Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А жанчына падымае руку і, убачыўшы, што людзі ўраз захлябенілі пашчы, заяўляе звонкім, урачыстым голасам, што яна прынцэса Гэлена, малодшая й самая любімая дачка Трапезундзкага князя, які, як высокі герцаг, служыць пры двары магутнага султана; але што яна пакінула бацьку й маці й прыгожы гарэм у Канстанцінопалі, дзе ёй толькі птушынага малака не хапала, дзе было ўсё, чаго толькі душа жадала, убраньне і ўборы й шаўковыя падушкі й чорныя рабы ў абслузе, каб вахлярамі абмахвалі, бо ў ноч перад яе васемнаццатым днём нараджэньня зьявіўся ёй Вечны Жыд Агасфэр, асуджаны нашым Госпадам Ісусам Хрыстом на вечнае блуканьне аж да суднага дня, і яна навярнулася ў правільную веру ў нашага Госпада Ісуса Хрыста, у вечнасьць. І з таго часу ўсюды сьледуе за Вечным Жыдам Агасфэрам, які ня можа памерці і ўвесь час пастаянна ўзнаўляецца на шляхах сваіх, а яна яму як бы нябесная нявеста, каб сьведчыць людзям пра веліч Бога й пакуты нашага Госпада Ісуса Хрыста, якія Вечны Жыд бачыў на свае жывыя вочы, і ён потым сам выступіць і пакажа ўсяму народу свае памечаныя крыжавымі стыгматамі ногі й простымі словамі раскажа, як наш Гасподзь Ісус гутарыў зь ім і як пракляў яго за вялікую бессардэчнасьць, у якой ён, небарака й гаротнік, вось ужо тысяча пяцьсот дваццаць два гады раскайваецца. А каго не кране шчырая гісторыя-споведзь, той хай пасьля спакойна дыбае сваёй дарогай, Вечны Жыд усё ім даруе, і наш Гасподзь Ісус Хрыстос даруе таксамака; калі ж каму дойдзе да мозгу касьцей, як яно й павінна даходзіць шчыравернаму хрысьціяніну, той пасьля можа купіць ілюстраваны, выдатна надрукаваны скрутак з гісторыяй пракляцьця Вечнага Жыда Агасфэра і ўкіне сваю лепцінку ў кубак, якім яна абнясе людзей, бо яна й гер Агасфэр хацелі б і ў іншых месцах далучыць людцаў да гэтай весткі.

Айцэну як зарвала, так і стаіць усё яшчэ. Ці мог ён тады, пасьля той вечарыны ў доме ў магістра Мэланхтона, сваёй затуманенай віном галавой нават блізка падумаць, што той настырны малады жыдок, які трымаў Маргрыт на каленях і рабіў зь ёю і так і гэтак, мог мець хоць якое б там ні было дачыненьне да Вечнага Жыда, але ў сьвятле наступнага дня адагнаў яго ад сябе як чыстую прымару й насланьнё. А тут яшчэ й каб сама прынцэса Гэлена з Трапезунда, якая служыла ў яго сябра пакаёўкай, апратвала нанач пасьцель і выносіла начны посуд за ім, былым студыёзусам Айцэнам, і пры гэтым два мясістыя паўмесяцы ззаду пад спадніцай так панадна перашавельваюцца: вой, няўжо мы й праўда ўсе «сукупнасашчэпленыя», і хто ж тады той другі, што засеў у ім?

Лёйхтэнтрагер, здаецца, усё яшчэ сядзіць на ўслончыку каля гасьцініцы, п'е сваё віно й не здагадваецца пра буру ў грудзях магістра Айцэна, якога так і падсьцёбвае ўскочыць на той памост і залезьці прынцэсе Гэлене пад камізэлю і ў шаравары, і не таму, што яму наўме нейкія там вашыя брыдоты, не, з чыстай цікаўнасьці й прагі пазнаньня; але й так куды б ён дайшоў, бо ж людзі навакол толькі хочуць ведаць, як там тое было з праклінаньнем Жыда, але, канечне, ня ён адзін хацеў бы пашураваць у гэтым вышытым капшучку, толькі ж ніхто гэтага ня робіць.

Прынцэса Гэлена тым часам павесіла на планку вялікую табліцу, на якой, табліцы, быў відзён рыжабароды Ісус, апрануты ў прыгожа афарбаваную пурпуру, зь зялёным цярновым вянком на галаве, перад ім воіны паказваюць яму язык і крывяць пачварныя твары і ўсяляк зьдзекуюцца й насьміхаюцца зь яго, а адзін нават б'е кіем па галаве.

І пры гэтым яна дэклямуе ўзьнёслым голасам і з правільным націскам:

Вы бачыце, як зброд служак
сьмяецца з Госпада ўсяляк,
шалёна зьдзекуецца, б'е
і шкумутаніць, і плюе.
Ён церпіць зьдзекі, глум і сьмех
за нашыя правіны й грэх.

Айцэн думае, што гэта зусім ня той задзірлівы тон, у якім Маргрыт цэлы час гаварыла зь ім, ня тая мова, якой яна карысталася; па ўсім адчуваецца, што тая, хто так свабодна, не заікаючыся, не запінаючыся, прамаўляе прыгожы вершык, паводле вымаўкі й складу, паводле таго, як спрытна хлешча языком, яна хутчэй за ўсё знатная дама, хай сабе прынцэса з Трапезунда, хай скуль бы там ні была. Тым больш гэта хвалюе яго, ён азіраецца, шукаючы свайго сябрука Лёйхтэнтрагера, бо той лепш за каго другога патрапіць сказаць яму, якія такія акалічнасьці павязваюць яго з усім гэтым; але таго зноў дух прастыў, а турчанка Гэлена тым часам выставіла новую табліцу, пасярэдзіне якой зноў-такі Гасподзь Ісус, гэтым разам у белай сарочцы, і сакавітыя пурпуровыя кроплі крыві адна за адной зьбягаюць па скажоным ад болю твары, між тым як ён, угнуўшыся пад цяжарам, нясе крыж пад мілаўбольнымі позіркамі заплаканых жанчын, якія заломваюць рукі каторыя перад грудзьмі, каторыя за галавой. Прынцэса Трапезундзкая, указваючы левай рукой на карціну, правую малітоўна ўзносячы ў неба, прасякаецца яшчэ больш палкай пабожнасьцю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x