Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось ён ідзе угору з крыжам,
сухія губы сьмягла ліжа,
але далей ідзе Ісус,
пакутны тарабаніць груз.
Жанчыны плачуць. Ім Хрыстос:
«Іду! Пакіньце вашых сьлёз!»

Калі толькі Айцэн нешта ведае зь Бібліі, дык менавіта гэтую гісторыю, якую сёньня ведаюць усе людзі; тым ня меней яны стаяць, як прыкаваныя, у клубах чаднага поту й цыбулі, яны амаль ня дыхаюць, у таго вунь старога сьліна цячэ па барадзе, а ён і не зважае, другі, забыўшыся, іста чухае задніцу; але прыгажуня Гэлена хуценька мяняе табліцу, новая побач з пакутнікам Ісусам паказвае чалавека ў залацістажоўтым шаломе з чырвонымі нашчочнікамі, які марна спрабуе падаць Ісусу руку. І тут жа яна гаворыць дрыготкім голасам:

Вось афіцэр тут убаку
пабрацку падае руку,
але ня зрыць Ісус нічога,
бо толькі ж думае пра Бога.
І афіцэру ўжо вядома,
што чалавек той — ecce homo.

Як заўсёды, калі Айцэн чуе два падрад лацінскія словы, а гэтым разам асабліва, пры еcce homo яму мароз дзярэ па скуры, ён упэўнены, што прыгожая красамоўніца заўважыла яго падчас сваёй мастацкай дэклямацыі; бліснула вока, невялікая паўза, можа, усяго на адзін перавод духу, але ён выразна адчуў — пазнала; Маргрыт, якую ён ведае, і прынцэса Трапезундзкая сплываюцца ў ягоным мазгу ў адно; еcce homo, думае, з храпы гэтай чорта-жыдоўскай лярвы, аж галава неяк пайшла, а пасьля думае, ну, хто я такі, каб быць стражэйшым за самаго Госпада Ісуса Хрыста, які, пасьля таго як грэшніца ўмыла яму ногі сьлязьмі й пацалавала іх і абсушыла іх сваімі валасамі й памазала алеем, сказаў пра яе: многія грахі ёй даруюцца, бо яна многа любіла; толькі што Маргрыт ня мела ніякай схільнасьці да ўсіх пералічаных параметраў і ног яму ня мыла, каб аблашчыць іх, але ж такі яшчэ далёка ня вечар. І вось там на памосьце ўжо вісіць новая табліца, і на ёй зьлева відаць нашага Госпада Ісуса зь ягоным цяжарам, як ён дрогка падгінаецца ў каленях, а справа ад яго жыд у чорным каптане, вельмі, здаецца, падобны на таго, зь якім Айцэн пазнаёміўся ў той лёсавызначальны вечар, а за жыдам дом з каланадай, і паміж касымі калонамі выпірае нейкая штанга, на якой прымацаваная таблічка, дакладней, зялёны вянок і ўсярэдзіне яго прыгожы пурпуровы бот. Прынцэса Гэлена прыматкабожылася каля карціны, і па ёй відаць, што яе гісторыя набліжаецца да таго пункту, дзе вузел, які яна з такім дбаньнем завязала, разьвязваецца й сьледуе магутны ўдар грому; грудзі ў яе ўздымаюцца й апускаюцца, касмач на турбане дыбіцца ўгору, і яна паглядае паверх людзкіх галоў, быццам там удалячыні бачыць ясную ўяву, і кажа:

Габрэй Агасфэр адмыслова
там правіў рамяство шаўцова,
меў лаўку, дом свой і машну.
Гасподзь падумаў: адпачну,
хоць дух траха перавяду
ў цяньку дзьвярэй, бо не дайду.

І тут, натоўп ахае як з адных грудзей, — той ужо стаіць каля прынцэсы, у сваім заношаным лапсярдаку й круглай ярмолцы на галаве, такой самай фарбы, што і ў Госпада Ісуса на табліцы й на вялікай карціне, дзе ён вісіць на крыжы. Стаіць вось, як з каноплі выскачыўшы, не, думае Айцэн, — як зь пекла выскачыўшы, Вечны Агасфэр, які ня можа ні адпачыць, ні памерці, а павінен бадзяцца па сьвеце ўдоўж і ўпоперак, у холад і ў сьпёку, угору праз горы і ўніз праз пустыні, праз зарасьлі цярноўніку й чартапалоху, па скалах і кручах, праз таросы й валуны, праз рэкі й моры, бясконца, бясконца, і восека ён ужо тут, на рынку ў Гэльмштэце, гатовы да пытаньняў і адказаў пра тое, як яно было насамрэч зь ім і нашым Госпадам Ісусам і чаму ён так жудасна пракляты.

— І тады кажа мне рабі, — гаворыць ён у цішыні рыначнага пляца, — дазволь мне адпачыць, кажа ён, мне муляе ў плечы, гэта больш чым добрых трыста фунтаў, думаю я, і ўсё цьвёрдая драўніна, з кантамі. Так, кажу я яму, муляе. А як ты сабе думаў, ня муляе нам ярмо, накладзенае на нас рымлянамі? Дазволь мне адпачыць, кажа ён, дарога тут угору камяністая, а яны бічавалі мяне. Так, кажу я яму, дарога камяністая й крутая. А як ты сабе думаў, ці камяністая, ці крутая дарога, якою ідзе народ Ізраіля? Дазволь мне адпачыць, прашу цябе, кажа ён, я павінен сабрацца зь сілаю, каб пайсьці да майго бацькі на неба. І так кажу я яму, твайму бацьку на небе, хочаш…

— Утні язык! Ня хлусі!

Айцэн жахаецца. Гэта ж ён сам крыкнуў, гэта ж ён сам і палохаецца, уціскае галаву й хуценька азіраецца вакол сябе, ці не падыме хто кулака, каб учасаць яму ў пысак, з чаго чалавеку вялікая шкода становіцца. Але людзі вакол яго, здаецца, гэтаксама спалохаліся, як і ён альбо як той жыд на памосьце, у якога слова пад грудзі падвярнула й засела ў горле, ледзь не ўдавіўся, — тыц-мыц, сказаць няма чаго, аж потам упацеў. І калі Айцэн бачыць, што ніхто яму не пярэчыць, ніхто не падымае на яго руку, больш за тое, усе вочы паставілі на яго, вылупіліся, як вырачкі якія, быццам тут цудадзей ня жыд, а ён, і, набраўшыся адвагі, адчуваючы сябе ледзь ня блюзьнерам, ён кажа сабе, вось зараз пакажу таму жыду, набірае паветра й крычыць на ўсе грудзі:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x