Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На месцы айбаліта зьяўляецца маларослы падхорцісты міліцэйскі маёр, малады пэнсіянэр з ныркавай колікай. Дзень навылёт, наганяючы ўпушчанае за гады службы, маёр чытае кніжкі. Крытэр падбору міжволі кідаецца ў вочы: «Таварыш генэрал», «Камбат» і «Справа маёра Косьціна» зусім невядомых табе аўтараў, «Капітан Фракас» Тэафіля Гат’е і «Адысэя капітана Блада» Рафаэля Сабаціні. Пасьля выходных ты прыносіш суседу Габрыеля Гарсія Маркеса — «Палкоўніку ніхто ня піша», што ўспрымаецца з удзячнасьцю.

Тым часам з палаты ў палату ходзіць кульгавы, часткова спаралізаваны і цалкам невідушчы неахайны таўсматы хлопец, што расказвае ўсім гатовым слухаць, як яго, армейскага «дзеда», за два тыдні да дэмбелю сустрэлі за капцёркай «салагі» і сьпярша выцялі нечым цяжкім па патыліцы, а тады ўзяліся біць сьмяротным боем нагамі. Ты мусіш слухаць гэтую гісторыю зноў і зноў і штораз, гледзячы на абсыпаныя перхацьцю брудныя валасы калекі, ня можаш абагнацца ад думкі: што ж трэба было вырабляць «дзеду» з «салагамі», каб тыя зь зьвярынай лютасьцю адбілі яму і ныркі, і пячонку, і зрок.

Зрэшты, ня ўсё так проста і з «салагамі». У суседняй палаце ляжаць тры маладыя салдацікі, што найперш нагадваюць выпушчаных на «хімію» зьвераватых маладзенькіх зэкаў, на якіх ты нагледзеўся некалі ў Сібіры, працуючы ў студэнцкіх будатрадах. Цэлы дзень «салагі» шнуруюць, як злыганыя, па шпіталі, нешта бясконца жуюць і п’юць, а ўвечары, пасьля адбою, пояць у цёмнай сталоўцы віном маладую запаволеную санітарачку з заўсёднай разгубленай усьмешкаю на дзіцячым твары. Пояць, а затым па чарзе водзяць у ейную бакоўку з канапай, каб ураньні хваліцца, хто колькі разоў гэтае дзяўчо «отодрал». Апрача свайго начнога занятку, больш-менш асэнсавана яны робяць дзьве рэчы: стрыгуць перад выпіскай адзін аднаго «пад нуль» (бо ў іхняй брыгадзе спэцназу дазволеная толькі такая фрызура) і на супрацьпажарным плякаціку «проход держать свободным» акуратна прымалёўваюць сьпераду слова «задний».

Калі пяюць ваўкалачкі

Перад адбоем ты пераведваеш ужо безнадзейнага мастака з анкалёгіі. Ён знаёмы з правілам Гіпакрата, паводле якога пры двух болевых агменях пакутуеш толькі ад больш моцнага, які дашчэнту «сьцірае» слабейшы, таму закасвае рукаво, выцягвае з кішэні зграбную запальнічку-русалку і выкрасае агеньчык… Валаскі імгненна згараюць, скура падымаецца пухіром, ападае і запякаецца. Нясьцерпны боль у страўніку сьціхае, гаспадар бярэ цыгарэты (на пачку лёгкага «Marlboro» мільгае зроблены шарыкавай асадкаю малюнак), і вы выходзіце ў калідор.

Мастак меў пэрсанальныя выставы, замежныя паездкі. Але пра іх ён ніколі ня згадвае. Ён гаворыць выключна пра сваіх жанчын. Чамусьці мастак хоча, каб ты даведаўся, што адна зь іх пасьля аргазму замірала і ён спачатку палохаўся, ці не спынілася ў яе сэрца. Яшчэ адну калаціла, нібы ў ліхаманцы, а другая, перад тым як абрынуцца ў нірвану, па-ваўчынаму завывала, лякаючы яго ня менш за тую, што нерухомела. Напэўна, была ваўкалачкаю, думаеш ты.

Не сказаць каб такія размовы табе падабаліся. Але ты слухаеш спакойна і ўважліва: там, дзе неўзабаве апынецца мастак, у яго можа не знайсьціся слухача. Пэўна, якраз жанчыны, а не вэрнісажы і альбомы рэпрадукцыяў — галоўнае, што было ў жыцьці твайго суразмоўцы. Магчыма, менавіта ў іх, жанчынах, у іхняй памяці, ён будзе жыць значна даўжэй, чым у творах.

Мастакова рука — у суцэльных апёках. Ты пазіраеш на яе і разумееш, што жыцьцё, нават зь невыноснымі пакутамі, таксама мае свой кошт — да апошняе хвіліны.

Цяпер ты маеш магчымасьць разгледзець, што намаляванае на залаціста-белым цыгарэтным пачку. Упэўненая прафэсійная рука пакінула на ім складаную кампазыцыю з жаночых целаў, якія нібыта пераліваюцца адно ў адно. Малюнак падкрэсьлена эратычны, але каб «зайграць», яму нечага не стае. У цябе зьлёгку сьціскаецца сэрца: няма мужчыны.

Ты думаеш, што пры ўсёй сваёй натуральнасьці й банальнасьці сьмерць сапраўды набывае часам трагізм — калі творца памірае раней за ўласны талент.

Твой суразмоўца апавядае, як аднойчы на добрым падпітку бесцырымонна спытаў у незнаёмай прыгажуні ў ліфце: «Хочаш е...цца?», і тая крыкнула ў адказ: «Хачу! хачу!», а якраз у гэтым пад’езьдзе быў выхад на гарышча...

Аповед зьмяняе аповед. Табе робіцца цікава: пра што ты сам гаварыў бы ў ягонай сытуацыі?

Клізма з антычным падтэкстам

Сястрычка Дыяна, тая, што беспамылкова вызначае, калі сканчаюцца лекі ў кропельніцы, нагадвае, каб ты ад абеду рыхтаваўся да перадапэрацыйнае клізмы і нічога ня еў. Апрача таго, выяўляецца, што ты мусіш пагаліць навакольле сваіх самых запаведных месцаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x