Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Айцэн прымушае сябе засьмяяцца, хоць яму зусім не да сьмеху, і пасьля таго як ён адаслаў крошку Маргарэтэ з пакоя, якая даволі такі неахвотна выйшла, ён няцьвёрдым голасам пытаецца, ці ня хоча прыяцель Лёйхтэнтрагер сказаць на поўным сур'ёзе, што ў ім больш д'ябальскага чым проста імя, Люцыпар; акрамя таго ён, Айцэн, ніколі не схаўрусаваўся б з чортам і пактаў не заключаў бы так, каб ён гэтага ня ведаў, бо такі сатанінскі дакумант, як яно належыцца, прыпячатваецца крывёю, а тут ніякі чорт ня мае ні права на яго, ні якіх бы там ні было прэтэнзій да яго.

Тут падымаецца Агасфэр і выпростваецца ў цёмную постаць і разгортвае кавалак асьлінай скуры, якую даў яму Лёйхтэнтрагер, і чытае напісанае на ім у тоне, ад якога ў Айцэна кроў у жылах стыне:

— Глядзі, вось Я — на пастыраў, і спаганю авечак Маіх з рук іхніх і ня дам ім болей пасьвіць авечак, і ня будуць болей пастыры пасьвіць саміх сябе, і вырву авечак Маіх з пашчанак іхніх, і ня будуць яны ежаю ім.

Айцэн ведае словы, прарок Эзэкііль гэта той, якога ён сам часта панукаў на добрыя справы, і калі ён пачынае разумець, што Вечны Жыд пасьля яго праходу па «вуліцы» не вярнуўся б толькі дзеля таго, каб правесьці зь ім духоўны дыспут, а што тут ідзе пра вечнае жыцьцё, ён абараняецца з усім запалам і зацята, як толькі можа, і заяўляе, што ён, Айцэн, быў-такі лепшым пастухом, чым нехта ў сваім гешэфце, і хоць з Богам на вуснах, але ня чужы й сьвецкім выгодам, бо што ж тут такога; азірнешся вакол у герцагстве, і гер тайны радца пацьвердзіць: тут пануе найлепшы духоўны парадак, і няма нікога, хто самахоць ухіліўся б ад хрысьціянскага вучэньня, якое рупліва закладзена добрым доктарам Марцінусам Лютэрам, а сьледам за ім і ім, Яго герцагскай мосьці вярхоўным інспэктарам і супэрінтэндэнтам, і народ пачувае сябе ахаваным у веры, тым часам як па той бок мяжы, як на ўсход, так і на захад, культывуюцца самыя заганныя ератычныя вучэньні, і ўсякі там Гінц альбо Кунц лічыць, што лепш выкладае Хрыста, чым ардынаваны на тое слуга Гасподні.

Гаворыць гэта й глядзіць, шукаючы сьведчньня і падтрымкі, на Лёйхтэнтрагера, які заўсёды падшпорваў яго на богаўгодныя чыны й часта вяцягваў яго з лужыны; але той падбірае насьмешліва губкі й кажа:

— Менавіта таму, мой усехрысьціянскі дружа, менавіта за гэтыя адмысловыя заслугі ты цяпер чортаў.

І як толькі Айцэн падымаецца, каб запярэчыць, хоць у глыбіні душы ён ведае, што няшчасны ўкрыжаванец не на тое аддаў сваю кроў, каб увекавечніць паліцыю і сваё цела, ня дзеля пэрпэтуіраваньня вялікай моцы ўладаў, як жыд падымае руку й кажа:

— Бог ёсьць свабода, бо вырашае Ён, і ніхто іншы за Яго; калі ж тое праўда, што Бог стварыў чалавека паводле свайго вобразу, хто ж тады адважыцца ўціснуць чалавечы дух у дактрыны?

І тут Айцэн адчувае, што загнаны ў вугал, ён бачыць танец ценяў ў мігатлівым сьвятле й думае, што ўсё гэта маленькія чарцяняты, якія цікуюць за ім з распаленымі ражнамі й віламі, і ўскрыквае. Але гер тайны радца лёгенька кранае яго пальцамі й кажа:

— Паколькі вы лічылі сябе мудрым, вы сталіся дурнем, як і пісаў апостал Павел рымлянам.

Айцэн чуе гэта, і ў яго мозгу, у якім выслоўі й вершы Сьвятога Пісаньня закруціліся, як маленькія колцы, яго гэта тузае й падколвае, і ён думае, што чорт падкінуў яму выратавальную вяровачку, каб ён ухапіўся за яе. Таму кажа:

— Усё яно менавіта так, але што меў на ўвазе апостал, пішучы гэта? Што чалавек можа ісьці няправільным шляхам і ўпадаць у памылкі; ці ж за гэта ён робіцца чортавым і павінен быць пракляты на векі вечныя? Так, я памыляўся, бо я намагаўся пабудаваць на зямлі царства, якое сутнасьцю падобнае да нябеснага, дзе мае значэньне толькі адна рада і ўсё робіцца паводле адной волі; чалавек не павінен хацець чыніць, падобна Богу, ён толькі жменька праху.

І паколькі Лёйхтэнтрагер складвае рукі на грудзях і маўчыць, пакуль жыд ківае так, быццам успамінае словы, сказаныя ім Ісусу, калі той падышоў да ягоных дзьвярэй, Айцэн падазрае, што ён на правільным шляху, і калі крыху патрэніруецца ў самапрыніжэньні, альбо наогул знойдзе каго-небудзь, на каго мог бы перакласьці сваю віну, яму, дадаўшы крыху лёгкай рыторыкі, удалося б пазьбегнуць выраку, які яму пагражае, альбо, прынамсі, памякчыць яго. Таму кажа далей:

— Item, паколькі чалавек памыляецца, а Бог не, і ўсё ідзе паводле Божага рашэньня, направа, калі гэта так вырашана, альбо налева, калі й на гэта Ягоная воля, дык вынікае, што ня ўласна чалавек вінаваты, а Бог; і калі б чалавечая віна ня клалася не на самаго Бога, дык чаму ж тады Бог паслаў свайго роднага сына, каб той узяў усю віну на сябе?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x