Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Высвятленне гэтага пытання і даследаванне далейшага лёсу беднага жыдка было б у роўнай меры вартаснай задачай і для крыміналістаў і для гісторыкаў; толькі трэба апасацца, што час даўно ўжо сцёр усе істотныя адпраўныя моманты і доказныя факты. Што тут павінна ісці гаворка пра даволі спрытнага махляра, адразу ясна, калі падумаць, што такі прамінентны і для свайго часу высокаадукаваны чалавек, як Айцэн выйшаў на яго; і гэты Агасфер, як так званы Вечны Жыд, умеў праварочваць свае махлярскія гешэфты, што, зрэшты, зразумейце мяне правільна, гер калега, наогул не павінен успрымацца як алюзія Вашага суіменнага прыяцеля, абутковага гандляра.

У гісторыі часта здаралася так, што якія-небудзь дробныя прахадзімцы выдавалі сябе за славутасцяў, якія ў фантазіі народа яшчэ былі жывыя, — колькі бегала па свеце Ілжэнеронаў, колькі Ілжэдзмітрыяў, і нават знакаміты капітан з Кёпеніка, нотабэнэ шавец, як і Агасфер, адносяцца да гэтай катэгорыі, бо вобраз прускага афіцэра адначасова абуджаў і акрыляў пачуцці грамадзянаў. Нават апосталу Яну, пра якога, як Вы можаце ўспомніць, у Новым Запавеце (пар. Ян 21, вершы 20–23) гаворыцца, што ён не памрэ, а застанецца, пакуль не вернецца Хрыстос, знайшлі імперсанатара, аднаго такога, які пазней быў жыўцом спалены ў Тулузе яшчэ напрыканцы ХУІ стагоддзя.

Як я ўжо меў нагоду выказацца ў маёй кнізе «Самыя вядомыя іудэа-хрысціянскія міфы ў святле прыродазнаўчага і гістарычнага пазнання», раздзел «Пра Вечнага (альбо Вандроўнага) Жыда», вельмі падобна на тое, што ў выпадку з гэтым Янам, які ў евангеллях фігуруе як любімы вучань, трэба бачыць правобраз Агасфера. Чаго я ў маім галоўным пункце дасягнуў, што ў маёй толькі што названай працы магчыма крыху недастаткова акцэнтавана, але што я пасля сталага разважання і дыскусіі з маімі супрацоўнікамі цяпер павінен асабліва падкрэсліць, гэта: Агасфер ніякая не, нават высветленая праз паданне, гістарычная асоба, як і славуты імператар Барбароса, і ўжо ж такі ён ніякі не сучаснік адначасова Пілата і прафесара Ёханаана Лёйхтэнтрагера; хутчэй за ўсё ён ёсць сімвалічная постаць, сімвал-вобраз, і да таго ж даволі тыповы.

Як для германцаў Зігфрыд, вечны маладзён, падступнай рукой замардаваны герой, так і для вечна касым вокам падгляданых, усюды бяздомных, вечна з-краіны-ў-краіну-вандроўных, часта нават гнаных і цкаваных яўрэяў — Агасфер. У ім персаніфікаваны лёс яго народа. Элемент падабенства сягае аж да падрабязнасцяў яўрэйскай экзістэнцыі. Так С. Марпурга ў сваёй «L'Ebreo errante in Italia» (Фларэнцыя, 1891) цытуе, гэта Вам несумненна вядома, паведамленне нейкага Антоніа дзі Франчэска дзі Андрэа з Сан-Ларэнца, які нібыта сустракаўся з Вечным Жыдам у 1411 годзе: «Ён можа заставацца ў правінцыі толькі тры дні і ўжо спяшаецца ўпрочкі, бачна і нябачна; на ім адзенне з каптуром, аперазаны вяроўчынай, і ходзіць босы; тым не меней, хоць ён і не мае пры сабе ні машны ні кашалька, расплачваецца гатоўкай. Прыйшоўшы ў які-небудзь прытул, есць і п'е добра, а пасля расціскае кулак і дае столькі, колькі патрабуе гаспадар; і ніколі ніхто не бачыць, адкуль у яго бяруцца тыя грошы, і ніколі не бывае, каб яму іх не хапіла…» Гэтыя дадзеныя перакрываюцца са звесткамі, пададзенымі ў адной фламандскай народнай кніжцы з сярэдзіны ХУІІ стагоддзя, выдадзенай ананімна і без пазнакі года і месца выдання, якая, бадай, з'ўляецца перакладам з нямецкай, а насамрэч, мабыць, прыйшла ўзбочнымі шляхамі з французскай. Там гаворыцца: «Увесь ягоны скарб складаецца з пяці штубераў, якія заўсёды ўзнаўляюцца, колькі б ён іх ні траціў». У многіх выданнях «Кроткаго опісаня і розсказу про однаго жыдовіна з наіменем Агасферус», першая вядомая нам рэдакцыя якога выйшла ў 1602 годзе «ў Лейдэне ў Хрыстофа Кройцэра», дзіўным чынам падтэкставана дата «Шлезвіг 9 іунія 1564», падаецца далейшае апісанне, што яўрэй часта паяўляецца ў селішчах бедны і абадраны, але праз некаторы час ужо апрануты з іголачкі ў нітачку і нават у моднай выправе.

Тут адбіваецца натуральна не што іншае, як назіранне аўтараў народнай кнігі, што гандлёвыя яўрэі не ездзілі, як хрысціянскія купцы, з кашалькамі ў кішэнях, яны ведалі так званы безнаяўны разлік, каб не сказаць крэдытныя карткі, і гэтакім чынам пазбягалі стратаў ад нападу рабаўнікоў і падобнага зброду; так яўрэй едзе з рэкамендацыяй брата-аднаверца А. ў горадзе Б. да брата-аднаверца В. у горадзе Г. і там адразу атрымлівае грошы, якія здаюцца недасведчаным «гоям» грашмі з дзіўных крыніц.

У заключэнне дазвольце мне рэкапітуляваць думку нашага інстытута: Мы прызнаём Агасфера за яўрэйскі сімвал-вобраз. Усё астатняе, нягледзячы на Вашы ўхілістыя тлумачэнні, паважаны калега Лёйхтэнтрагер, і насуперак Вашым спробам праз разнастайныя, часцей нават чыста маргінальныя, каб не сказаць татальна абсурдныя матэрыялы пераканаць нас ў Вашай тэорыі, мы лічым глупствам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x