Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Магчыма, яны будуць і сярод тых, хто праз два дні, на гульні «Барсэлёны» з мадрыдзкім «Рэалам», уздыме над трыбунамі стадыёну-статысячніка «Камп Ноў» 50-мэтровы транспарант «Cataluña is not Spain» і будзе трымаць яго, пакуль не надакучыць, пасьля чаго ты канчаткова пераканаесься, што ў ХХІ стагодзьдзі канфігурацыя палітычных межаў у гэтай частцы Эўропы зьменіцца.

Мора

Займаючыся параўнаўчым аналізам лёсаў Каталёніі й Беларусі, ты ўзьбіваесься на думку пра ролю мора ў гісторыі народаў.

Калі не лічыць сувэнірных міні-дзяржаваў, выйсьця да мора сярод сучасных эўрапейскіх краінаў ня маюць (апрача Беларусі) Чэхія, Славакія, Вугоршчына, Аўстрыя, Македонія, Босьнія і Герцагавіна, Швайцарыя. Практычна ўсе згаданыя краіны, дакладней іхнія народы, за выняткам (які толькі пацьвярджае правіла) Швайцарскай канфэдэрацыі мелі або маюць цяпер сур’ёзныя праблемы з гістарычнай пэрспэктывай. Чэхаў пасьпяхова анямечвалі і на пачатку ХХ стагодзьдзя Прага была нямецкамоўным горадам. Славакі дзяржаўную незалежнасьць атрымалі дзякуючы Гітлеру. Вугорцы паўставалі, каб вырвацца з імпэрыі Габсбургаў. Аўстрыя перажыла аншлюс… Разважаньні, відаць, небездакорныя, але, але… Асабліва калі засяродзіцца на Беларусі. Кожны можа сам прапанаваць пералік рысаў нацыянальнага характару, на якія ўплывае наяўнасьць у краіны ўласнага марскога ўзьбярэжжа.

Навукоўцы даводзяць, што ў нацыянальным арганізьме непазьбежна ўзьнікаюць мэнтальныя перакосы, калі яму бракуе багатых на ёд марскіх прадуктаў. А хіба не бракуе гэтаму арганізму прыліваў і адліваў, штормаў і штыляў, партовых корчмаў і бардэляў?

Асабіста ты ведаеш, прынамсі, тузін былых маракоў, на якіх у іхніх гарадах і мястэчках трымаецца ці ня ўся беларушчына. Адзін знайшоў магілу Віктара Каліноўскага, брата паўстанцкага правадыра. Другі кіруе скаўтамі, што складаюць прысягу на Аршанскім полі. Трэці паставіў помнік Янку Скрыгану ў эстонскім гарадку, куды быў высланы пісьменьнік… Помнік табе самому, магчыма, таксама паставяць маракі.

Барсэлёна

Дагэтуль Барсэлёна была для цябе адно кропкаю на мапе і месцам, дзе нарадзіўся сябар Манюшкі й аднадумца Каліноўскага, беларускі інсургент Ахіл Банольдзі, лёс якога яшчэ чакае таленавітага пяра.

«Поздравляю Вас с экскурсией по Барселоне!» Гэтая фраза атрымліваецца ў твайго расейскамоўнага гіда найлепш, што ён, відавочна, ведае й сам, бо ледзь ня кожную хвіліну паўтарае сваё віншаваньне. Тым ня менш, сёе-тое, апрача зьвестак з турыстычных даведнікаў, табе ўдаецца пачуць. Да прыкладу, тое, што Каталёнія мае свайго прэзыдэнта, які ў барсэлёнскай рэзыдэнцыі прымае прэзыдэнтаў іншых краінаў. Твой гід ніколі ня дасьць веры, што ў прыродзе існуе прэзыдэнт, які за роўных прымае ў дзяржаўнай рэзыдэнцыі чужых губэрнскіх начальнікаў, а там, можа стацца, пачне прымаць і раённых.

Уражаньні пра горад табе заманецца асэнсаваць не на бульвары Рамбляс і не на Пляса дэ Каталюнья, а каля хмарачоснай калёны з масянжовым Калюмбам на прыморскай эсплянадзе.

Твая галоўная выснова: Барсэлёна вартая стаць сталіцаю эўрапейскай дзяржавы.

Ня выключана, што гэта здарыцца, калі будзе збудаваны сабор Саграда Фамілія, спраектаваны геніяльным Гаўдзі.

Гаўдзі

Бяз твораў Антоніё Гаўдзі Барсэлёна нагадвала б Кракаў бяз Вавэлю або Полацак без Сафійскага сабору.

Найбольш дасканалай формай Гаўдзі лічыў яйка і заўжды насіў свой архітэктурны ідэал (мабыць, усё ж у звараным нацьвёрда выглядзе) у кішэні. Але зь ягонага яйка вылупляліся зусім неспадзяваныя птушаняты.

У спарудах Гаўдзі прысутнічае нешта бархэсіянскае — Укбар, Тлён, Orbis Tertius… Не, вядома ж, наадварот — у Борхэса безьліч гаўдзіянскага, бо ён любіў блукаць гэтымі вуліцамі на яве і ў сьне, нястомна шукаючы тут свой Буэнас-Айрэс.

У доме-музэі Гаўдзі ўражвае спартанскі ложак на адну пэрсону. Сіратліва і непрыкаяна глядзіцца за шкляной сьцяною спальні і ўнітаз зь лякаваным драўляным седалам. Цябе не пакідае думка, што тут жыў няшчасны самотны чалавек, які ў 1926 годзе ўзяў ды трапіў пад трамвай. Насамрэч апошнія дванаццаць гадоў дойлід дняваў і начаваў проста на будоўлі ягонай архітэктурнай Бібліі — храму Саграда Фамілія.

Бясспрэчная геніяльнасьць Гаўдзі і ў тым, што ён замысьліў свой шэдэўр такім чынам, каб яго будавалі бясконца. (Меркаваная дата завяршэньня — 2022 год — выклікае ў барсэлёнцаў іранічную ўсьмешку.) Да такога не дадумаўся нават яшчэ адзін геніяльны каталёнец — Далі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x