Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праблема не настолькі элемэнтарная, як некаму здаецца. За пражытыя паўстагодзьдзя ты самастойна ніколі не галіўся (калі не лічыць пакінутага ў юнацтве скублівага электрапрыстасона «Харків», які, памылкова ўторкнуты ня ў тую разэтку, умомант сапсаваўся, але пачаў спраўна перадаваць першую праграму радыё). Боязь лёзаў закладзеная ў табе генэтычна, бо ў 1944-м найлепшага сябра твайго бацькі зарэзаў лязом у вугорскай цырульні гаспадар-хартыст.

Ты знаёміш з гэтай гісторыяй Дыяну і ўгаворваеш яе трошкі пабыць цырульніцай, адно што больш літасьцівай за вугорскага адмыслоўца. Ціск на спагаду ты спалучаеш з спробамі матэрыяльнага стымуляваньня гэтага чалавечага пачуцьця — дэкляруеш разьлічыцца паводле тарыфаў элітных салёнаў прыгажосьці або запрасіць чароўную цырульніцу на вячэру ў ціхую кавярню з адпаведным імені сястрычкі «антычным» інтэр’ерам. Дыяна абяцае падумаць, але ўвечары, відаць, атрымаўшы цікавейшыя прапановы (ня выключана, што нехта павядзе яе ў кавярню ўжо сёньня, якраз у той момант, калі цябе павядуць на клізму), паведамляе, што мэдсёстры голяць толькі спаралізаваных хворых. Абвясьціўшы жорсткі вэрдыкт, яна ўручае табе нажніцы, пару кранутых іржой лёзаў «Спутник» і дапатопны станок.

Ты зачыняесься ў ванным пакоі, становісься перад люстэркам і думаеш, што кожны мужчына, які браў у рукі лязо, напэўна, хоць раз ды ўявіў, як лёгка ён можа перарваць срэбную нітку жыцьця. Ты прыкідваеш, дзе найбольш надзейна і эстэтычна лязо магло б сустрэцца з тваім целам і пераконваесься, што думка пра самагубства — магутны заспакаяльны сродак.

Наступныя паўгадзіны ты зразаеш, а потым сашкрабаеш сваю інтымную фрызуру тупымі нажніцамі ды яшчэ больш тупымі лёзамі (зрэшты, дастаткова вострымі, каб пакінуць некалькі пякучых парэзаў).

У дзьверы настойліва стукаюць. Мэдсястрычка ўважліва правярае вынікі тваёй працы. Ты стаіш перад ёю, як Актэон перад Дыянай-Артэмідай, што ператварыла антычнага паляўнічага ў аленя. Сухія, цёплыя і ўпэўненыя пальцы сястрычкі таксама выклікаюць у тваіх паголеных органах пэўныя пераўтварэньні...

«А цяпер — на клізму!» — задаволена кажа Дыяна.

Пад ветразем прасьцінкі

Ліфт, на якім цябе, ужо абсалютна голага, адно прыкрытага прасьцінкай, падымаюць на апэрацыйны паверх, нараджае самыя нечаканыя мэтафары.

Лежачы на апэрацыйным стале, ловіш сябе на тым, што нават тут пах сьвежай бялізны ўсё роўна выклікае ў целе лёгкае прыемнае хваляваньне. У складках прасьцінкі тоіцца непаўторны эдэмскі халадок, настоены адначасна і на цнатлівых успамінах маленства, і на грэшных прыгадках сталасьці. Ты сьціскаеш краі прасьцінкі зьмерзлымі пальцам, на хвілю заплюшчваеш вочы, і табе мроіцца, што гэта — ветразь. Ён прывез цябе зь нябыту ў жыцьцё, а некалі яго напоўніць іншы вецер і вы адплывяце ў новы нябыт.

Наступная думка афарбаваная іншымі эмоцыямі: а чым ты празь пяць хвілінаў будзеш прынцыпова адрозьнівацца ад тых, што ўжо адплылі? Бадай адно надзетымі на ногі бахілкамі, якія нескладана будзе зьняць. Далей — яшчэ больш цікава: лезе ў голаў знаёмы апазыцыянэр абласнога маштабу, які пакутуе ад язвы, але ўпарта не кладзецца на апэрацыю, перакананы, што ў такім разе яго неадменна напаткае лёс зарэзанага сталінскімі эскуляпамі таварыша Фрунзэ.

Убачыўшы хірурга, ты ўздрыгваеш. Верагодна, такі самы засяроджаны твар быў у апошняга доктара, якога бачыў у сваім гераічным жыцьці тав. Фрунзэ. Тым часам хірург, зь якім цябе толькі ўчора пазнаёмілі, кладзе на тваё безабароннае калена важкую руку ў апэрацыйнай пальчатцы й пытаецца, як правільна пісаць слова «змаганьне» — зь мяккім знакам ці без. Анэстэзіёляг пачынае даваць наркоз, часу на тлумачэньне праблемы двух правапісаў ужо няма, і перад тым як цябе агорнуць цёмныя хвалі няпамяці, ты адно пасьпяваеш наіўна падумаць, што, калі ня вернесься, калі прачнесься ў іншым вымярэньні, твая справа тут не загіне, бо галоўнага ў краіне спэцыяліста ў лазэрнай хірургіі займаюць пытаньні беларускай артаграфіі.

Крылы мацнеюць у палёце

У наркозе ты, быццам тапелец, выгодна ляжыш на глыбокім дне і да цябе з усіх бакоў паўзуць перлавіцы ды цягнуцца смарагдавыя «русалчыны косы» — каб атуліць, аплесьці, уладкаваць яшчэ прытульней. Ды зьнячэўку ў твой зацішак, дзе ўпершыню за некалькі гадоў нічога не баліць, аднекуль з страшэннае далечыні далятае слабы голас: «Як вас завуць?»

Чаму некага абыходзіць, як цябе завуць? Тут табе добра і без імя. А раптам, узгадаўшы імя, ты падкажаш болю, дзе цябе шукаць, і ён зноў учэпіцца ў тваю плоць усімі кіпцюрамі і кіпцікамі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x