Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ты напружана разважаеш над спосабам сваёй помсты (байкот разрэклямаваных танных андорскіх крамаў? старыя добрыя графіці?..) і ўрэшце спазьняесься на апошні сёньняшні аўтобус.

Мо так яно і лепей. Няхай там, за перавалам, сакочуць конікі. Няхай загарае голая Віка, якую забіла бэтоннай плітой на будоўлі. Няхай, трошкі мружачыся ад сонца, чытае на лавачцы кніжку даўно асьлеплая геаграфіца, а сьпелыя мандарыны няхай коцяцца па сьцежцы да ейных ног і шыхтуюцца більярдавым трохкутнікам, абуджаючы ўспамін, як яе праблемны вучань, які ведаў шмат лішняга й непатрэбнага, аднаго разу запытаўся, ці бываюць мандарыны чарвівыя…

Расейцы

Ты едзеш Барсэлёнай у тутэйшым аўтобусе й назіраеш, як разьлезлая цётухна важка падплывае да кіроўцы: «Водитель, выключите, пожалуйста, вентиляцию!» Каталёнец кідае на просьбітку неўразуменны позірк. «Вы что, не понимаете? — ад душы зьдзіўляецца цётухна. — Я вам говорю: выключите вентиляцию!» Ёй і няўцям, што прастора, праўдамі і няпраўдамі захопленая расейскай мовай, няўхільна сьціскаецца, і што каб яе, цётухну, не зразумелі, зусім неабавязкова ехаць на край Эўропы. Дзеці і ўнукі зьмерзлай ад кандыцыянэру пасажыркі ўжо стануць сьведкамі сьцісканьня самой тэрыторыі Расеі.

Пакуль жа яны шчыльнымі радамі адпачываюць на ўзьбярэжжы Коста-Брава. Але зануды-эўрапейцы ўжо цяпер не даюць сваім стрыечным эўразійскім братам і сёстрам канчаткова расслабіцца. Пазаўчора паліцыя злавіла ўмельцаў, якія тэлефанавалі з дапамогаю дроціка. Учора на пляжы з шкадобаю казалі пра Сярогу, якога сыгналізацыя засекла на парозе з маркету зь дзьвюма пляшкамі віскі.

А сёньня гэтая публіка расхваляваная наагул жудаснай навіной. Выяўляецца, што ў гатэлі ўжо не пасікаеш, як раней, за мілую душу проста ў басэйн. Трэба не па-савецку вылазіць і цягнуцца ў WC, бо ў ваду дадаюць падступны хімічны рэактыў і вакол сікуна ўмомант разыходзіцца фіялетавае воблака ды яшчэ аўтаматычна пачынае граць музыка Вівальдзі.

«Вы только подумайте, сама Алла Борисовна... А им всё равно: плати штраф. Это ж тихий ужас!» — «Ну, пидоры! — салідарызуецца з сымпатызанткамі Алы Барысаўны абгарэлы на сонцы бамбіза. — У них точно мозги не в ту сторону крутятся. Скоро и в море не отольёшь! Тоже какая-нибудь х…я заиграет!»

Уплыў расейскай культуры на тваю творчую асобу значна разнастайнейшы, чым табе мроілася. Перад вячэрай ты плаваеш у басэйне на даху гатэлю, і ў тваю галаву дае нырца спакусьлівая думка: можа, хоць тут цывілізацыя яшчэ не сказала свайго апошняга слова? Вядома, лепей, каб пераканацца ў гэтым паспрабаваў хто-небудзь іншы. Але ты плаваеш на самоце і можаш разьлічваць толькі на сябе.

Ты ўважліва глядзіш на ваду і прыслухоўваесься да арганізму. Ніякія рэактывы цябе ні ў якіх месцах не казычуць. Стэрэакалёнак, адкуль пальецца музыка Вівальдзі, нідзе не відаць…

Вырвацца з плыні магутнай культурнай традыцыі братняга народу табе ўдаецца толькі нечалавечым намаганьнем волі, паклікаўшы на дапамогу цэлую галерэю выбітных продкаў і сучасьнікаў.

«Жыве Беларусь! Жыве Беларусь!» — усьцешана галёкаеш ты, бегаючы вакол басэйну пад вечаровым, падазрона фіялетавым каталёнскім небам.

Кастрычнік, 2002

Канцэрт для мілянскіх катоў

Фрагмэнты адной вандроўкі

Амстэрдам

Ты плывеш на катэры па амстэрдамскiх каналах i думаеш пра вострага на вока i розум францускага маркiза дэ Кюстына. Ягоную кнiгу «Расея ў 1839 годзе» ў краiне, якой яна прысьвечаная, шмат разоў забаранялi, канфiскоўвалi або друкавалi зь вялiзнымi купюрамi — ажно да нашых дзён, калi нарэшце пабачыў сьвет першы поўны пераклад, што ляжыць у тваiм дарожным наплечнiку. Ты можаш разгарнуць маркiзаву кнiгу i прачытаць: «З борту карабля пецярбурскiя набярэжныя здаюцца велiчнымi i раскошнымi, але, ступiўшы на сушу, вы iмгненна выяўляеце, што гэтыя самыя набярэжныя брукаваныя дрэннымi камянямi, няроўнымi, гiдкiмi, гэткiмi ж непрыемнымi для позiрку, як i небясьпечнымi для мiнакоў i экiпажаў…»

Ты згадваеш, як калiсьцi сядаў у сваiм Полацку на начны суботнi аўтобус, каб у нядзелю пабыць у Пецярбургу-Ленiнградзе, якi мроiўся табе эўрапейскiм горадам. Вiльню, Рыгу i Талiн ты любiў нязьмерна больш, але ўспрымаць iх як «эўрапейцаў» табе замiнала iхняя, няхай сабе й iстотна дазаваная параўнаўча зь Беларусьсю, але ўсё адно вiдавочная залежнасьць ад мэтраполii. А Пiцер здаваўся наiўнаму i невыязному табе вольным i вальнадумным горадам-мiтам, блукаючы па якiм можна было ўяўляць сябе то ў Лёндане, то ў Парыжы, то ў Амстэрдаме.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x