гаворка йдзе пра prаedestinatio альбо Божае прадвызначэньне, гэтую тэму вы толькі што прадыспутавалі й абгаварылі, і паколькі Айцэн, якому стала горача за вушамі, пацьвердзіў гэта, пытаецца як бы між іншым, ці ён і ніхто іншы напісаў усё, што ў гэтай кнізе, і паколькі Айцэн, мусіць пацьвердзіць гэта, сябар падыходзіць, трымаючы кнігу ў руках, назад да стала й разгорнутую кладзе перад Айцэнам, паказваючы пальцам разьдзел і радок, і кажа: «Чытай!», і паколькі Айцэн толькі мыляе губамі: «Уголас! Агасфэру таксама цікава паслухаць».

І Айцэн мусіць прачытаць тое, што напісаў у запале сваёй рупнасьці й што цяпер хацеў бы, каб ніколі так ня думаў, хоць усё гэта было старанна прадумана й пражавана яго добрым доктарам Марцінусам зь Вітэнбэрга, а менавіта: «Такім чынам, верны, сьвяты, найлюбасьнейшы Бог нікога не прадвызначаў і не ствараў для грэху й пракляцьця альбо вечнай сьмерці, а пракляцьце бязбожнага паходзіць зь яго ж самога.»

— «Зь яго ж самога» — паўтарае гер тайны радца й дадае, скіраваўшы вочы ўгору: — Не з таго там. — Гартае далей і кажа: — Чытай! — І зноў Айцэн мусіць чытаць уголас, і пацьвярджаць, што напісаў гэта сам, як ён апасаецца, сабе ж вырак, а менавіта:

— «І Бог сваім судом караў, і карае ў сёньняшнія дні асьлеплых і зацятых жыдоў паводле іхняй жа волі й іхняга праклёну; і трэба адзначыць, што Сьвятое Пісаньне гэтую жорсткую, працяглую кару прыпісвае ня Божаму прадвызнначэньню, а разбэшчанасьці й зацятасьці саміх жыдоў».

— Разбэшчанасьці й зацятасьці саміх жыдоў, — паўтарае Лёйхтэнтрагер, — а што важна й мае значэньне для саміх небаракаў жыдоў, мусіць, павінна мець значэньне для гера доктара Божай вучонасьці, такога як ты, дружа Паўль.

— Ідзі, гер супэрінтэндэнт, — кажа Агасфэр і падыходзіць да каміна, у якім злосна паблісквае, — якраз пара ўжо.

— Ідзі, Паўль, — кажа Лёйхтэнтрагер і паказвае яму кірунак, — мы пойдзем.

У Айцэна калоцяцца калені; яму хочацца пабыць яшчэ хоць хвілінку, яшчэ выпіць віна, якое так сьвеціцца на стале, але ён ведае, што яму не дазволяць, і ён баіцца, што застране ў коміне, калі яны ўтрох паляцяць празь яго, ён і Лёйхтэнтрагер і Агасфэр, і можа нават тут унізе звэндзіцца. Але яго сябар Лёйхтэнтрагер, які раптам устае перад ім увесь у белым, як анёл на карцінах, і Агасфэр, адзеньне на якім здаецца як бы са сьвятла, кладуць на яго рукі, амаль пяшчотна, і, быццам адгадаўшы ягоны клопат, Лёйхтэнтрагер кажа, што ня бойся, ня трэба страху й ты будзеш правільна транссубстанцыяваны. І як што Айцэн усё яшчэ зьдзіўляецца, якім жа чынам усё гэта можа стацца, ён раптам адчувае, як яму шырока адамкнула рот, як гэта бывае, калі палявы фельчар рве зубы, і чуе, як Лёйхтэнтрагер кажа: — «Прэч, душанятка, так і так ты ня цаца, а жалю вартая штучка, недабратворная, ня жыўнасная», — і адчувае, як нешта вырываецца зь яго, хоча яшчэ закрычаць да Бога альбо яшчэ да каго, але ня можа гэтага зрабіць.

Праз хвіліну, калі ў пакой уваходзяць крошка Маргарэтэ й пісар Калунд, яны знаходзяць бацьку: ён ляжыць каля каміна, задраўшы галаву, страшна вырачыныя вочы ашклянелі, язык вываліўся з рота.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x