Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Царква сьвятых Пятра й Паўла

Наведаўшы за свае сорак гадоў некалькi сотняў цэркваў, касьцёлаў, кiрхаў, мячэтаў, сынагогаў, паганскiх капiшчаў (i нават прытулак сiбiрскага шамана, дзе пахла дарагiмi цыгарэтамi й таннай гарэлкай), у некаторых зь iх — напрыклад, у полацкай Сафii, у вiленскiм касьцёле сьвятой Ганны цi ў Спасаўскай царкве Эўфрасiньнеўскага манастыра — я сапраўды пачуваў сябе ў храме. Але — даруйце мне, храмы маёй Бацькаўшчыны ў яе этнаграфiчных межах, — найглыбейшым гэтае адчуваньне было ў Беларускай грэка-каталiцкай царкве сьвятых апосталаў Пятра й Паўла на лёнданскай Holden Road.

I рэч ня ў тым, што там пасьля набажэнства да вас не падыдзе знаёмы бацюшка i не пачне соты раз пераконваць, што Скарыну звалi Георгiем, а Iван Грозны вызвалiў Полацак ад лацiнскiх схiзматыкаў — як у Спасаўцы; i ня кiнуцца адразу некалькi заўзятараў, каб узахапы даводзiць, што менавiта iм павiнен належаць сабор, якi пабудавалi праваслаўныя (узарвалi на загад Пятра I таксама праваслаўныя), аднавiлi вунiяты, а малiлiся ў якiм перад яго закрыцьцём рыма-каталiкi — як у Сафiйцы. I ня ў тым, што там заўсёды — i ў лiтургii, i ў казаньнi — гучыць свая, а не чужая мова — як над гатычнымi нэрвюрамi сьвятой Ганны, дзе нашае слова ня будзе прамоўлена з амбону ўжо нiколi.

Прычыны адчуваньня такое сумоўнасьцi з храмам наўрад цi наогул можна растлумачыць, гэтаксама як немагчыма зразумець, чаму, калi я пераступiў яго парог, з дна памяцi залацiста-зялёнаю рыбiнаю ўсплыло выслоўе Леона Блюа пра тое, што гiсторыя — бясконцы лiтургiчны тэкст, дзе ёты й кропкi маюць ня меншую значнасьць за вершы або цэлыя разьдзелы, хоць сэнс адных i другiх нiкому ня ведамы і схаваны за сямю пячаткамi.

Каб вы маглi згадзiцца альбо не згадзiцца са мною, зычу вам калi-небудзь памалiцца ў лёнданскай беларускай царкве самiм — тады й вы будзеце захоўваць сярод сваiх папераў расклад набажэнстваў Вялiкага тыдня, а сярод незбуцьвелых успамiнаў — згадкi, як несьлi плашчанiцу, або як прылеглi перад усяночнай падрамаць у пакоi з галяграфiчным укрыжаваньнем i, расплюшчыўшы вочы, на хiсткай кладцы памiж яваю й сьветам сноў убачылi, як на выклеенай бледна-блакiтнымi шпалерамi сьцяне пералiваюцца ўсiмi колерамi зьменлiвыя ўзоры дзiцячага калейдаскопу.

Няхай на вуснах ваяўнiчых i проста атэiстаў празьмяiцца паблажлiвая ўсьмешачка, аднак, калi мне сьнiцца гэтая зусiм хатняя царква, назаўтра ў жыцьцi ўсё атрымлiваецца, i нават калi ранiцою ня памятаю сну, з падзеяў дня я ўсё адно разумею, куды наведвалася мая душа ў начных вандраваньнях.

Айцец Аляксандар

Калi вы ня ведаеце, што такое шчыры перадвелiкодны пост, вам трэба пабачыць, зь якой асалодаю п’е ўраньнi на Вялiкдзень гарбату з малаком айцец Аляксандар Надсан, апостальскi вiзытатар беларусаў-каталiкоў, рэктар Беларускае каталiцкае мiсii Англii й Францыi, дырэктар Бiблiятэкi і музэю iмя Францiшка Скарыны ў Лёндане etс.

Як я пакуль што не сустрэў храму, што адпавядаў бы маёй беларускай душы болей за лёнданскую Петрапаўлаўку (няхай даруюць сьвятыя апосталы гэткую фамiльярнасьць), так ня трапiлася на маiм шляху духоўная асоба, што адпавядала б сьвятарскаму чыну болей за а. Аляксандра, колiшняга хлапца з паднясьвiскае Гарадзеi, якi ваяваў з гiтлераўцамi ў Францыi (за гэта, як айцец А. Надсан пачаў прывозiць мэдыкамэнты дзецям Чарнобылю, дзяржаўная прэса суладным хорам абзывала яго фашыстоўскiм наймiтам), студыяваў матэматыку ў Лёнданскiм i Рымскiм унiвэрсытэтах, а ўрэшце атрымаў у Грэцкай калегii Грыгарыянскай папскай alma mater магiстра багаслоўя.

Што яшчэ распавесьцi вам пра а. Аляксандра?

Як ён гатаваў свой слынны рататуй?

Як паказваў музэй, дзе слуцкiх паясоў, здаецца, болей, чым ва ўсiх музэях Беларусi разам узятых, i дзе я пабачыў здымак са спробаю выцягнуць зь Дзьвiны пад Полацкам «Барысаў камень» — фатаграфiю, зробленую ў той час, калi самураi яшчэ не прадавалi нам ультрасучаснае тэхнiкi, а прыкiдвалi, у якую ноч «перейти границу у реки»? (Потым, калi гэтая тэхнiка зьявiцца, камень усё ж вырвуць зь ягонага спаконвечнага гнязда й падымуць да Сафiйскага сабору на ўсьцеху сьцiпламу й невядомаму аматару даўнiны, якi ўначы адаб’е ад «Барыса-хлебнiка» пудовы кавалак гранiту на сувэнiры, а таксама на радасьць нясьцiпламу й вядомаму пiсаку, што прысьвецiць гэтай падзеi чульлiвы опус пра вальналюбных старажытных палачанаў, якiя, каб не аддаць сямiдзесяцiтонную сьвятыню на зьдзек дзiкiм чынгiсханаўскiм ордам, скiнулi яе ў Дзьвiну i немаведама як i навошта — бо нiякiх чынгiсханаўцаў тут i не начавала — без усякае японскае тэхнiкi цягнулi яе пяць кiлямэтраў па дзьвiнскiм рэчышчы.)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x