Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І пашкадаваў я цябе, рэбэ Ёшуа, нягледзячы на тваё вялікае вар'яцтва, і сэрца ў мяне сьціснулася ў грудзях, калі я ўбачыў, як ты йдзеш да мяне з крыжам на плячах.

І ўбачыў я твой позірк, калі ты пазнаў мяне каля майго дома, і як дрыжалі твае вузкія губы, а ты спрабаваў загаварыць, але ўспасобіўся толькі на хрыплы шэпт.

І я падышоў да цябе й сказаў: Як ты бачыш, я з табою ў тваю цяжкую гадзіну.

Ён кіўнуў і прамовіў: Ты сказаў, што я змагу адпачыць у цябе.

А я нахіліўся да яго, бо ён стаяў, нізка прыгнуты цяжкім крыжам, і я сказаў: У мяне пад вопраткай ёсьць меч Божы, і я хачу агаліць яго за цябе, і ўсе твае перасьмешнікі й твае ворагі і ўсе жаўнеры да сьмерці перапалохаюцца й паразьбягаюцца ад бляску яго.

Ён маўчаў.

А ты, рэбэ Ёшуа, сказаў я далей, скінеш зь сябе крыж і выпрастаешся, і згуртуеш народ Ізраіля вакол сябе й павядзеш яго, як напісана, бо твая барацьба, о княжа, і твая перамога, о цару!

Але ён патрос увенчанай цернем галавой і адказаў мне: Пакінь свой меч у похвах. Ці ж не павінен я выпіць келіх, які наканаваў мне мой Бацька? А я хацеў адпачыць у ценю тваіх дзьвярэй, бо я да сьмерці стаміўся.

Тады забрала мяне злосьць на гэтую ўпартасьць, і я адштурхнуў яго ад сябе й крыкнуў: Прэч, дурань! Думаеш, таму там угары вялікі клопат, што яны пратнуць цьвікамі твае рукі й ногі і пакінуць так на маруднае паміраньне на крыжы? Ён жа стварыў чалавекаў такімі, якія яны ёсьць, а ты хочаш перайначыць іх сваёй жалю вартай сьмерцю?

І я бачу яшчэ, быццам тое было сёньня, твар рабі, які ён бледны пад кроплямі крыві, і чую, як ён кажа: Сын чалавечы йдзе, як напісана ў прарока, а ты застанешся і чакацьмеш мяне, пакуль я вярнуся.

Пасьля гэтага ён пайшоў далей і зьнік за паваротам, дзе дарога павяла ўгору на Галгофу, і за ім увесь люд, і люд шумеў і скакаў, быццам аплаціў пацеху яму сапраўдны цар. А пасьля была вялікая ціша, і сьвятло лілося на лісьце майго вінаграду, які віўся па слупах ганка, і цені лістоў дрыжалі на каменьні двара, і я сядзеў і думаў пра рабі, які цяпер паміраў на крыжы, і пра яго словы, якія ён сказаў мне, і пра марнасьць усіх намогаў.

І тады прыйшоў Юда Іскарыёт і стаў перад мною з машною ў руцэ й сказаў мне: Ты той, хто клаў галаву сваю на грудзі рабі на трапезе, калі ён прычашчаў нас ад свайго цела й крыві.

А ты той, сказаў я, хто вінаваты мне адзін срэбранік з трыццаці, якія атрымаў за здраду.

Здрада, сказаў Юда, жорсткае слова, я толькі рабіў паводле таго, што быць павінна й паводле ўласнага жаданьня рабі, бо ці ж не сказаў ён нам, што ён павінен праліць сваю кроў за многіх на дараваньне іхніх грахоў, а пасьля мне, каб я рабіў, што зрабіць маю, хутчэй? Дык я толькі зрабіў, што было вызначана й паводле волі ягонай; а вось ты прагнаў яго ад сваіх дзьвярэй, калі ён толькі хацеў крышку адпачыць ад свайго цяжару, таму напраўду прадаў яго ты, а ня я.

Гэта вельмі зручна так думаць, адказаў я, калі лічыш, што робіш так, як яму вызначана толькі таму, што ён прылада й забаўка ў руцэ Навышняга. Але ўжо твой продак Адам быў пакараны высылкай і мусіў ісьці працаваць толькі за тое, што зьеў яблык, хоць яму й было прадвызначана зьесьці яго, бо інакш навошта Бог павесіў той яблык перад ягоным носам і стварыў зьмяю й жанчыну Еву? Гэта такая гульня, якую Бог вядзе з людзьмі, каб яны вырашалі, што ёсьць дабро й зло, і прытым не маглі зрабіць гэтага йнакш, як прадпісана, так што ты, хоць і нарадзіўся на здраду, робішся здраднікам па сваёй волі й таму ня можаш рабіць інакш, як толькі пайсьці да дрэва, што там вышэй за маім домам, і павесіцца на ім.

А я ёсьць дух ад духа Бога; я чыню абсалютна й без пачцівасьці, таму й ня маю патрэбы ў нікім, хто праліваў бы сваю кроў за грахі, якія я ўчыніць ня дам сабе рады. А цяпер дай мне срэбранік, які ты мне вінен.

І тады спалохаўся Юда Іскарыёт і таропка даў мне срэбраны дынар, які я патрабаваў, і пабег. Але праз хвілю, калі ўжо пайшло на шостую гадзіну, ён вярнуўся й сказаў, што астатнія дваццаць дзевяць ён занёс у храм і кінуў сьвятарам; але тыя не захацелі іх браць, бо гэта былі грошы за кроў. Пасьля гэтага ён павярнуўся й пайшоў да дрэва, якое расьце там вышэй за маім домам, і ўзяў вяроўку, якою водзяць аслоў, і павесіўся.

А я ўбачыў, як пацямнела неба, і з гор пацягнула халодным ветрам. І прыбеглі людзі, яны крычалі, што вялікая заслона ў храме разадралася напалам, быццам расьсеклася вялікай рукою, і ўвесь горад у страху перад Божай карай.

А я ведаў, што рэбэ Ёшуа памёр, і я схіліў сваю галаву й плакаў па ім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x