Уладзімір Някляеў - Лабух

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Лабух» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2003, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лабух: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лабух»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з'яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з'яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма.

Лабух — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лабух», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ура! — першым, не распранаючыся, кінуўся ў басейн хлапчук, які аб’яўляў вайну Серверу, а за ім і Сервер, і яшчэ адзін хлопчык, і дзве дзяўчынкі. — Ура!.. Лі-Лі!.. Вайна!..

— Шашлык, як заказвалі! — падаспеў з шампурамі Амед. — Дружба народаў!.. Глянь, і бацька тут!..

— І татарчык, — не звяртаючы ўвагі на крык і вэрхал, увайшла ў альтанку і паставіла місу з мясам і стос талерак на стол гаспадыня: русявая жанчына — ніякая не татарка. — Мяне Таняй зваць, а вас я ведаю.

— Хто ж не ведае... — выйшла з басейна і, як ні ў чым не бывала, села, мокрая, на калені мне Лі-Лі... Зверху пацалавала ў макаўку і спытала:

— Ты чаму не ў турме?.. Не хочаш?..

XVII.

Партрэт прэзідэнта, той самы, які Лі-Лі прывозіла ў дом Амеда, вісеў над сцэнай Тэатра моды — Шыгуцкі параіў Лі-Лі яго павесіць. Ва ўсякім разе так Лі-Лі сказала — і нібыта Шыгуцкі і даў ёй партрэт наўмысна для гэтага. Загадзя, каб натхняў.

Гэта была дурасць, пад прэзідэнцкім партрэтам скакалі амаль голыя дзеўкі, тут яму было не месца, але ніхто не асмельваўся сказаць, што дурасць, што не месца — і партрэт завіс над сцэнай.

За дзень да “Шоу Лі-Лі” (а Лі-Лі сваё шоу без лішняй сарамлівасці так і назвала) прагледзець яго прыехала міністэрская камісія — як іначай, калі прэзідэнцкі паказ?.. Сцэнограф шоу, заікасты Эдзік Малей, паспрабаваў заікнуцца прад высокай камісіяй, што можна было б павесіць партрэт ад сцэны збоку, на сцяне, бо на сцэне і так процьма партрэтаў, усё шоу на іх змайстравана, а міністр культуры спытаў: “Вы хто такі, каб такія пытанні вырашаць?..” І Эдзік адзаікаўся, што ён, канечне, ніхто, сцэнограф.

Некалі ў Міністэрстве культуры, яшчэ ў савецкім, партрэт Купалы ў холе вешалі. Мы з Крабічам сталі выпадковымі сведкамі: зайшлі за песню грошы атрымаць, а ў холе натоўп — Купалу вешаюць. Усім міністэрствам. Па цэнтры не павесіць — акно ва ўсю сцяну, і можна толькі ці злева, ці справа. Міністр сказаў: “Справа. Злева сонца ўзыходзіць, якраз асвятляць будзе, гэта сімвалічна. І ўсе нармальныя людзі спачатка ўправа глядзяць, гэта натуральна”. Міністэрства ў адзін голас: “Справа!.. Сонца!.. Натуральна!.. Сімвалічна!..” Але ўсе паспяшаліся, міністр яшчэ мысліў. “Не, на сонцы выгараць будзе... І справа — намёк нейкі... Нацдэмаўшчына, не?..” І міністэрства хорам: “Выгараць... намёк... нацдэмаўшчына...” Толькі ўжо не так упэўнена, бо раптам міністр зноў перадумае, а той не перадумаў: “І пры пераходзе вуліцы ўсе спачатку налева глядзяць, прывыклі”.

Довад гэты ўсе астатнія пераважыў — Купалу павесілі злева па міністэрскай вуліцы. Крабіч енчыў у захапленні.

Калі я да Крабіча пасля Стэфы заскокваў, брата-міліцыянта спаткаў на вуліцы. Не такога п’янага, як Крабіч, але і не цвярозага. Ён сказаў, што знайшоўся чалавек на следчага Патапейку. Сябра ягоны, які не трываў канторскіх, бо праз іх з міліцыі вылецеў. І можа нешта прыдумаць...

Па размове з Феліксам я ўжо не ведаў, нашто мне патрэбны следчы Патапейка, але брат-міліцыянт стараўся, звёў нас — і мы сустрэліся ўтрох: я, Іван Ягоравіч Патапейка і ягоны сябар Пятро Зіноўевіч. Брат-міліцыянт абазначыў перад тым, колькі гэта павінна каштаваць. Грошы я сябру даў, той — Патапейку. Мусіць, палову, ды мне без розніцы.

І Пятро Зіноўевіч вось што “прыдумаў”.

— Ці вы, Раман Канстанцінавіч, ці Лідзія Паўлаўна, ці хто-небудзь няхай знойдзе ўсё ж пісталет... — нехта ж ведае, дзе ён?.. — і аддасць Івану Ягоравічу. Ну, не знаходзіўся, ды выпадкова знайшоўся. Бамжы пісталет апазнаюць, ён здаецца на экспертызу, а тая паказвае, што Ігар Львовіч забіты не з яго. Версія следства па вашай лініі, Раман Канстанцінавіч, рассыпаецца, збіраць яе зноў Іван Ягоравіч і спрабаваць не стане — і канторскім, Раман Канстанцінавіч, якія на яе толькі вас і чапляюць, клізма.

Яны проста забіралі ў мяне грошы. Палічыўшы лабуха за лоха. І Пятро Зіноўевіч, каб хоць неяк сваё адрабіць, з іменем па бацьку старанна і падкрэслена ўсіх персанажаў дзеі называў. Мяне назваў тройчы.

Я спытаў:

— А калі б пісталет адразу знайшоўся, экспертыза паказала б, што Рутнянскі не з яго забіты?

— Не абавязкова і нават наўрад ці, — пстрыкнуў пальцамі следчы Патапейка. — У нас зараз праблема са спецыялістамі. А так я буду шукаць іншы пісталет.

— У мяне?

Патапейка весела здзівіўся:

— Адкуль у вас столькі пісталетаў?.. — І паклаў мне руку на плячо. — Мы ж дамовіліся. Знаходзьце і прыносьце.

Я сказаў, што падумаю. Можа, і знайду.

І ўсё ж я насампраўдзе лох, а не лабух. З таго, што распавядаў Фелікс, бясспрэчна вынікала: пазбавіліся ад Рутнянскага канторскія. Сачылі. Можа, і не ў двары, а ў пад’ездзе, паверхам вышэй. Адтуль ёсць лаз на дах. Пачакалі, пакуль выйшлі бамжы, я, “прафесарша”. Самы момант... Толькі адзін эпізод разрываў дзею: як гэта нехта хуценька ўвайшоў — і адразу стаў мацаць за падкладкай футра? Хіба што нюх у іх на пісталеты?.. Чамусьці ў маім уяўленні страляць мог толькі гэты пісталет.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лабух»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лабух» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Лабух»

Обсуждение, отзывы о книге «Лабух» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x