Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Затое Далі песьціў думку зьнесьці частку барсэлёнскага цэнтру, узьвёўшы на ягоным месцы «горад будучыні». Праўда, абаронцы мастака падкрэсьліваюць, што гэтая мара датычыла ўсяго толькі Гатычнага кварталу. Гаворка як быццам не ішла пра створаныя Гаўдзі архітэктурныя дэкарацыі, у якіх Далі рызыкаваў выглядаць акторам другога пляну.

Далі

«Вытанчаны труп будзе піць маладое віно». Згаданая лягічна-гастранамічная фраза, атрыманая маладымі сюррэалістамі ў выніку гульні кшталту складаньня бурымэ, выклікала ў Далі шалёнае захапленьне.

Ты пакуль што ня труп. Радуючыся гэтаму, ты п’еш усякае віно: і маладое, і, калі хапае грошай, зусім немаладое. Ты п’еш яго й думаеш, што ў крыві ў беларусаў занадта шмат гарэлкі й піва і катастрафічна мала добрага віна. Магчыма, гэтая акалічнасьць уплывае на гістарычны лёс нацыі ня менш за адсутнасьць выйсьця да мора.

Але ключавое слова ў фразе, якую некалі ўпадабаў Далі, не віно, а — труп. Напэўна, таму ты ўспамінаеш, што сярод мараў твайго маленства была й гэтая — стаць патолягаанатамам, як твой сусед, вясёлы габрэй дзядзя Жэня.

Думаць пра той час, калі за цябе возьмецца ўвасабленьне тваей дзіцячай мроі, ня хочацца. Пагатоў, сёньня ты п’еш віно ў Фігейрасе, дзе калісьці тое самае рабіў Далі, а, дацадзіўшы келіх, наведаеш тутэйшы тэатар-музэй мастака, найбуйнейшы, як сьцьвярджае турыстычны праспэкт, сюррэалістычны комплекс у сьвеце.

Паводле тастамэнту Далі, экскурсаводы павінны тут маўчаць, бо сюррэалізм немагчыма вытлумачыць. Як і большасьць тастамэнтаў, гэты не выконваецца: гіды ўзахапы верашчаць на самых розных мовах. Сярод усяго іншага ты можаш пачуць, як аднойчы на гасьціны да Сальвадора Далі набіўся савецкі паэт Яўгені Еўтушэнка, і падчас абеду гаспадар прапанаваў тост за выдатных людзей XX стагодзьдзя, кароткі пералік якіх пачынаўся з Гітлера. Еўтушэнка дэманстратыўна плюнуў у сваё віно і паставіў яго на стол. Далі ветліва заўважыў, што тост прагучаў і трэба выпіць, пасьля чаго зь мілай усьмешкаю асушыў келіх пераборлівага госьця з СССР.

Адольфа Шыкльгрубэра, якому не пашчасьціла рэалізавацца як мастаку ў клясычным разуменьні гэтага слова, чамусьці колькі разоў згадвае і перакладчыца-«ангелька». Ты не зьдзіўляесься. Ты чытаў «Дзёньнік аднаго генія», і для цябе не навіна, што Далі пісаў, нібыта Адольф Гітлер у ягоным уяўленьні — «ідэал жаноцкасьці», і публічна прызнаваўся, што быў закаханы ў «зваблівую плоць фюрэра». Праўда, ты ня згодны, што такія прызнаньні — крайняе сьведчаньне ўласьцівага каталёнцам «ібэрыйскага шаленства». Гэта, натуральна, усяго толькі водгульле гомасэксуальнай арыентацыі Далі, якой ён трымаўся да сустрэчы з Галой.

Ты, цалкам талерантны да якіх заўгодна сэксуальных меншасьцяў, ціхамірна бласкуняесься па залях, дзе бавіў жыцьцё стваральнік «Вялікага мастурбатара» (тут міжволі згадваецца паэт-рэваншыст С. Адамовіч), «Успамінаў пра Леніна» (гронка чырвоных ягадаў заўсёды асацыюецца з крывёю) і «Дзяўчынкі, якую разбэшчваюць рогі ўласнай цнатлівасьці» (на памяць прыходзіць адна знаёмая часоў юнацтва, якая пакутліва й ахвярна прагнула спасьцігнуць тонкую розьніцу паміж пэнісам і фаласам).

Дзесьці тут Далі марыў стварыць анкляў свайго сюррэалістычнага сьвету — выпісаць з трапічных шыротаў тысячу слановых чарапоў і шчодрай рукою пасыпаць імі дол. Шкада, што ня ўсе мары геніяў зьдзяйсьняюцца; з другога боку, шкада было б і слонікаў.

А вось тут, на чатырох- ці пяціспальным ложку-каўчэгу, Далі любіў сваю верную і адданую Галу. Безумоўна, гэта таксама адбывалася геніяльна і сюррэалістычна. Нездарма каля ложка цябе наведваюць дзіўныя фантазіі. Напрыклад, што атрымаецца, калі павесіць птушку? Яна, відавочна, не памрэ, а будзе лётаць і глядзець на цябе зь пятлі чалавечымі вачыма. А дзе птушкі знаходзяць апошні спачын? Можа, недзе існуюць птушыныя могілкі — да самага далягляду цягнуцца тысячы белых мармуровых надмагільляў з крылатымі скульптурнымі выявамі.

Над птушыным нэкропалем і над тэатрам-музэем Далі нізка вісіць шыпшынавая ягадзіна каталёнскага сонца. У пераходах гусьцее прыцемак, гатовы ўвасобіць любую дрымотную пачвару тваёй падсьвядомасьці.

Ты ўяўляеш, як застаесься ў музэйных залях на ноч, і ад адной гэтае думкі халаднееш. Табе здаецца, што Далі таксама марыў стаць, калі вырасьце, патолягаанатамам, але, адрозна ад тваёй, яго мара ажыцьцявілася, і ягоны тэатар-музэй стаўся найбуйнейшым у сьвеце сюррэалістычным моргам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x