Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На гэтых словах ён нарэшце ўспамінае, што хворы ўсё яшчэ ляжыць на ложку, неаболены духоўна й цялесна, і што, мусіць, цяпер сама-сама крайні час, каб узбадзёрыць яго сьвятым прычасьцем і з тым прыйсьці да шчасьлівага канца. І ён ідзе да абцягнутай скурай прыгожа аздобленай скрынкі, якую прынёс з сабою і паставіў каля ложка, і адчыняе яе й дастае зь яе пудэлачка з тоненькай скібачкай хлебца, а таксама флакончык зь цёмным віном і срэбраны кубачак.

Хворы варушыцца. Усім на жах, і ня толькі жыду, са страшэнным крактаньнем хворы падымаецца, аж вочы ледзьве ня лезуць з чэрапа, і застаецца, абапершыся на худыя локці, у пазыцыі седзячы.

— Я хачу жыда, — кажа ён выразна і ўсім чутна, — хачу гаварыць з жыдам.

У гера Эпінуса расхлябеньваецца рот, ён думае, няйначай тут чорт уплішчыўся, і апэлюе да мінулых часоў, калі чорта выганялі з гвалтам і малітвай; таксама й сыну Дзітрыху й сёстрам Марце й Магдалене, і найперш жонцы Ганьне робіцца ня тое каб добра, застылі як Лотава жонка, якая акінулася зіркам на Садому, калі ёй гэта было забаронена, за што й ператварылася ў саляны слуп. А жыд папраўляе на рыжых валасах ярмолку й выцягвае з рукава лапсердака нітку й кажа хвораму:

— У нас яшчэ шмат часу ў абодвух, гер Айцэн, — і геру галоўнаму пастару Эпінусу: — Я перашкодзіў Вам у адправе Вашай трэбы, дык жа працягвайце, калі й не дапаможа ў Богу, дык хоць суцешыць чалавека.

Галоўны пастар страляе зьедлівым позіркам у магістра, які прывалок яму бессаромнага жыда, кідае такі самы позірк на жыда, які так велікадушна паказаў і адначасова выказаў такое абвінавачаньне; але яму не застаецца нічога іншага, як толькі адпраўляць трэбу абсалютна так, як і параіў яму жыд. І ён бярэ аплатку ў пальцы й кажа:

— Гасподзь наш Ісус, уночы, калі быў прададзены, узяўшы хлеб і падзякаваўшы, пераламаў і падаў сваім вучням, кажучы, прымеце і ежце, гэта цела маё, якое за вас аддаецца.

Пасьля чаго ён кладзе хвораму танюсенькую скібачку на дрыготкую губу, каб той праглынуў; а жыд усё гэта чуе й бачыць і ўспамінае рабі, як той прыхіліў яго да сваіх грудзей і шаптаў яму, што ўсё-такі любоў мацнейшая за меч, і ўспамінае, як мігацелі лампадкі на вечаровым ветры, што пранікаў праз вокны, і як сьвятло й цені адкідаліся на твары вучняў, на твар Юды Іскарыёта таксама, і ўсё гэта было даўным-даўно, а й што з таго сталася, думае ён, — абракадабра.

— Таксама й чару, — кажа гер галоўны пастар далей і крышачку накапвае з флакончыка ў кубачак, — і даў ім яе, кажучы: прымеце, гэта кроў мая, за вас праліваная на дараваньне грахоў.

Пры гэтым падносіць кубачак хвораму да вуснаў; але больш віна пабегла па падбародку на ложак, афарбаваўшы прасьціну ў чырвонае, чыста кроў жывая. А тады інтануе гер галоўны пастар пацеры, да якіх магістр Паўль рупліва далучаецца, як і рэшта сям'і, пасьля якіх, пацераў, можа ўжо й сьмерць нарэшце прыходзіць. Але ня сьмерць падступае да ложка хворага, а жыд, які раптам здаецца як бы на цэлую галаву вышэйшы, чым раней, а ягоны лапсярдак як бы робіцца сьвятарскаю рызаю. І ён кладзе сваю руку, як калісьці зрабіў гэтак рабі, на руку хворага й кажа яму:

— Я прыйшоў, як Вы пажадалі, гер Айцэн, і гатовы да паслуг на любыя даведкі.

Тым часам да хворага праціснуліся ўсе астатнія, у першую чаргу магістр Паўль, які лічыць, што мае першае права на жыда, але й брат Дзітрых і сёстры Марта й Магдалена, а таксама жонка Ганна й сам гер галоўны пастар Эпінус, бо побач з пахапнасьцю да грошай і прагай да пацехі цікаўнасьць ёсьць самы моцны пацяг і паганяты. Але хворы больш не глядзіць ні на жонку, ні на дзяцей, ні на дастойнга гера галоўнага пастара; ён глядзіць толькі на гэтага жахлівага, агіднага жыда, сузірае толькі яго разгарачанымі вачыма, бо гэты Агасфэр зусім не падобны на зморшчанага, скукшанага, сьлязьлівага старалюдка, якім ён яго сабе ўяўляў, і пытаецца:

— Дык гэта праўда, што Вы, вечны вандроўнік, і што вы бачылі нашага Госпада Ісуса ў асобе ды так за абы што й прастарэкавалі зь ім?

Яўрэй ківае галавой.

— А то хто ж яшчэ? Ці ж бы йшоў я да Вас, каб ня быў той, хто я ёсьць? Каб я так жыў, каб я так стаяў, як стаю перад Вамі, гер Айцэн, як я ня гутарыў з рабі, калі ён у дарозе на Галгофу з крыжам на плячах спыніўся каля дзьвярэй майго дома.

Гэта здаецца хвораму вельмі слушным і ўсяляе давер, так што ён дабрадушна заяўляе:

— Мяне мучыць страх перад Нічым. Скажыце мне, прашу Вас, гер Агасфэр, ці ёсьць несьмяротная душа, і калі яна ёсьць, празь якую дзірку яна пакідае чалавечую стаць і куды выпраўляецца?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x