Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каб суняць у руках здаровы сьверб, я гляджу ў сьнежную далячынь, дзе адразу натыкаюся на «гасударсьцьвенны флаг» над нейкiм сельсаветам. На дапамогу неспадзявана прыходзяць рыжая Зiна i Гэнры Мiлер. «Слышь, Мишка, а что такое вагина?» — «Наверно, что-то с весами связано, — сонным голасам адгукаецца «прэзыдэнт». — Может, гиря». — «Сам ты гиря, — бярэ рэванш таўстуха. — Это же по-русски!» Поўня з дубальтовым падбародзьдзем паварочваецца да мяне. «Мужчина, вы не знаете, что такое вагина?» «Здагадваюся», — унiклiва кажу я. — «Ну так что?» — «Гэта павiнна быць зразумела з кантэксту». — «С чего, с чего?» Зiна з абражанай мiнаю вяртае кнiгу i дастае газэту з крыжаванкай.

«Известный художник-маринист». — «Шишкин». — «Не подходит». — «Репин», — зноў прапануе голены хлапец. «Козёл ты, Федя, неграмотный, — нязлосна ўключаецца ў iнтэлектуальныя гульнi «прэзыдэнт». — Это же Айвазовский». — «Тютелька в тютельку, — падлiчыўшы лiтары, захоплена выгуквае Зiна. — А как ты догадался?» — «Тут же написано: маринист. Море рисует, понятно?» — «А чего напечатали с ошибками: маринист? Проверочное слово «море», значит надо: «моренист». — «В газете козлы неграмотные сидят, а ты обзываешься», — чуецца голас бязвусага Федзi, i ў памяцi высьвечваецца выслоўе айчыннага клясыка пра тое, што дзяржавы ў часы росквiту нараджаюць вялiкiх паэтаў, герояў i каханкаў, а ў часы заняпаду — толькi пыл i шмат начальства. Другi пералiк здаецца мне занадта кароткiм.

Прыдарожныя гандляры сям-там грэюцца ля вогнiшча. «Помещение для хранения оружия, первая «а»...» Я заўважаю, што пачынаю думаць у красвордавым стылi: горад, да якога мы пад’яжджаем, сем лiтараў, першая «л»...

На лагойскай аўтастанцыi дзед з шызым носам прадае сушаныя баравiкi. Сьцяну за ягонай сьпiнай упрыгожвае напалову зьдзерты плякат з кавалкам гатычнага будынку i паловаю коннага рыцара пад бел-чырвона-белым сьцягам. Надпiс захаваўся цалкам: «Беларускi Народны Фронт — вяртаньне ў Эўропу». Дзед высморкваецца ў два пальцы, выцiрае iх аб палiтон i, закончыўшы падрыхтоўку да ўрачыстага моманту, дастае з кiшэнi пачатую пляшку «Русской». Калi вы даўно ня бачылi шчасьлiвага чалавека, паспрабуйце ўявiць таго дзеда з рыльцам ля вуснаў. Пакуль ён закусвае сваю нiштаватую дозу сухiм грыбам, я думаю, колькi сотняў цi тысячаў жыхароў Лагойску трэба апытаць, каб нехта адказаў на пытаньне пра тутэйшага графа, восем лiтараў, першая «т», якi ў 1856 годзе адчынiў у Вiльнi музэй старажытнасьцяў?

За Лагойскам сьнегу ўжо няма. Дзе-небудзь пад тым Гомелем, куды хацеў трапiць расейскi танкiст, вiдаць, яшчэ зьбiраюць радыяактыўныя грыбы. Усё ж мы немалая ў эўрапейскiх сумерах краiна, i дакляраваная п’яным старэйшым братам «утюжка» можа атрымацца не такой ужо хуткай i гладкаю, як мроiцца камусьцi з братнiх стратэгаў.

Гэтая выснова грэе мяне нядоўга. «Новое европейское государство, восемь букв, — чытае Зiна i сама ж прапануе адказ: — Беларусь». Зьлёгку пачырванець ад сораму за свой снабiзм мне не ўдаецца. «Ну ты даёшь, — кажа бязвусы. — Какое это, к чёрту, государство?» Давай, «прэзыдэнт», тваё слова, у думках пад’юджваю я вусатага, аднак той прыкончыў «Жырыноўскага» i цiхамiрна кiмарыць.

На ролю дэкарацыяў да мiзансцэны «Iкарус» прапануе цэлы горад з сотняў асабнякоў, што вырасьлi тут за гады нашае сувэрэннае незалежнасьцi, люструючы эстэтычныя арыентацыi шырокага спэктру мэнталiтэтаў — ад мiнгрэльскага да александрыйска-шклоўскага. У раньнiм сутоньнi гэты цёмны горад-спадарожнiк зь непадведзенымi камунiкацыямi ператвараецца ў разгорнутую мэтафару «нового европейского государства» i выклiкае хвалю настальгii па сваёй выратавальнай посттаталiтарнай «хрушчобе» ў Серабранцы.

Леваруч мiльгаюць бараўлянскiя шпiталi, дзе чвэрць стагодзьдзя таму мой бацька выслухаў сьмяротны прысуд, пасьля якога ўпершыню пасьля вясковага дзяцiнства зноў загаварыў, прынамсi са мной, па-беларуску. Аналёгiя ўжо гатовая адарвацца ад сваёй пратаплязмы і пачаць самастойнае жыцьцё, аднак дарогу ёй i аўтобусу перагароджвае на ўезьдзе ў Менск шлягбаўм з аўтаматчыкамi. Я пакуль ня ведаю пра ўчарашняе прызнаньне нашага прэзыдэнта ў сымпатыях да аднаго няўдалага мастака, якi таксама любiў насiць маленькiя вусiкi, i нiякiх трывожных асацыяцыяў з «ноччу доўгiх нажоў» не ўзьнiкае. Душа, наадварот, песьцiцца ў цёплых хвалях спакою за спадарожнiкаў: у той час, калi бяскрылыя разгортваюць крылы, аматарам красвордаў нiчога не пагражае.

Мой «Iкарус» яшчэ ня здолеў прывыкнуць да людзей з аўтаматамi на знаёмай мiрнай дарозе, таму на першым скрыжаваньнi ледзьве пасьпявае спынiцца перад каламутна-чырвоным вокам сьвятлафора. Так i ня даўшы рады «вспомогательной исторической дисциплине, изучающей гербы» (10 лiтараў), затое нечакана блiскуча адолеўшы «человека с одновременными признаками мужского и женского пола» (11 лiтараў), Зiна з двума сваiмi целаахоўнiкамi грацыёзна выгружаецца ў раёне вулiцы iмя «партийно-правительственного деятеля БССР» (6 лiтараў, першае «к»), што, як сьведчаць шматлiкiя вiдавочцы, да самага адыходу ў лепшы сьвет так i не навучыўся правiльна вымаўляць назву «машины для езды, колёса которой приводятся в движение ногами с помощью педалей» (9 лiтараў).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x