Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Твой здаровы скепсіс, відаць, вынікае з таго, што табе ўжо даводзілася ад абстрактных разважаньнў пра сьмерць пераходзіць да жывых узаемазацікаўленых дыялёгаў з згаданай мадамай.

Памятаецца, Сэнэка дзеля пераадоленьня страху сьмерці раіў кожны дзень думаць пра яе. Сэнтэнцыя досыць сумнеўная, ды паспрачацца з выхавальнікам імпэратара Нэрона замінаюць крыкі з-за сьценкі.

Ты клічаш мэдсястру, але тая адмаўляецца й пасылае ў палату санітарку. «Ну што ты, дзед, шуміш, — кажа яна. — Нічога мы табе ня зробім. Не шумі». Ня выключана, што гэта астатнія словы, што данясуцца да сьвядомасьці старога. У калідоры немаладая зьнябытая санітарка незласьліва дадае: «Як вы ўсе ўстылі, блядзі».

Хтосьці заўважыў, што памерці — значыць перастаць паміраць, чаго ты шчыра зычыш пякельна спакутаванаму суседу. У тваёй палаце цяпер нікога няма, і ты ўпершыню пасьля апэрацыі дазваляеш сабе пяць глыткоў віна, замаскаванага пад кока-колу.

З дна плястыкавай бутэлькі вынырвае самае мудрае «сьмяротнае» выслоўе, якое ты калі-небудзь сустракаў: памерці, каб скараціць выдаткі. Пра завяршэньне зямнога шляху трэба пісаць ня толькі з павагай, але і з гумарам. Прынамсі, табе хочацца, каб пра твой сыход напісалі менавіта так.

Пакуль што ты занадта слабы і хутка хмялееш. Таму назоў, прыдуманы для прысьвечанага табе тэксту з подпісам «Група таварышаў» нельга назваць шэдэўральным — «Ён больш не запоўніць падатковай дэклярацыі».

Пацалунак бязвусага

Дыяна прыносіць табе кропельніцу з антыбіётыкам і глюкозай. А што будзе, калі ў гэты кактэйль дадаць грамаў сто сухога францускага віна? Сястрычка не адказвае і наагул трымаецца сувора й непадступна. Як быццам і не яна ўчыняла табе перад апэрацыяй незабыўныя агледзіны пасьля галеньня, а потым тымі самымі таленавітымі ручкамі ставіла клізму (пасьля чаго ты зразумеў, як пачуваўся біблійны Адам, калі ўжо быў створаны, але яшчэ не пасьпеў нічога зьесьці).

Ты таксама з задавальненьнем паставіў бы зараз Дыяне клізму або зрабіў нейкую іншую лекавую працэдуру, але пакуль мусіш назапашваць імпэту, бавячы час з агорклым немудрагелістым апаратам.

Зрэшты, ты несправядлівы да кропельніцы. Яна, між іншым, нагадвае клепсыдру. Розьніца ў тым, што, калі бутлік апусьцее, назад у яго зь цябе нічога не пакропае. Твая істота паглыне гадзіну часу разам з празрыстымі кропелькамі, якія яе адлічвалі, і народзіць думку, што іх, гадзінаў, застаецца ўсё меней, але насуперак элемэнтарнай лёгіцы, іхняя вартасьць зусім не расьце. Яна непараўнальна меншая, чым у юнацтве. Тады ад якойсьці гадзіны магла залежаць лінія лёсу. Нешта магло фатальна не адбыцца, ня зьдзейсьніцца. Цяпер ад яшчэ адной сплылай у невараць пустой гадзіны, як і ад безьлічы іншых, у прынцыпе нічога не залежыць. Нічога ў жыцьці ты ўжо ня зьменіш, ніякіх новых магчымасьцяў табе не адкрыецца. Вось прыйдзе Дыяна, ты дасі ёй шакалядку з арэхамі, адвернесься да сьцяны й паспрабуеш заснуць.

Ты заваяваў сабе права не берагчы час і не выціскаць зь яго максымуму, кажа ў табе нехта стамлёны і мудры. Аднак неспадзеўкі ў яго зьяўляецца даволі бадзёры апанэнт. Вось вернецца Дыяна, нашэптвае ён, і ты прапануеш ёй парушыць спартовы рэжым. Хіба кепска на начным дзяжурстве выпіць шкляначку добрага вінца з хворым, які дзень пры дні ўсё менш выдае на дахадзягу.

У тваёй клепсыдры застаюцца апошнія кроплі. Прамінула роўна 60 хвілінаў, і ў калідоры чуюцца сястрыччыны крокі. Покуль адчыняюцца дзьверы, у цябе ўжо не ўпершыню мільгае думка, што такая жанчына ня будзе спазьняцца на спатканьні.

Дыяна захоўвае непрыступны выгляд, але ён ужо робіцца стымулам. Калі сястрычка выцягвае з тваёй вены шпрыц, ты асьцярожна накрываеш яе руку сваёй далоняй і, натапырыўшы вусы, пачынаеш: «Вы ведаеце, што пацалунак бязвусага — як суп бяз солі?..»

Канібалы — за нас

Калі надыходзіць ачуняньне?

Калі сярод ночы прачынаесься ад жаданьня.

Калі просіш прынесьці з дому новы альфабэтнік і бярэсься перапісваць з зацухмоленага старога адрасы й тэлефоны знаёмых.

Калі хочацца, як у дзяцінстве, схаваць адзеньне пад перакуленай лодкай і пераплысьці туды і назад Дзьвіну.

Калі пачынае цягнуць у падарожжа куды-небудзь у Барсэлёну ці на Сыцылію.

Калі прагнецца выпіць пляшачку, а то і дзьве рэдкага ў тваіх шыротах віна. Паўднёваафрыканскага — з даўкім сухаватым прысмакам прозы Джозэфа Кутзэе і фантазіямі пра львоў, што любяцца сярод вінаграднікаў. Новазэляндзкага — уяўляючы, што акурат такі віном тубыльцы-маоры, вытанчаныя канібалы-гурманы, запівалі засмажаныя філейныя часткі калянізатараў. А найлепей — прапусьціць праз сваю істоту колькі шклянак аўстралійскага — з успамінамі пра адзіную знаёмую табе жыхарку паўднёвага паўшар’я, якая зрэдзьчас прысылае табе лісты і здымкі (што пакуль не катастрафічна адрозьніваюца ад навечна сфатаграфаванага тваёй памяцьцю дзявочага аблічча) і просіць, каб і ты пісаў ёй, бо іначай яна зусім забудзе сярод кенгуру і качканосаў мову, якой калісьці ты навучаў яе, нязьменна завяршаючы ўрокі практычнымі заняткамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x