Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гала

Калі вы знаходзіцеся ў рамантычным тумане гісторыі пра вечнае каханьне Далі і Галы, вам трэба неадкладна ўцякаць ад экскурсавода Сымоны або выцягваць валідол.

Гала, народжаная ў Казані як Алена Іванаўна Дзяканава, аказваецца, пралічыла ўсё зь бязьлітаснай бізантыйскай хітрасьцю. Зразумеўшы, што зь першага мужа, паэта Поля Элюара, ужо шмат ня выцягнеш, яна падслалася пад пэрспэктыўнага й маладзейшага за яе на дзесяць гадоў гомасэксуаліста Далі. Між тым, на ўсялякі выпадак фармальна засталася жонкай Элюара, а замуж за Сальвадора выйшла толькі пасьля сьмерці Поля ў 1953 годзе.

Сымона, якая толькі й чакала ў тваіх вачах нязгоды з такой трактоўкай, імгненна выцягвае з кішэні сваёй, далікатна кажучы, нелюбові да Галы новы аргумэнт. Мадам Дзяканава змусіла Далі падпісаць тысячу чыстых аркушаў. Нанятыя ёю барсэлёнскія мастакі ператваралі аркушы ў геніяльныя (дзякуючы подпісу) творы, а сама муза рупліва кавала таньгу.

Ты пярэчыш Сымоне: муза генія мае права на маленькія чалавечыя слабасьці. Але экскурсаводка гатовая да тваёй атакі. А хто вымагаў ад Далі купіць ёй сярэднявечны замак, у які вы зараз кіруецеся? Замак патрэбны быў гэтай бэстыі выключна дзеля таго, каб пасяліцца асобна й нарэшце цалкам аддацца сваім прыроджаным німфаманскім схільнасьцям. Адзінымі экспэдыцыямі ў рэальнасьць з гэтай бясконцай эратычнай фэерыі з удзелам сьціжмы незьлічоных амарантаў заставаліся для Галы штодзённыя паездкі на кадыляку да каханага Сальвадора — ня дзеля разнастайнасьці пасьля юных целаў, а дзеля вымаганьня грошай на працяг сьвята сваёй не да канца завялай плоці.

Але нават Сымона аддае Галы належнае: ейная тэхналёгія «падаўжэньня маладосьці» дала плён і, магчыма, вартая перайманьня. Трэба дацягнуць да сямідзесяці пяці, змусіць мужа купіць вам замак, зачыніцца там з маладымі амарантамі — і гадоў дзесяць-пятнаццаць паўнакроўнага, так бы мовіць, жыцьця вам яшчэ забясьпечаныя. Іншая рэч, што пасьля вашае, выбачайце за банальнасьць, сьмерці муж можа не прыехаць на хаўтуры, абвясьціўшы, як зрабіў Далі, што вы, маўляў, неўміручая. Затое потым ён, адумаўшыся, пахавае вас у шыкоўнай дамавіне з датамі 1894—1982, а ваш замак ператворыць у музэй, аднаму з наведнікаў якога ўспомніцца эпічны пачатак ненадрукаванага твору Алеся Асташонка: «Пад’езд прапах спэрмай».

Ты ад самага дзяцінства з глыбокай сымпатыяй ставісься да німфаманак, якія, бясспрэчна, упрыгожваюць гэтае месцамі шараватае жыцьцё. Ты захапляесься стыльнымі замкавымі інтэр’ерамі й мэбляю, частка якой захавалася ад часоў Рэканкісты. Аднак, вярнуўшыся ў аўтобус, ты з прыкрасьцю ловіш сябе на думцы, што зараз табе больш за ўсё хочацца ня скокнуць у ложак зь юнай дзевай, а залезьці ў гарачую ванну і як сьлед памыцца.

Андора

Безьліч тваіх суайчыньнікаў жыве і памірае, нават ня ведаючы, што недзе паміж Францыяй і Гішпаніяй яшчэ ў Сярэднявеччы ўшчамілася й шчасьліва дажыла да нашых дзён маленькая, але ганарлівая й незалежная краіна Андора.

А вось ты меў няшчасьце вычытаць пра ейнае існаваньне ажно ў шостай клясе. Больш за тое, з атлясу «Краіны сьвету» ты даведаўся, што гэты ледзь прыкметны на мапе лапік усходніх Пірэнэяў мае сталіцу пад зваблівай назваю Андора-ля-Вэля.

Твая настаўніца геаграфіі, як аднойчы высьветлілася перад усёй клясай, гэтага ня ведала, за што й помсьціла табе да самых выпускных іспытаў: калі ты ведаў урок на «пяць», неахвотна выводзіла чацьверку, а на «траяк» лепей было не адказваць.

О, як у такія моманты не любіў ты недасяжнай для савецкага чалавека Андоры зь яе самай высакагорнай у Эўропе сталіцай! І далёкая краіна, нібы адчуваючы праз палову мацерыка тваю абсалютна незаслужаную нянавісьць, імкнулася залагодзіць цябе, прыходзячы ў снах.

Там, у той Андоры, расьлі мандарынавыя дрэвы, адкуль ты мог дасхочу шчыпаць плады, якія ў рэальным жыцьці бачыў адно ў навагоднім падарунку ў колькасьці дзьвюх штук. Там на карлікавым поплаве пасьвіліся пярэстыя карлікавыя кароўкі, а на беразе рэчкі загарала голая і зусім ня карлікавая Віка Цімафеева з суседняй парты. У траве ўтульна сакаталі конікі, цыкады і нейкія невядомыя табе шкоднікі палёў і лугоў, а на даляглядзе нязлосна паколваў неба сьпічакамі вежаў цацачны замак. І раптам ідылію працінала трывога. Нават у сьне ты ўжо разумеў, што сьвет недасканалы і жорсткі, і што з-за тэатральнага замку ў наступны момант зьявіцца Карабас-Барабас, замест якога над замкавымі мурамі пагрозьліва бліскалі магутныя лінзы акуляраў ненавіснай «вучылкі». Ты прахопліваўся і доўга круціўся з боку на бок, спасьцігаючы ў начной вусьцішы горкую ісьціну зь яшчэ непрачытанай Бібліі — пра вялікі смутак ад вялікай мудрасьці. Хіба мог ты тады ў самых сьмелых лятунках уявіць, што прыйдзе час і ты апынесься за нейкую сотню кілямэтраў ад краіны тваіх сноў і, сеўшы на аўтобус, праз пару гадзінаў зможаш паквітацца зь ейнай сталіцаю за зьніжаныя адзнакі ды пякучую дзіцячую крыўду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x