Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але калі ласка, скажуць, у нас ёсць цэлая навука пра душу — псіхалогія, і пра хваробы душы — псіхіятрыя, з адпаведнымі спецыялістамі, менавіта ж — псіхолагамі, псіхіятрамі, псіхааналітыкамі, псіхатэрапеўтамі, з адпаведнымі кафедрамі, клінічнымі ўстановамі, часопісамі, медыкаментамі і т. д. і да т. п.; значыцца павінна быць псіхіка, якою ўсё гэта займаецца. Шырока, добра, правільна. Але гэты від душы можа разглядацца толькі ў аспекце адзінства цела і духу; сепаратнай жа душы, якая магла б весці ўласнае жыццё да, у час альбо пасля псіхічнага існавання адпаведных людзей, як выявілі сукупныя прыродазнаўчыя даследаванні ў гэтым кірунку, няма; звыш таго, тое, што мы азначаем як душа альбо псіхея, ёсць проста функцыя чалавечай нервовай сістэмы, уключна з мозгам, выкліканая аб'ектыўнымі працэсамі ў прыродзе і ў грамадстве, якія, са свайго боку, праз органы адчуванняў чалавека ўздзейнічаюць на яго нервовы апарат і запускаюць яго ў рух. Адны з гэтых пераменных уздзеянняў, якія адлюстроўваюцца ў свядомасці альбо ў несвядомасці, у мысленні, адчуванні і снах чалавека, ужо даследаваны і растлумачаны, другія — не; але гэта толькі пытанне часу, сваім часам мы атрымаем поўную яснасць. Аднак абсалютна пэўна, што псіхіка чалавека, інакш яго душа, перастае існаваць у той момант, калі знаходзіць свой канец псіхічная функцыя мозгу, з чаго, дарэчы, урачы і адлічваюць момант клінічнай смерці, г. зн. з моманту згасання апошніх электрычных імпульсаў у мозгу.

Усё гэта банальныя ісціны, і я ведаю, што з імі, паважаны гер прафесар, я рвуся да Вас у адчыненыя дзверы. Я і паўтараю іх толькі ў магчымай мне сцісласці і даступнай сутнасці выключна дзеля ўразумення феномена Агасфера, якога Вы ўсё яшчэ маеце за рэальнасць, на што ў нас усё яшчэ адсутнічае якое б там ні было дастатковае навукова прымальнае тлумачэнне. Вандраваннем душы ў кожным разе гэта быць не можа, бо ўвогуле няма ніякай аўтаномна лунаючай у прасторы душы, якая магла б на працягу стагоддзяў трансмігрыраваць з аднаго Агасфера ў другога. Тут я хацеў бы ў Вас ласкава папрасіць адмысловай увагі; гэта — кардынальнае пытанне, што Вы на гэта скажаце?

Натуральна, і я ахвотна прызнаю Вашу рацыю, можна лічыць недахопам, што чалавечая душа, якая была б у стане вызваліцца ад сваёй цялеснай абалонкі, не існуе. Што няма такога тонкага інструмента, здольнага радасць і боль, любоў і нянавісць і да таго падобныя эмоцыі больш чым адчуваць, мяняючы іх у долі секунды, гэта сапраўды шкада; але навукоўцы, якія абавязаны служыць аб'ектыўнасці, павінны мірыцца з гэтым фактам, як і з усведамленнем таго, што ўсе мы з'яўляемся толькі грудачкай, праўда, высокаарганізаванай, матэрыі, якая ўтварылася ў працэсе маруднага, але цалкам натуральнага працэсу.

Пры гэтым разглядзе не трэба таксама забываць, што насамрэч неіснуючая бессмяротная душа з даўняга часу была выпрабаваным сродкам суцяшаць людзей за пот і кроў, якія на гэтым свеце пралівалі з разлікам на лепшы лёс на тым свеце. Так, напрыклад, пакепвае колішні таксама яўрэйскі паэт Гайнрых Гайнэ «Баю-баюшкі-баю з неба, так закалыхваюць, як дзіця, калі яно тхімкае, народ, вялікі зброд», і Карл Маркс піша ў сваёй крытыцы гегелеўскай філасофіі права: «Рэлігійная галеча ёсць, з аднаго боку, выяўленне сапраўднай галечы і, з другога, пратэст супроць сапраўднай галечы. Рэлігія — гэта стогн прыгнечанай істоты, гэта душа бессардэчнага свету як яна ёсць і дух бездухоўных абставінаў. Яна — опіум для народу.»

Гэта ёсць асноўныя прынцыпы і шматразова пацверджаныя асновы, з якіх мы зыходзім у нашым інстытуце, і таму нам феномен Агасфера, які Вы апісалі, проста здаецца фактарам, кампаненты якога выяўлены яшчэ недастаткова поўна, на які мы з Вашым ласкавым садзеяннем, шаноўны гер калега, спадзяёмся праліць святло.

З сяброўскім прывітаннем

Ваш адданы

(праф. д-р Dr. h. c.)

Зігфрыд Байфус

Інстытут навуковага атэізму

Берлін, сталіца ГДР

Геру

праф. д-ру Dr. h. c. Зігфрыду Байфусу

Інстытут навуковага атэізму

Бэрэнштрасэ 39а

108 Берлін

German Democratic Republic

2 красавіка 1980

Дарагі гер калега!

Ваша пісьмо ад 17 сакавіка знайшло мяне ў тую самую гадзіну як і дадатак да яго ад 24-га, з якога толькі можна заключыць, што шляхі, якімі сёння праходзіць пошта ў зносінах паміж усходам і захадам, у вышэйшай ступені дзівосныя. Але паколькі прадмет нашага ліставання такога роду, што нават самы прыдзірлівы цэнзар не можа высачыць у ім нічога заганнага ў адносінах да Вас альбо мяне, нам застаецца пераносіць затрымкі спакойна і радавацца, што нашая карэспандэнцыя наогул даходзіць да адрасата.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x